Сэсар Асьпілікуэта
| Сэсар Асьпілікуэта | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 жніўня 1989[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
| Рост | 178 см[4] | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2007 | Асасуна Б[d] | 27 (1) |
| 2007—2010 | Асасуна | 99 (0) |
| 2010—2012 | Алімпік Марсэль | 47 (1) |
| 2012—2023 | Чэлсі | 349 (17) |
| 2023—2025 | Атлетыка Мадрыд | 39 (1) |
| 2025—2026 | Сэвільля | 16 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007—2008 | Гішпанія (да 19)[d] | 18 (2) |
| 2008—2011 | Гішпанія (да 21)[d] | 19 (1) |
| 2009 | Гішпанія (да 20)[d] | 5 (0) |
| 2012 | Гішпанія (да 23)[d] | 6 (0) |
| 2013—2022 | Гішпанія | 44 (1) |
Сэсар Асьпілікуэта Танка (па-гішпанску: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, унівэрсальны правы й левы абаронца клюбу «Сэвільля». Колішні гулец зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэсар зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 году ён дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазыцыі паўабаронцы. У сэзоне 2007—2008 гадоў Сэсар пасьпяхова замяняў траўмаваных аднаклюбнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды й перакваліфікаваўшыся ў лятэраля. У сэзоне 2008—2009 гадоў Асьпілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным зь вядучых гульцоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.
Паводле чутак, якія зьявіліся ў чэрвені 2010 году, гулец увайшоў у сфэру інтарэсаў францускага «Марсэля», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клюбу, таксама была зацікаўлена ў трансфэры[5]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвесьціў аб пераходзе гульца[6]. Сума ўгоды склала 7 млн эўра[7].
24 жніўня 2012 году 22-гадовы гулец узгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасьня ў матчы Кубка лігі супраць «Ўулвэргэмптану».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Асьпілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат сьвету 2010 году, але ў выніку на мундыяль Сэсар не патрапіў. 20-гадовы абаронца зьяўляўся самым маладым пасьля Давіда дэ Хэа гульцом у сьпісе.
1 лютага 2013 году ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Ўругваю. Празь пяць дзён Сэсар адгуляў усе 90 хвілінаў, матч скончыўся перамогай зь лікам 3:1 на карысьць гішпанцаў[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Марсэль»:
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013, 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ César Azpilicueta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ César Azpilicueta // FBref (анг.)
- ↑ AZPILICUETA cesar tanco // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/cesar-azpilicueta?pageTab=biography
- ↑ Аспиликуэта близок к переходу в «Марсель». Championat.com
- ↑ Accord de principe pour le transfert de César Azpilicueta. Olympique de Marseille
- ↑ OM: «Azpi» pour 9,5 millions d'euros? Mercato.
- ↑ «Марсель» и «Челси» подтвердили трансфер Аспиликуэты. Championat.com
- ↑ Campeón hasta en los simulacros. Marca
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Чэлсі»
- Профіль на L'Équipe
- Профіль на ESPN
- Статыстыка на National Football Teams
Сэвільля — цяперашні склад |
|---|
|
1 Бляхадымас · 2 Кармона · 3 Асьпілікуэта · 4 Саляс · 5 Куасі · 6 Гудэль · 7 Рамэра · 8 Жардан · 9 Адамз · 10 Санчэс · 11 Варгас · 12 Суаса · 13 Нюлянд · 14 Пэке · 15 Кардозу · 16 Хуанлю · 17 Мапэ · 18 Агумэ · 19 Мэндзі · 20 Соў · 21 Эджуке · 22 Гатоні · 23 Маркан · 24 Янузай · 28 Буэна · 29 Сьера · 32 Кастрын · 36 Оса · Трэнэр: Альмэйда |
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Футбалісты клюбу «Асасуна» Памплёна
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях