Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул
Выгляд
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул»)
Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдаґаваньня існага артыкула.
Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!
[рэдагаваць крыніцу]Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.
Асноўныя панэлі
[рэдагаваць крыніцу]Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.
- Панэль рэдаґаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — клікніце на панэль і палепшыце артыкул.
- Панэль рэдаґаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдаґаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікіразьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
- Даведайцеся болей, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану.
- Калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце абмеркаваньне і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак, тут Вы можаце таксама задаць пытаньні наконт артыкула.
Вікіразьметка
[рэдагаваць крыніцу]Націснуўшы рэдаґаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.
Вікіразьметка | Выглядае як |
---|---|
''курсіў'' | курсіў |
'''тоўсты''' | тоўсты |
==загаловак== ===падзагаловак=== ====падзагаловак (меншы шрыфт)==== |
загаловак падзагаловак падзагаловак (меншы шрыфт) |
[[Беларуская мова]], спасылка на [[Беларуская мова|нутраную старонку]] | Беларуская мова, спасылка на нутраную старонку |
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia?ref=hl спасылка на вонкавы сайт] | спасылка на вонкавы сайт |
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]] | Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага |
* зрабіць сьпіс проста ** болей зорачак — глыбейшы водступ |
|
# сьпіс з аўтаматычнай # нумарацыяй радкоў |
|
[[Файл:Panoramic photograph of interior of Colosseum.jpg|міні|250пкс|Выява з подпісам]] | |
<ref>Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту<ref> | Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай |
{{Крыніцы}} | Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула) |
--~~~~ | Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў) |
Больш поўны разбор асноўных дзеяньняў зь вікіразьметкай глядзіце тут: Вікіпэдыя:Памятка і тут: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне.
Агульныя парады
[рэдагаваць крыніцу]- Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.
- Калі Вы ня ўпэўнены, што зробіце свае першыя праўкі добра, то перад тым, як рэдаґаваць нейкі артыкул, Вы маеце магчымасьць спакойна патрэніравацца на гэтай старонцы.
- Перад захаваньнем рэдаґаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.
- Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў акенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».
Дапаможныя сродкі
[рэдагаваць крыніцу]- Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.
- Для выпраўленьня агульных хібаў у клясычнай артаграфіі існуе г. зв. тарашкевізатар. Шукайце яго ў сваіх наладах у сэкцыі «Рэдагаваньне артыкулаў» (даступна толькі для зарэгістраваных удзельнікаў).
Перад тым, як захаваць праўку
[рэдагаваць крыніцу]Перад тым, як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:
- Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы ня ўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
- Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
- Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод словаў) — іх трэба выдаліць (для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену» (таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox).