Рыга (футбольны клюб)
| Рыга | |
| Поўная назва | Riga Football Club |
|---|---|
| Заснаваны | 2014 |
| Горад | Рыга, Латвія |
| Стадыён | Сконта Умяшчальнасьць: 9500 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
| · 2025 | 1 месца |
| rigafc.lv (лат.) | |
«Рыга» (па-латыску: Riga) — латвійскі футбольны клюб з гораду Рыгі. Заснаваны ў 2014 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Латвіі (2018, 2019, 2020, 2025), трохразовы ўладальнік Кубка Латвіі (2018, 2023). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Сконта.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб паўстаў і афіцыйна быў зарэгістраваны ў красавіку 2014 году[2]. Фактычна ён быў утвораны празь зьліцьцё двух рыскіх клюбаў — «Карамба» і «Дынама». Дзякуючы таму, што «Карамба» да таго атрымала права на ўдзел у Першай лізе латвійскай лігі. У сэзоне 2015 году каманда гуляла пад назовам «Карамба/Дынама», але пасьля здабыцьця перамогі ў розыгрышы і прасоўваньня ў Найвышэшую лігу, клюб зьмяніў назву на «Рыгу»[3]. У 2018 годзе галоўным трэнэрам дружыны быў прызначаны ўкраінскі адмысловец Віктар Скрыпнік, які здолеў двойчы здабыць перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 2018 і 2019 гадах. Таксама пад ягоным кіраўніцтвам быў здабыты Кубак Латвіі ў 2018 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/fc-riga/mitarbeiterhistorie/verein/48325
- ↑ LURSOFT (2019-04-01). «Riga Football Club, 40008223802 — company data». Lursoft.
- ↑ http://sportacentrs.com/futbols/virsliga/22122015-caramba_dinamo_lielas_parmainas_jauns_tre «„Caramba/Dinamo“ pārmaiņas: jauns treneris, cits nosaukums un stadions». Sporta Centrs.