Лука Модрыч
Лука Модрыч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2008 2003—2004 2004—2005 2008—2012 2012— |
Дынама Загрэб → Зрынскі (арэнда) → Інтэр Запрэшыч (арэнда) Тотэнгэм Готспур Рэал Мадрыд |
55 (19) 22 (8) 18 (4) 127 (13) 372 (28) |
Зборныя | ||
2006— | Харватыя | 184 (27) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лука Модрыч (па-харвацку: Luka Modrić; нар. 9 верасьня 1985 году, Задар, СФР Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2002 годзе, ва ўзросьце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з загрэбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сэзон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клюбу басьнійскіх харватаў «Зрынскі» з Мостару, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым гульцом году ў басьнійскай прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў аддадзены ў арэнду харвацкаму «Інтэру» з гораду Запрэшыч, дзе ён быў названы «футбольнай надзеяй Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама Загрэб» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 году.
26 красавіка 2008 году Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненьне з ангельскім клюбам «Тотэнгэм», згодна зь якім гулец павінен прайсьці мэдычны агляд й атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разьлічаны на 6 гадоў, сума трансфэру склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансфэрная выплата клюбу, пасьля куплі Дэрэна Бэнта ў 2007 годзе.
Улетку 2011 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лёнданскага «Чэлсі», але «Тотэнгэм» адмовіўся прадаваць гульца ў «Чэлсі» за £30 млн[5]. Узімку 2012 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапаноўвалі за хаўбэка 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
27 жніўня 2012 году Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдзкім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Гішпанскі клюб заплаціў £35 млн за трансфэр харвата. У 2018 годзе выйграў з футбольным клюбам «Рэал Мадрыд» Лігу чэмпіёнаў, дайшоў да фінала чэмпіянату сьвету. Прызнаны гульцом году паводле вэрсіі ФІФА[6]. Атрымаў узнагароду «Залаты мяч»[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2006
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2007, 2008
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017, 2020, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2014, 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012, 2017, 2020, 2022, 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2016, 2017, 2022, 2024
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
Індывідуальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гулец году ФІФА: 2018
- Уладальнік «Залатога мяча»: 2018
- Найлепшы спартовец году паводле вэрсіі AIPS[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в LUKA MODRIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Luka Modrić // FBref (мн.)
- ^ а б в Luka Modric // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1172769486 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net. Архіўная копія ад 15 верасьня 2011 г.
- ^ Лепшым футбалістам свету па версіі FIFA стаў Лука Модрыч. euroradio.fm (24 верасьня 2018).
- ^ Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч». Наша Ніва (4 сьнежня 2018).
- ^ Modric named best male athlete of the year 2018 (анг.). AS.com (21 сакавіка 2019).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (гішп.). афіцыйны сайт «Рэал Мадрыд».
- Профіль. сайт ФІФА. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2016 г.
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Мбапэ · 10 Модрыч · 11 Радрыгу · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Эндрык · 17 Васкес · 18 Вальеха · 19 Сэбальяс · 20 Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · Трэнэр: Анчэлёцьці |
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Харватыі
- Харвацкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Харватыі
- Футбалісты клюбу «Дынама» Заграб
- Футбалісты клюбу «Зрынскі» Мостар
- Футбалісты клюбу «Інтэр» Запрэшыч
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Уладальнікі «Залатога мяча»