Дэлі Блінд
Дэлі Блінд | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1990[1] (30 гадоў) Амстэрдам, Нідэрлянды | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, абаронца і паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аякс | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2014 2010 2014—2018 2018— |
Аякс → Гронінген (арэнда) Манчэстэр Юнайтэд Аякс |
102 (3) 19 (0) 90 (4) 54 (5) |
Зборныя | ||
2013— | Нідэрлянды | 68 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дэлі Блінд (па-нідэрляндзку: Daley Blind; нарадзіўся 9 сакавіка 1990 году, Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца абарончага тыпу клюбу «Аякс» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Сын футбаліста Дэні Блінда[2].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў займацца футболам у акадэміі амстэрдамскага «Аяксу», клюб за які гуляў бацька Дэлі. Свой першы прафэсійны кантракт з клюбам падпісаў у 17 гадоў. 7 сьнежня 2008 году Дэлі дэбютаваў за клюб у матчы супраць «Валендаму». Празь некалькі дзён пасьля гэтага, падоўжыў кантракт з клюбам да 2013 году.
30 жніўня 2014 году «Манчэстэр Юнайтэд» на сваім сайце абвесьціў пра тое, што яны дасягнулі дамоўленасьці аб пераходзе гульца ў ангельскі клюб[3]. 1 верасьня 2014 году Дэлі афіцыйна стаў футбалістам манчэстэрскага клюбу, які выклаў за гульца 13,8 млн фунтаў[4].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2011, 2012, 2013, 2014, 2019
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2013, 2019
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013, 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ Ajax sign Daley Blind. Ajax.nl
- ^ United agree deal for Blind. Manchester United.
- ^ Daley Blind: Man Utd sign Dutch international for £13.8m. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэлі Блінд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на soccerway.com
- Профіль на transfermarkt.com
- Статыстыка на National Football Teams