Перайсьці да зьместу

Бэшыкташ Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэшыкташ
Поўная назва Beşiktaş Jimnastik Kulübü
Заснаваны 1903
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Інэню
Умяшчальнасьць: 32 145
Прэзыдэнт Serdal Adalı[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bjk.com.tr (анг.)​ (тур.)

«Бэшыкта́ш» (па-турэцку: Beşiktaş) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. 16-разовы чэмпіён Турэччыны, 11-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Клюб зьяўляецца адным з асноўных камандаў у Турэччыне. «Бэшыкташ» баў заснаваны ў 1903 годзе ў раёне Бэшыкташ у эўрапейскай частцы Стамбулу. Клюб зьяўляецца першым спартовым клюбам Турэччыны. Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але таксама й каманду ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, бокс, барацьба, шахматы, брыдж, гімнастыка, веславаньне, настольны тэніс, паралімпійскія віды спорту й пляжны футбол[2]. Хатнім стадыёнам «Бэшыкташу» зьяўляецца арэна «Інэню», якая здольная зьмясьціць 32 145 чалавек.

Бэшыкташ быў створаны ў 1903 годзе ў позьні пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны дзень, каб заняцца цялеснымі практыкаваньнямі ў раёне Бэшыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 году, у садзе маёнтку Асмана Пашы, які тады праходзіў службу ў мэдынскай гвардыі. Розныя спартовыя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаваньні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку й гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаваньняў былі сын Асман Пашы, Мэхмэт Шаміл і Хусэйн Бэрэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы й зборы, якія маглі несьці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартовы гурт арыштавалі маладых людзей і павезьлі ў паліцэйскі ўчастак. Аднак напружаная сытуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаваньні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турэччыне. На самай справе, Сэхзадэ Абдулхалім, які меў дачыненьне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клюб Бэрэкету быў заснаваны спэцыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартовыя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасьля стварэньня канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасьля палітычных падзеяў 31 сакавіка 1909 году, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдырнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасьля сьцішэньня палітычных падзеяў Фуат, які быў добрым трэнэрам па фэхтаваньні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартовых мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клюбу, які тым часам атрымаў назоў «Бэшыкташ».

Першыя гады ў футболе

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З ростам папулярнасьці футболу ў Асманскай імпэрыі ў 1910 годзе, чальцы спартовага клюбу «Бэшыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 году, Ахмэт Шэрафэтын Бэй стварыў на базе клюбу футбольную каманду. «Бэшыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 году, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной зь лігаў Стамбулу. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Мэрт Гюнок Edit this on Wikidata 1989
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ёнас Свэнсан Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Паўліста Edit this on Wikidata 1990
4 Сьцяг Нігерыі ПА Ўілфрыд Ндыдзі Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Турэччыны ПА Дэмір Эге Тыкназ Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Альбаніі Нап Мілот Рашыца Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Учан Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тэмі Абрагам Edit this on Wikidata (ар. Рома) 1997
10 Сьцяг Турэччыны ПА Аркун Кёкчу Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 2000
11 Сьцяг Турэччыны Нап Джэнгіз Ундэр Edit this on Wikidata (ар. Фэнэрбахчэ) 1997
14 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Удуохай Edit this on Wikidata 1997
17 Сьцяг Турэччыны ПА Картал Ілмаз Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Чэрны Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Малі Нап Эль-Біляль Турэ Edit this on Wikidata (ар. Аталянта) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Турэччыны Аб Нэджып Уйсал Edit this on Wikidata (капітан) 1991
22 Сьцяг Нямеччыны Аб Тайлан Булут Edit this on Wikidata 2006
25 Сьцяг Турэччыны Аб Гёкхан Саздагі Edit this on Wikidata 1994
26 Сьцяг Партугаліі Нап Жота Сылва Edit this on Wikidata (ар. Нотынггэм Ф.) 1999
27 Сьцяг Партугаліі Нап Рафа Сылва 1993
30 Сьцяг Турэччыны Бр Эрсін Дэстанаглу Edit this on Wikidata 2001
33 Сьцяг Турэччыны Аб Рыдван Ілмаз Edit this on Wikidata 2001
35 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Джало Edit this on Wikidata 2000
39 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Юрасэк Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 2000
53 Сьцяг Турэччыны Аб Эмірхан Тапчу Edit this on Wikidata 2000
91 Сьцяг Турэччыны Нап Мустафа Хэкімоглу Edit this on Wikidata 2007
96 Сьцяг Турэччыны Бр Эмір Яшар Edit this on Wikidata 2006
99 Сьцяг Турэччыны Бр Эмрэ Білгін Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]