Калам Гадсан-Адоі
| Калам Гадсан-Адоі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 лістапада 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 182 см[2] | |
| Пазыцыя | вінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нотынггэм Форэст | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2023 | Чэлсі | 72 (4) |
| 2022—2023 | → Баер Левэркузэн | 14 (0) |
| 2023— | Нотынггэм Форэст | 71 (14) |
| Зборныя | ||
| 2015—2016 | Ангельшчына (да 16)[d] | 4 (0) |
| 2016—2017 | Ангельшчына (да 17)[d] | 23 (6) |
| 2018 | Ангельшчына (да 18)[d] | 2 (1) |
| 2018 | Ангельшчына (да 19)[d] | 7 (2) |
| 2019 | Ангельшчына | 3 (0) |
| 2019—2021 | Ангельшчына (да 21)[d] | 9 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Калам Гадсан-Адоі (па-ангельску: Callum Hudson-Odoi; нар. 7 лістапада 2000 году) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Нотынггэм Форэст».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі «Чэлсі». 20 сьнежня 2017 году Гадсан-Адоі ўпершыню зьявіўся ў заяўцы каманды на матч Кубка лігі супраць «Борнмуту», але на полі не зьявіўся. 28 студзеня 2018 году дэбютаваў у складзе каманды ў матчы Кубка Ангельшчыны ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля ўражлівай падрыхтоўкі да сэзону 2018—2019 гадоў пад кіраўніцтвам нядаўна прызначанага Маўрыцыё Сары было абвешчана, што Гадсан-Адоі застанецца ў асноўнай камандзе «Чэлсі» на наступную кампанію[3]. Цягам сэзону нападнік гуляў у кубках як Ангельшчыны, гэтак і эўрапейскіх. Запачаткаваў кар’еру ў Прэм’ер-лізе, зьявіўшыся 3 красавіка ў матчы супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну».
Мюнхэнская «Баварыя» жадала прыдбаць Гадсана-Адоі, але «Чэлсі» адхіліў прапанову ў 22,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў[4]. Тым часам футбаліст ужо пачаў атрымліваць больш гульнёвага часу. Свой першы гол забіў 11 студзеня 2020 году, улучыўшы гол у браму «Бэрнлі»[5]. Пасьля замены трэнэра на Томаса Тухэля, Гадсан-Адоі пачаў гуляць яшчэ больш рэгулярна. 30 жніўня 2022 году на правах сэзоннай арэнды перайшоў у «Баер»[6]. 1 верасьня 2023 году Гадсан-Адоі падпісаў трохгадовы кантракт з «Нотынггэм Форэст»[7]. Сума трансфэру, як паведамляецца, склала 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў з патэнцыяльнымі 2 мільёнамі фунтаў стэрлінгаў у выглядзе дадатковых сродкаў[8]. Першым голам адзначыўся 18 верасьня супраць «Бэрнлі».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]18 сакавіка 2019 году ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Ангельшчыны на матчы супраць зборных Чэхіі і Чарнагорыі. 22 сакавіка згуляў у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Callum Hudson-Odoi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.nottinghamforest.co.uk/players/callumhudson-odoi/
- ^ «Chelsea wonderkid Hudson-Odoi is ready for first-team role, says Sarri». Goal.com.
- ^ Aarons, Ed (28.06.2019). «Chelsea reject new Bayern bid as Hudson-Odoi targets September return». The Guardian.
- ^ «Chelsea 3–0 Burnley». BBC Sport.
- ^ «Hudson-Odoi moves to Bundesliga on loan». Chelsea F.C.
- ^ «Hudson-Odoi joins Forest». Chelsea F.C.
- ^ «Forest sign Hudson-Odoi, Dominguez and Tavares». BBC Sport.