Антоніё Рудыгер
| Антоніё Рудыгер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 сакавіка 1993[1][2] (33 гады) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2012 | Штутгарт II | 22 (3) |
| 2012—2016 | Штутгарт | 66 (2) |
| 2015—2016 | → Рома | 30 (2) |
| 2016—2017 | Рома | 26 (0) |
| 2017—2022 | Чэлсі | 133 (9) |
| 2022— | Рэал Мадрыд | 96 (2) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Нямеччына (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2012—2013 | Нямеччына (да 21)[d] | 10 (1) |
| 2014— | Нямеччына | 81 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Анто́ніё Ру́дыгер (па-нямецку: Antonio Rüdiger; нар. 3 сакавіка 1993 году) — нямецкі футбаліст афрыканскага паходжаньня, цэнтральны абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхоўваўся у акадэміях футбольных клюбаў цэлендорфаўскай «Гэрты» і дортмундзкай «Барусіі». У 2010 годзе Рудыгер патрапіў у акадэмію «Штутгарту», адкуль далучыўся да другой каманды клюбу на наступны год, якая брала ўдзел у трэцім дывізіёне нямецкага першынства. Дэбют гульца адбыўся 23 ліпеня 2011 году калі «Штутгарт II» выправіўся на матч супраць білефэльдаўскай «Армініі». Штутгарцы атрымалі перамогу зь лікам 2:1. 29 студзеня 2012 году Рудыгер дэбютаваў ужо ў галоўнай камандзе клюбу ў хатнім матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». 4 кастрычніка 2012 году ён правёў свой першы матч за швабаў у эўрапейскіх кубках, зьявіўшыся на пляцоўцы ў розыгрышы групавога этапу Лігі Эўропы супраць «Мольдэ».
Пасьля таго, з каманды сышоў галоўны цэнтральны абаронца Франсіска Радрыгес ў студзені 2013 году, Рудыгер часьцей стаў прыцягвацца да матчаў, зьяўляючыся ў заяўцы клюбу. 19 красавіка 2013 году ён працягнуў кантракт з «Штутгартам» да чэрвеня 2017 году і пачаў выходзіць на поле, калі Сэрдар Таскі ці Георг Нідэрмаер атрымлівалі пашкоджаньне альбо дыскваліфікацыю. З сыходам Таскі Рудыгер увайшоў у пару асноўных цэнтральных абаронцаў.
17 жніўня 2015 году абаронца перайшоў за 4 мільёны эўра на правах арэнды ў «Рому». Італьянцы атрымалі магчымасьць выкупіць гульца па сканчэньні сэзону за 9 мільёнаў эўра[3]. Немец дэбютаваў ў Сэрыі А 12 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Фразынонэ» (2:0), а праз чатыры дні зьявіўся ў складзе на матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны» (1:1). Трывала замацаваўшыся ў шэрагах рымлянаў, Рудыгер быў набыты клюбам па сканчэньні сэзону, але правёў у складзе «ваўкоў» толькі адзін дадатковы сэзон. 9 ліпеня 2017 году Рыдегер далучыўся да ангельскага «Чэлсі», які выдаткаваў на трансфэр 29 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Дэбютаваўшы ў матчы Супэркубка Ангельшчыны 2017 году, спартовец выйшаў у матчы першага тура супраць «Бэрнлі» на Стэмфард Брыдж. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе ангельцаў.
2 чэрвеня 2022 году як вольны агент абаронца далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу», склаўшы дамовы тэрмінам на чатыры гады[5]. 10 жніўня ён правёў свой першы матч у Супэркубку УЭФА, дзе гішпанцы перагулялі франкфурцкі «Айнтрахт» зь лікам 2:0. 11 верасьня Рудыгер згуляў у матчы супраць «Мальёркі», дзе адзначыўся голам.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз паходжаньне сваёй маці абаронца меў мажлівасьць абараняць колеры зборнай Сьера-Леонэ, але абраў зборную Нямеччыны. Пасьля выступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Нямеччыны за нацыянальную зборную Рудыгер дэбютаваў 13 траўня 2014, калі зьявіўся на поле ў нічыйным матчы супраць зборнай Польшчы[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2022, 2024
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2022
Нямеччына:
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Antonio Rüdiger // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Antonio Rüdiger // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Roma complete Rüdiger signing». A.S. Roma.
- ↑ «Antonio Rudiger: Chelsea sign Roma defender for a reported initial fee of £29m». BBC Sport.
- ↑ «Official Announcement: Rüdiger». Real Madrid CF.
- ↑ «Germany 0–0 Poland». Goal.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Рэал Мадрыд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 10 Мбапэ · 11 Радрыгу · 12 Аляксандар-Арнальд · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Г. Гарсія · 17 Асэнсіё · 18 Карэрас · 19 Сэбальяс · 20 Ф. Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · 24 Гёйсэн · 30 Мастантуона · Трэнэр: Арбэлёа |