Перайсьці да зьместу

Спарта Прага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спарта Прага
Поўная назва па-чэску: AC Sparta Praha fotbal, a.s.[1]
Заснаваны 1893
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Джэнэралі Арэна
Умяшчальнасьць: 19 416
КіраўнікJ&T Credit Investments[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta.cz (чэс.)​ (анг.)

«Спа́рта» (па-чэску: Sparta) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1893 годзе. 14-разовы чэмпіён Чэхіі, 8-разовы ўладальнік Кубка Чэхіі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі. «Спарта» зьяўляецца самым пасьпяховым і папулярным клюбам Чэхіі. У былыя часы клюб зьяўляўся базавым для нацыянальнай зборнай Чэхіі, аднак у апошні час такі статус быў страчаны, бо найлепшыя чэскія гульцы зараз у большасьці гуляюць у больш высокааплатных замежных лігах.

У канцы 1893 году група маладых людзей на чале з братамі Рудл вырашылі стварыць спартовы клюб. 16 лістапада на спэцыяльным сходзе быў прыняты клюбны статут, а празь месяц, 17 сьнежня адбыўся першы штогадовы сход. Клюбнымі колерамі сталі сіні, які сымбалізуе Эўропу, чырвоны, як сымбал каралеўскага гораду, і жоўты, які на сёньня не вядома, што сымбалізуе. Аднак спачатку гульцы гулялі ў чорных кашулях зь вялікай літараў «S» на грудзёх.

Неўзабаве пасьля Першай сусьветнай вайны каманда ўвайшла ў пэрыяд сваёй гісторыі (1920—1930-я гады), дзякуючы якому яна атрымала мянушку «Жалезная Спарта». Першы чэмпіянат Чэхаславаччыны па футболе быў праведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў. З гэтага часу каманда год за годам атрымлівала перамогу ў гэтай лізе. Сярод лепшых гульцоў гэтага часу варта вылучыць таленавітага нападніка Олдржыха Нэедлы, які за 187 матчаў за праскую каманды забіў 162 галы, а ў складзе зборнай Чэхаславаччыны на чэмпіянаце сьвету 1934 году стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У гэты пэрыяд «Спарта» двойчы станавілася пераможцам Кубка Мітропы (1927, 1935), у той час самага прэстыжнага эўрапейскага турніру. Пазьней «Спарта» атрымала перамогу яшчэ раз у гэтым турніры, у 1964 годзе, але тады ён ужо практычна страціў сваю значнасьць.

Чэмпіён Чэхаславаччыны: (21)
1926, 1927, 1932, 1936, 1938, 1939, 1944, 1946, 1948, 1952
1954, 1965, 1967, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991,
1993
Чэмпіён Чэхіі: (14)
1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2007
2010, 2014, 2023, 2024
Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны: (8)
1964, 1972, 1976, 1980, 1984, 1988, 1989, 1992
Уладальнік Кубка Чэхіі: (22)
1943, 1944, 1946, 1972, 1975, 1976, 1980, 1984, 1986, 1987,
1988, 1989, 1992, 1993, 1996, 2004, 2006, 2007, 2008, 2014
2020, 2024
Уладальнік Супэркубка Чэхіі: (2)
2010, 2014
Уладальнік Кубка Мітропа: (3)
1927, 1935, 1964
Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Пэтэр Віндаль Edit this on Wikidata 1998
2 Сьцяг Чэхіі ПА Марцін Сухамэл Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Чэхіі Аб Павал Кадаржабэк Edit this on Wikidata 1992
4 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Мартынэц Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі ПА Сант’яга Энэмэ Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Каан Кайрынэн Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Эквадору Нап Джон Мэркада Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Даніі ПА Магнус Андэрсэн Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Косава Нап Альбіён Рагмані Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Кухта Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Рынэш Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Сэрбіі Нап Велька Бірманчавіч 1998
16 Сьцяг Нігерыі Аб Учэна Арырырысым Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Эквадору Аб Анхэлё Прэсіяда Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Садзілек Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Чэхіі Аб Адам Шэвінскі Edit this on Wikidata 2004
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сывэрт Мансвэрк Edit this on Wikidata (ар. Аякс) 2002
21 Сьцяг Славаччыны ПА Домінік Голі Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Славаччыны Нап Лукаш Гарасьлін (капітан) 1996
25 Сьцяг Даніі Аб Асгер Сёрэнсэн Edit this on Wikidata 1996
26 Сьцяг Чэхіі ПА Патрык Выдра Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Чэхіі Аб Філіп Панак Edit this on Wikidata 1995
28 Сьцяг Камэруну Нап Кевін-Прынс Міла Edit this on Wikidata 2003
30 Сьцяг Чэхіі Аб Яраслаў Зэлены Edit this on Wikidata 1992
33 Сьцяг Бэльгіі Аб Эліяс Кабо Edit this on Wikidata 1997
36 Сьцяг Аўстраліі Нап Гаранг Куол Edit this on Wikidata 2004
44 Сьцяг Славаччыны Бр Якуб Сураўчык Edit this on Wikidata 2002
61 Сьцяг Чэхіі Бр Даніел Керл 2001
Сьцяг Чэхіі Бр Войцех Ворал Edit this on Wikidata 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]