Домінік Собаслаі
| Домінік Собаслаі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 кастрычніка 2000[1][2] (25 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Ліфэрынг | 42 (16) |
| 2018—2023 | Рэд Бул Зальцбург | 56 (16) |
| 2023— | Лівэрпул | 82 (10) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Вугоршчына (да 17)[d] | 10 (3) |
| 2016—2018 | Вугоршчына (да 19)[d] | 5 (2) |
| 2017—2018 | Вугоршчына (да 21)[d] | 8 (2) |
| 2019— | Вугоршчына | 61 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Домінік Собаслаі (па-вугорску: Dominik Szoboszlai; нар. 25 кастрычніка 2000 году) — вугорскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец хутка быў запрыкмечаны скаўтамі, дзякуючы чаму трапіў у аўстрыйскі клюб «Ліфэрынг» у сэзоне 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 21 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Капфэнбэргу». Першым голам адзначыўся 4 жніўня, улучыўшы мяч у браму «Бляў-Вайсу». Такі пачатак вымусіў зальцбурскі «Рэд Бул» падцягнуць футбаліста да свайго складу яшчэ цягам сэзону. 27 траўня 2018 году Собаслаі дэбютаваў у аўстрыйскай Бундэсьлізе ў матчы супраць сталічнай «Аўстрыі».
Наступны сэзон гулец абараняў колеры як «Ліфэрынгу», гэтак і «Рэд Булу», але зь цягам часу замацаваўся менавіта ў зальцбурскім клюбе. 17 верасьня 2019 году паўабаронца ўлучыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, пакрыўдзіўшы бэльгійскі «Генк». 10 чэрвеня 2020 году вугорац учыніў хет-трык у браму грацкага «Штурма»[3]. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў гулец, маючы на рахунку 9 галоў і 14 галявых перадачаў у матчах чэмпіянату, быў прызнаны найлепшым футбалістам сэзону[4]. 17 сьнежня 2020 году быў аб’яўлена аб пераходзе гульца ў нямецкі «РБ Ляйпцыг». З футбалістам быў узгоднены кантракт да чэрвеня 2025 году. Гэты трансфэр каштаваў немцам 20 мільёнаў эўра, што зрабіла Собаслаі найдаражэйшым праданым вугорцам у гісторыі. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, двойчы здабыўшы зь ёй Кубак Нямеччыны.
2 ліпеня 2023 году гулец падпісаў дамову зь «Лівэрпулам», узгодніўшы пяцігадовы кантракт. За пераход ангельцы мусілі выплаціць «РБ Ляйпцыг» 60 мільёнаў фунтаў[5][6]. Собаслаі стаў толькі трэцім вугорцам за ўсю гісторыю клюб[7]. 13 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў стартавай гульні сэзону 2023—2024 гадоў, калі ягоная каманда згуляла ўнічыю з «Чэлсі» зь лікам 1:1[8]. 19 жніўня вугорац згуляў першую гульню на Энфілдзе ў матчы супраць «Борнмуту». 3 верасьня гулец забіў свой першы гол у кашулі ангельскага клюбу ў пераможнай гульні Прэм’ер-лігі супраць «Астан Вілы» (3:0). Хутка стаў ключавым футбалістам каманды, ствараючы найбольшую колькасьць галявых момантаў каманды. На пачатку 2024 году атрымаў пашкоджаньне, праз што прапусьціў частку сэзону.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Собаслаі выклікаўся да складу зборных краіны розных узростаў. Пры гэтым гулец быў капітанам, як юнацкай, гэтак і юніёрскай зборных Вугоршчыны.
У чэрвені 2017 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Вугоршчыны на таварыскі матч супраць зборнай Расеі і адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Андоры[9], аднак на полі не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе 21 сакавіка 2019 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Славаччыны, выйшаўшы на замену на 54-й хвіліне замест Ласла Кляйнгайсьлера[10]. Свой першы гол забіў тым жа славакам з штрафнога ўдара.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2019, 2020, 2021
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Dominik Szoboszlai // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Dominik Szoboszlai // Salzburgwiki (аўстр.)
- ↑ «Légiósok: Szoboszlai triplázott, a Salzburg öt gólig jutott a Sturm ellen». Nemzeti Sport.
- ↑ «Légiósok: Szoboszlait választották meg az idény legjobbjának». Nemzeti Sport.
- ↑ «Liverpool complete signing of Dominik Szoboszlai». Liverpool FC.
- ↑ «Dominik Szoboszlai: Liverpool sign RB Leipzig midfielder for £60m». BBC Sport.
- ↑ «FACTFILE: All you need to know about Dominik Szoboszlai». Liverpool FC.
- ↑ «Confirmed Liverpool line-up v Chelsea». Liverpool FC.
- ↑ «Válogatott: Szoboszlait valóban behívta Storck – megvan a légióskeret!». Nemzeti Sport.
- ↑ «Slovakia v Hungary game report». UEFA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Лівэрпул — цяперашні склад |
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 17 Джонз · 18 Гакпа · 22 Экітыке · 25 Мамардашвілі · 26 Робэртсан · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 38 Гравэнбэрх · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 46 Ўільямз · 47 Рэмзі · 73 Нгумоа · 95 Дэйвіс · Трэнэр: Сьлёт |