Вольфсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольфсбург
VfL Wolfsburg logo.svg
Поўная назва Verein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны 12 верасьня 1945
Горад Вольфсбург, Нямеччына
Стадыён Фольксваген Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Кіраўнік Фольксваген (канцэрн)
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2021—2022 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
vfl-wolfsburg.de(ням.)(анг.)

«Вольфсбург» (па-нямецку: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Нямеччыны 2009 году, уладальнік Кубка (2015) і Супэркубка Нямеччыны (2015). Клюб вырас з мультыспартовага клюбу для супрацоўнікаў заводу па вытворчасьці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і зьяўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1938—1946[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для працоўных заводу «Фольксваген». Першым футбольным клюбам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановэр у сэзонах 1943—1944 і 1944—1945 гадоў.

12 верасьня 1945 году быў заснаваны новы клюб — «VSK Вольфсбург». Ягоная форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 сьнежня 1945 году ў клюбе адбыўся крызіс, які амаль спыніў ягонае існаваньне, бо ўсе гульцы за выключэньнем аднаго пакінулі клюб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты гулец, працаваў разам зь Вілі Гільбэртам па адраджэньні каманды й набору новых гульцоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 году клюб згуляў таварыскую гульню з «Шальке-04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

1946—1963[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў ў наступныя сэзоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэньне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клюб «Гайдэр» зь лікам 2:1, што дазволіла клюбу прабіцца ў Обэрлігу Поўнач. Тым ня менш, «Вольфсбург» змагаўся за выжываньне ва ўсіх наступных сэзонах, пакуль нарэшце ня вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэньня першай прафэсійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэсьлігі, «Вольфсбург» зноў гуляў у Обэрлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасьці лігай.

1963—1997[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іхным найлепшым дасягненьнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэсьлігу, але там яны выглядалі слаба й прабіцца ў галоўную лігу Нямеччыны ня здолелі.

Зь сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Обэрлізе Поўнач. Пасьлядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадох, а затым і посьпех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сэзоне 1992—1993 гадоў у Другой Бундэсьлізе. «Вольфсбург» бесьперапынна дамагаўся пэўнага посьпеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Нямеччыны ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхэнглядбаскай «Барусіі» зь лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сэзоне 1996—1997 гадоў «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бэльгіі Бр Кун Кастээльс 1992
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Кіліян Фішэр 2000
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Сэбыстыяан Борнаў 1999
4 Сьцяг Францыі Аб Максанс Лякруа 2000
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Мікі ван дэ Вэн 2001
6 Сьцяг Бразыліі Аб Паўлу Атавію 1994
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Люка Вальдшміт 1996
8 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Каза 1999
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Люкас Нмэча 1998
12 Сьцяг Аўстрыі Бр Павао Пэрван 1987
16 Сьцяг Польшчы Нап Якуб Камінскі 2002
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Джэнан Пэйчынавіч 2005
20 Сьцяг Нямеччыны Аб Рыдле Баку 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Нямеччыны ПА Фэлікс Нмэча 2000
23 Сьцяг Даніі Нап Ёнас Вінд 1999
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Максімілян Арнольд (капітан) 1994
29 Сьцяг Францыі ПА Жазюа Гілявагі 1990
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Нікляс Клінгер 1995
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Янік Гэргарт 1994
32 Сьцяг Швэцыі ПА Матыяс Сванбэрг 1999
33 Сьцяг Эгіпту Нап Амар Мармуш 1999
35 Сьцяг Нямеччыны Бр Філіп Шульцэ 2003
38 Сьцяг Харватыі ПА Бартал Франьіч 2000
39 Сьцяг Аўстрыі Нап Патрык Вімэр 2001
40 Сьцяг ЗША ПА Кевін Парэдэс 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]