Сэвільля (футбольны клюб)
| Сэвільля | ||||||
| Поўная назва | Sevilla Fútbol Club S.A.D. | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 25 кастрычніка 1890 | |||||
| Горад | Сэвільля, Гішпанія | |||||
| Стадыён | Рамон Санчэс Пісхуан Умяшчальнасьць: 42 714 | |||||
| Кіраўнік | 777 Partners[d] | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
| · 2024—2025 | 17 месца | |||||
| ||||||
sevillafc.es (гішп.) (анг.) (фр.) (яп.) (кіт.) (ар.) | ||||||
«Сэвільля» (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў найвышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта найстарэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюзіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюзіі й двойчы Сэвільлі.
Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартовыя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартовае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Футбольны клюб «Сэвільля» зьяўляецца гістарычна самай лепшай камандай у Сэвільлі. Ён быў утвораны ў 1905 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Гішапніі й пяць разоў уладальнікам Кубка Гішпаніі.
Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх гульцоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сымэонэ, Робэрт Прасінэчкі, Бэбэта, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клюбу варта вылучыць Хасэ Антоніё Рэеса й Сэрхіё Рамаса, апошні зь якіх цяпер выступае за мадрыдзкі «Рэал».
Гістарычным супернікам клюбу зьяўлялася каманда, якая таксама разьмяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бэтыс». Клюб мае з 1958 году рэзэрвовую каманду — «Сэвільля Атлетыка».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Чэмпіёны Гішпаніі:
- 1946
- Уладальнікі Кубка Гішпаніі (5):
- 1935, 1939, 1948, 2007, 2010
- Уладальнікі Супэркубка Гішпаніі:
- 2007
- Уладальнікі Кубка УЭФА/Лігі Эўропы (7):
- Уладальнікі Супэркубка УЭФА:
- 2006
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Актуальны на 17 верасьня 2025 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.) (яп.)
Сэвільля — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Бляхадымас · 2 Кармона · 3 Асьпілікуэта · 4 Саляс · 5 Куасі · 6 Гудэль · 7 Рамэра · 8 Жардан · 9 Адамз · 10 Санчэс · 11 Варгас · 12 Суаса · 13 Нюлянд · 14 Пэке · 15 Кардозу · 16 Хуанлю · 17 Гансалес · 18 Агумэ · 19 Мэндзі · 20 Соў · 21 Эджуке · 22 Мартынэс · 23 Маркан · 24 Янузай · 25 Фэрнандэс · 28 Буэна · 32 Кастрын · Трэнэр: Альмэйда |