Бэргама
| Бэргама па-італьянску: Bergamo | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Джорджа Горы[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 249 ± 0 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 45°41′42″ пн. ш. 9°40′12″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | bergamaschi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 035 | ||||
| Паштовы індэкс | 24121–24129[4] | ||||
| Нумарны знак | BG | ||||
| Сайт | comune.bergamo.it (італ.) | ||||
| Бэргама на мапе Італіі Бэргама | |||||
Бэ́ргама (па-італьянску: Bergamo, па-лямбардзку: Bèrghem, па-лацінску: Bergomum) — горад у італьянскім рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца прыкладна за 50 км на ўсход ад Міляну па дарозе на Брэшыю і Вэнэцыю, у перадгор’ях Альпаў, у даліне ракі По. Насельніцтва каля 116,5 тысячаў жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэргамум, як калісьці называўся горад клясычнай лацінай, быў упершыню заселены лігурыйскім племенем аробіяў у час жалезнага веку[5]. Пасьля кельцкага ўварваньня ў паўночную Італію, блізу 550 году да н. э., горад быў заваяваны кельцкім племенем сэнаманаў[6]. У 49 годзе да н. э. места сталася рымскай грамадою, дзе на той час налівачалася блізу 10 тысяч жыхароў на піку[7].

З VI стагодзьдзя Бэргама быў рэзыдэнцыяй аднаго з найважнейшых лянгабардзкіх герцагстваў паўночнай Італіі. Па заваёве Лянгабардзкага каралеўства Карлам Вялікім горад стаў цэнтрам графства. З XI стагодзьдзя Бэргама быў незалежнай камунай, якая была сябрам Лямбардзкай лігі, якая разграміла Фрыдрыха I Барбаросу ў 1165 годзе. Мясцовымі фракцыямі гвэльфаў і гібэлінаў кіравалі сем’і Калеоні і Суардзі адпаведна. Пасьля кароткага пэрыяду кіраваньня горадам сям’і Малятэста, пачынаючы з 1407 году, над горадам у 1428 годзе атрымала кантроль Вэнэцыянская рэспубліка за часам войнаў у Лямбардыі і, менавіта, пасьля бітвы пры Маклёдыі ў 1427 годзе. Не зважаючы на кароткі перапынак, дзякуючы складаньню Лёдзійскага міра ў 1454 годзе, няпросты балянс сіл паміж дзяржавамі паўночнай Італіі паскорыў італьянскія войны, то бок сэрыю канфліктаў з 1494 па 1559 гады, у якіх у розны час бралі ўдзел таксама Папская дзяржава, Францыя і Сьвятая Рымская імпэрыя[8].
Кампа-Фармійскі мір, укладзены 17 кастрычніка 1797 году, афіцыйна прызнаў улучэньне Бэргама ды іншых частак паўночнай Італіі ў Цызальпінскую рэспубліку, якую ў 1802 годзе замяніла кароткаіснавалая Напалеонаўская Італьянская Рэспубліка, а потым у 1805 годзе Напалеонаўскае Каралеўства Італія. На Венскім кангрэсе 1815 году Бэргама было пастаноўлена далучыць да Лямбардзка-Вэнэцыянскага каралеўства, кароннай зямлі Аўстрыйскай імпэрыі. Візыт Фэрдынанда I у 1838 годзе супаў з адкрыцьцём новага бульвара, які цягнецца праз раўніну і вядзе да чыгуначнага вакзала, які быў урачыста адкрыты ў 1857 годзе. Аўстрыйскае панаваньне спачатку віталася, але пазьней супраць іх ладзіліся паўстаньні ў 1848 годзе. Джузэпэ Гарыбальдзі заваяваў Бэргама ў 1859 годзе за часам Другой італьянскай вайны за незалежнасьць. У выніку горад быў улучаны ў нядаўна заснаванае Каралеўства Італія.
У 1907 годзе Марчэльлё П’ячэнтыні распрацаваў новы генэральны плян места, які быў рэалізаваны паміж 1912 і 1927 гадамі, у стылі мадэрнісцкага рацыяналізму.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вальтэр Банацьці (1930—2011) — італьянскі альпініст
- Джакама Манцу (1908—1991) — італьянскі скульптар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it
- ↑ https://www.poste.it/cerca/index.html#/risultati-cerca-cap/Bergamo
- ↑ «Orobi nell’Enciclopedia Treccani». Treccani.
- ↑ Battista Rota, Giovanni. «Dell’origine e della storia antica di Bergamo». — С. 55.
- ↑ Bergamo, Visit. «La Bergamo Romana». Visit Bergamo.
- ↑ Mallett, Michael; Shaw, Christine (2012). «The Italian Wars: 1494–1559». Harlow: Pearson Education Limited.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бэргама. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Бэргама (італ.)