Сэрдар Азмун
| Сэрдар Азмун | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 студзеня 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Шабаб Аль-Аглі[d] | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2013 | Сэпаган[d] | 0 (0) |
| 2013—2015 | Рубін Казань | 27 (5) |
| 2015—2016 | → Растоў | 35 (12) |
| 2016—2017 | Растоў | 27 (7) |
| 2017—2019 | Рубін Казань | 40 (9) |
| 2019—2022 | Зэніт | 79 (52) |
| 2022—2024 | Баер Левэркузэн | 32 (5) |
| 2023—2024 | → Рома | 23 (3) |
| 2024— | Шабаб Аль-Аглі[d] | 23 (12) |
| Зборныя | ||
| 2009—2011 | Іран (да 17)[d] | 6 (7) |
| 2011—2014 | Іран (да 20)[d] | 18 (19) |
| 2014— | Іран | 91 (57) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Сэрда́р Азму́н (па-пэрсыдзку: سردار آزمون; нар. 1 студзеня 1995 году, Гамбэдэ-Кавус, Іран) — іранскі футбаліст, нападнік клюбу «Шабаб Аль-Аглі» з ААЭ і нацыянальнай зборнай Ірану. Сэрдар зьяўляецца іранцам туркмэнскага паходжаньня.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Азмун з 15 гадоў выступаў за ісфаганскі клюб «Сэпаган», які выступае ў найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Ірану. У склад казанскага «Рубіну» перайшоў у 17 гадоў, у сьнежні 2012 году, стаўшы ўжо другім іранцам у камандзе пасьля падпісанага ў студзені таго ж году брамніка Алірэза Хагігі[2]. Ён стаў самым маладым іранскім гульцом у гісторыі, які выступае за замежны клюб[3].
Першы афіцыйны матч за «Рубін» згуляў 25 ліпеня 2013 году ў Лізе Эўропы супраць сэрбскай «Ягодзіны». 29 жніўня ў матчы Лігі Эўропы супраць «Мольдэ» выйшаў на замену і на 84-й хвіліне забіў гол. 6 кастрычніка 2013 году дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі, выйшаўшы на замену на 73 хвіліне ў хатнім матчы супраць «Анжы», на дададзенай хвіліне другога тайму адзначыўся першым голам у афіцыйных матчах чэмпіянату Расеі, а таксама зарабіў пэнальці[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2013 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Ірану[5]. Дэбютаваў 26 траўня 2014 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў 60-й хвіліне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2019, 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Расеі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2020, 2021
«Шабаб Аль-Аглі»:
- Чэмпіён ААЭ: 2025
- Уладальнік Кубка прэзыдэнта ААЭ: 2025
- Уладальнік Супэркубка ААЭ: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sardar Azmoun // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Рубин подписал Сердара Азмуна. Sport.ua
- ↑ Inter Milan, Benfica and Rubin Kazan are waiting for the youngest Legionnaire of Iran’s Football. Persian League
- ↑ Пять залпов по «Анжи». Championat.com
- ↑ Форвард «Рубина» впервые вызван в сборную Ирана. «Спорт-Экспресс»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Іране
- Футбалісты клюбу «Сэпаган» Ісфаган
- Футбалісты клюбу «Рубін» Казань
- Футбалісты клюбу «Растоў» Растоў-на-Доне
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты зборнай Ірану
- Іранскія футбалісты