Перайсьці да зьместу

Далер Кузяеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Далер Кузяеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 1993(1993-01-15)[1] (33 гады)
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рубін Казань
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013 Карэлія[d] 22 (0)
2013 Нафтахімік[d] 15 (0)
2014—2017 Ахмат Грозны 70 (0)
2017—2023 Зэніт 130 (16)
2023—2025 Гаўр 42 (3)
2025—4 Рубін Казань 8 (0)
Зборныя
2017—2024 Расея 51 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 верасьня 2024.

Дале́р Кузя́еў (па-расейску: Далер Кузяев, па-татарску: Дәлир Хуҗаев; нар. 15 студзеня 1993 году) — расейскі футбаліст, нападнік клюбу «Рубін» і нацыянальнай зборнай Расеі. Далер ёсьць татарам. Заслужаны майстар спорту Расеі (2018).

Кузяеў нарадзіўся ў Набярэжных Чаўнах, але ва ўзросьце двух або трох гадоў, разам зь сем’ёй пераехаў у Арэнбург[2], там пачаў займацца футболам. Ягоны бацька Ад’ям Кузяеў працаваў трэнэрам у мясцовым клюбе. Пазьней Далер пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працягваў займацца футболам. Пасьля сканчэньня акадэміі «Зэніту» некаторы час правёў у клюбе чэмпіянату гораду, а потым далучыўся да клюбу «Карэлія», які трэніраваў ягоны бацька. Дэбютаваў у дарослым футболе 23 ліпеня 2012 году ў матчы першынства ПФЛ за клюб, які ў гасьцёх сустракаўся з кастрамскім «Спартаком», выйшаўшы на пляцоўку ў самым канцы гульні[3]. Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у клюбах ніжэйшых дывізіёнаў, далучыўся да «Церака», які выступаў у Прэм’ер-лізе. На новы клюб дэбютаваў 15 траўня 2014 году ў матчы супраць казанскага «Рубіну». 14 чэрвеня 2017 году падпісаў трохгадовае пагадненьні з «Зэнітам». Прыкметна, што ў сваім першым матчы за пецярбускі клюб адзначыўся першым голам у прафэсійнай кар’еры. Гол быў забіты праз 7 хвілінаў пасьля таго як Кузяеў выйшаў на замену ў матчы супраць хабараўскага СКА.

Дэбютаваў за нацыянальную зборную Расеі 7 кастрычніка 2017 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Рэспублікі Карэя[4].

«Зэніт»:

  1. Daler Kuzyaev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Далер Кузяев: «Петербург дал многое нашей семье». ФК Зенит.
  3. Кузяев Далер Адьямович(1993). Департамент профессионального футбола.
  4. «Уверенно победили Корею». Расейскі футбольны зьвяз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]