Перайсьці да зьместу

Баку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баку
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Азэрбайджан
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Эльдар Азізаў[d]
Геаграфія
Плошча 2130 км²
Вышыня НУМ −28 м
Часавы пас
Каардынаты 40°23′43″ пн. ш. 49°52′56″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2 122 300 чал. (2012)
Афіцыйная мова азэрбайджанская мова
Этнахаронімы Bakuvian, Bakılı, Bakuano, Bakiner, Бакинец, Bakinoise[1], Bakinois[1] і Bakülü
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 12
Паштовы індэкс AZ1000
Нумарны знак 10, 90 і 99
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў
Сайт baku-ih.gov.az (азэрб.)
Баку на мапе Азэрбайджану
Баку
Баку
Баку

Баку́ (па-азэрбайджанску: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азэрбайджану. Насельніцтва складае крыху больш за 2 мільёны жыхароў (2012 год), такім чынам Баку зьяўляецца самым вялікім паводле колькасьці насельніцтва горадам на беразе Касьпійскага мора і на Каўказе. Баку разьмешчаны на 28 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у сьвеце, а таксама самым вялікім горадам у сьвеце, які разьмешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 адсоткаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 воласьцяў. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нэфт-Дашлары, які пабудаваны ў Касьпійскім моры.

Горад зьяўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азэрбайджану. Шматлікія значныя азэрбайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджану, якая ўваходзіць у сьпіс 100 найбуйнейшых кампаніяў[2].

У Нарыманаўскім раёне Баку месьцілася Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. У Насімінскім раёне — галаўная сядзіба «Азэрбайджанскай чыгункі». У Ясамальскім раёне — «Азэрсэл Тэлекам».

Баку знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы Касьпійскага мора. У навакольлі гораду ёсьць мноства гразевых вульканаў, як то Кейракі, Богх-Богха, Локбатан ды іншыя, і салёных азёраў, як то Бёюк-Шор, Ходасан ды іншыя.

Да 1988 году ў Баку пражывала вялікая колькасьць расейцаў, армянаў і габрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасьці гораду. З пачаткам Карабаскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 году, вялікая частка армянскай дыяспары зьехала з гораду[3].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]