Перайсьці да зьместу

Мэгдзі Тарэмі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэгдзі Тарэмі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 ліпеня 1992(1992-07-18)[1] (33 гады)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпіякос Пірэй
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Шагін[d] 8 (1)
2012—2014 Іранджаван[d] 22 (12)
2014—2018 Пэрсэпаліс Тэгеран 87 (45)
2018—2019 Аль-Гарафа[d] 30 (13)
2019—2020 Рыю Аві 30 (18)
2020—2024 Порту 122 (64)
2024—2025 Інтэрнацыянале 26 (1)
2025—4 Алімпіякос Пірэй 0 (0)
Зборныя
2011—2012 Іран (да 20)[d] 6 (2)
2013 Іран (да 23)[d] 1 (0)
2015—4 Іран 96 (56)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 верасьня 2025.

Мэгдзі́ Тарэмі́ (па-пэрсыдзку: مهدی طارمی‎; нар. 18 ліпеня 1992 году) — іранскі футбаліст, нападнік грэцкага клюбу «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Ірану.

Пачынаў кар’еры ў малых клюбах Ірану, але пасьля сэзону 2014—2015 гадоў далучыўся да складу «Пэрсэпаліса», падпісаўшы кантракт да чэрвеня 2016 году[2]. Ён дэбютаваў у матчы супраць «Нафта», калі зьявіўся на пляцоўцы на апошніх хвілінах матчу, які скончыўся зь лікам 1:1. 15 жніўня 2014 году трапна пацэліў мяч у браму «Зоб Агану». Ягоны мяч стаўся адзіным у сустрэчы. 8 красавіка 2015 году Тарэмі забіў з пэнальці ў пераможным матчы супраць саудаўскага клюбу «Аль-Наср» (1:0) у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў АФК. Хутка стаў найлепшым бамбардзірам клюбам. За выдатную гульню прыцягнуў увагу катарскага клюбу «Аль-Гарафа». 23 ліпеня 2019 году падпісаў двухгадовы кантракт з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[3][4]. Адразу ж у першым матчы адзначыўся хет-трыкам 23 жніўня 2019 году. Пацярпеў ад дзеяньняў гульца клюба «Авіш»[5]. Дэбютны сэзон Тарэмі скончыў з 18 галоў на сваім рахунку. Такі посьпех прывёў да набыцьця футбаліста клюбам «Порту»[6].

Тарэмі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў матчы супраць зборнай Узбэкістану ў таварыскім матчы 11 чэрвеня 2015 году. 3 верасьня 2015 году іранец забіў свае першыя галы пры вынішчальнай перамозе 6:0 над зборнай Гуаму ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году.

«Пэрсэпаліс»:

«Аль-Гарафа»:

«Порту»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]