Марыё Пашаліч
| Марыё Пашаліч | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 лютага 1995[1][2][3][…] (31 год) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аталянта | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Хайдук Спліт | 32 (11) |
| 2014—2020 | Чэлсі | 0 (0) |
| 2014—2015 | → Эльчэ | 31 (3) |
| 2015—2016 | → Манака | 16 (3) |
| 2016—2017 | → Мілян | 24 (5) |
| 2017—2018 | → Спартак Масква | 21 (4) |
| 2018—2020 | → Аталянта | 68 (14) |
| 2020— | Аталянта | 173 (34) |
| Зборныя | ||
| 2014— | Харватыя | 81 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рыё Па́шаліч (па-харвацку: Mario Pašalić; нар. 9 студзеня 1995 году) — харвацкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запачаткаваў кар’еру ў спліцкім «Хайдукам» 14 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Цыбаліі»[4]. Гулец хутка прыцягнуў да сябе ўвагу, у выніку чаго быў выкуплены лёнданскім «Чэлсі». Пашаліч адразу быў выпраўлены ў арэнду, далучыўшыся да гішпанскага «Эльчэ», дзе першую гульню правёў супраць «Барсэлёны»[5]. Ужо кожны новы сэзон пасьля гэтага харват кожным разам зьмяняў клюб на правах арэнды, усё яшчэ захавоўваючыся футбалістам ангельскага клюбу. Гулец абараняў колеры «Манака», «Міляну», «Спартака» і «Аталянты». 4 ліпеня 2019 году Пашаліч падпісаў новы кантракт з «Чэлсі» да 2022 году, але вярнуўся ў «Аталянту» на правах арэнды на другі сэзон[6]. Паўабаронца быў важным гульцом італьянскай каманды, у тым ліку браў удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. 6 лістапада 2019 году ён улучыў мяч у браму «Манчэстэр Сіці»[7], а 11 сьнежня паўдзельнічаў у разгроме ўкраінскага «Шахтара». У чэрвені 2020 году «Аталянта» здолела выкупіць кантракт харвата за 15 мільёнаў эўра[8][9]. 14 ліпеня таго ж году ўчыніў хет-трык у браму «Брэшыі», стаўшы ў Сэрыі А пятым харватам, які здолеў забіць тры галы ў адным матчы[10].
У сьнежні 2020 году Пашалічу была зробленая апэрацыя па выдаленьні спартовай кілы, празь якую ён выбыў з поля больш чым на два месяцы. Вярнуўся на поле ў матчы супраць «Ляцыё» (3:1), у якім забіў адзіны гол «Аталянты»[11][12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 4 верасьня 2014 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Кіпру, замяніўшы Марыё Манджукіча. Свой першы гол у кашулі зборнай забіў у браму зборнай Швайцарыі ў таварыскім пераможным матчы, які ладзіўся 7 кастрычніка 2020 году[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Хайдук»:
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2013
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
«Аталянта»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://int.soccerway.com/players/mario-paali/215485/
- ↑ Mario Pasalic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Mario Pašalić // FBref (анг.)
- ↑ «Hajduk pobijedio pogotkom iz zaleđa, petarda lokosa». SportCom.
- ↑ «Enrique off to a winning start». ESPN.
- ↑ «Mario Pasalic signs new contract and returns to Atalanta on loan». Chelsea FC.
- ↑ «Atalanta 1-1 Manchester City: Kyle Walker plays as emergency goalkeeper after Claudio Bravo sees red». Sky Sports.
- ↑ «Chelsea get welcome £13.4m boost as Mario Pasalic finally secures permanent exit». Metro.
- ↑ «Pašalić joins Atalanta permanently». Chelsea FC.
- ↑ «Pašalić peti Hrvat s hat-trickom u Serie A. I svi su — hajdukovci!». 24sata.
- ↑ «Pašalić operiran: Pritiskalo mi je živac i baš mi stvaralo bol…». 24sata.
- ↑ «Video: Jurić i Kalinić poraženi u Rimu, pogledajte pogodak kojim se Pašalić vratio nakon duže pauze». Sportske novosti.
- ↑ «Hrvatska bez pola prve momčadi srušila Švicarsku! Zablistao 'Dalićev eksperiment', na kraju ušao i Modrić». Sportske novosti.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Майнцы
- Футбалісты клюбу «Аталянта» Бэргама
- Футбалісты клюбу «Хайдук» Спліт
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Эльчэ»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Спартак» Масква
- Футбалісты зборнай Харватыі
- Харвацкія футбалісты
