Стэфан дэ Врэй
| Стэфан дэ Врэй | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лютага 1992[1][2] (33 гады) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Інтэрнацыянале | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2014 | Фэеноорд | 135 (7) |
| 2014—2018 | Ляцыё | 95 (8) |
| 2018— | Інтэрнацыянале | 204 (12) |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 9 (0) |
| 2011—2013 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 12 (0) |
| 2012 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2012— | Нідэрлянды | 77 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Стэфан дэ Врэй (па-нідэрляндзку: Stefan de Vrij; нар. 5 лютага 1992 году, Аўдэркерк-аан-дэн-Эйсэль, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]У 2002 годзе, калі дэ Врэю было 10 гадоў, ён перайшоў у футбольную школу «Фэеноорду».
17 ліпеня 2009 году футбаліст падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Фэеноордам», які быў разьлічаны на тры гады[4]. 6 сьнежня ў матчы супраць «Гронінгену», Стэфан дэбютаваў у складзе сваёй каманды ў Эрэдывізіі. Ён зьявіўся на полі на 89 хвіліне сустрэчы, замяніўшы Дэні Ляндзаата, а ягоная каманда атрымала перамогу зь лікам 3:1. Свой першы гол у складзе ратэрдамскай каманды забіў 2 траўня 2010 году ў браму клюбу «Гээрэнвээн».
30 ліпеня 2014 году стала вядома пра тое, што Стэфан далучыцца да складу італьянскага «Ляцыё». Да гэтага чакалася, што абаронца можа перайсьці да ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд», куды сышоў працаваць трэнэр ззборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааль[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Галоўны трэнэр зборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааль уключыў дэ Врэя ў заяўку зборнай Нідэрляндаў на чэмпіянат сьвету. 13 чэрвеня Стэфан забіў свой першы гол за зборную ў першым матчы групавога этапу супраць зборнай Гішпаніі. Дэ Врэй згуляў ва ўсіх матчах зборнай на турніры ў Бразыліі, дзе Нідэрлянды фінішавалі на трэцім месцы. Ён і Ар’ен Робэн былі абраны ў сымбалічную зборную чэмпіянату сьвету ад зборнай Нідэрляндаў[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]«Ляцыё»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2017
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Stefan de Vrij // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Stefan de Vrij // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
- ^ De Vrij Tekent Eerste Profcontract. Афіцыйны сайт «Фэеноорду»
- ^ Stefan de Vrij: Netherlands defender signs for Lazio. BBC Sport.
- ^ World Cup 2014: Castrol Index Top 11. FIFA.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Старонка на афіцыйным сайце «Фэеноорду»
- Профіль на Sports.ru
Інтэрнацыянале — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 6 дэ Врэй · 7 Зялінскі · 8 Сучыч · 9 Цюрам · 10 Л. Мартынэс · 11 Энрыке · 12 Дзі Джэнара · 13 Х. Мартынэс · 14 Бані · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Дыюф · 20 Чалганоглу · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 25 Аканджы · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 42 Палясіяс · 94 Эспазыта · 95 Бастоні · Трэнэр: Ківу |