Перайсьці да зьместу

Кайрат Алматы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кайрат
Поўная назва Қайрат Алматы Футбол Клубы
Заснаваны 1954
Горад Алматы, Казахстан
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 23 804
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Кайра́т» (па-казаску: Қайрат) — казаскі футбольны клюб з гораду Алматы. Заснаваны ў 1954 годзе. Пяціразовы чэмпіён Казахстану (1992, 2004, 2020, 2024, 2025), дзесяціразовы ўладальнік Кубка Казахстану (1992, 1996, 1999, 2001, 2003, 2014, 2015, 2017, 2018, 2021). «Кайрат» быў вядучым казаскім клюбам за савецкім часам і быў адзіным прадстаўніком Казаскай ССР у Найвышэйшай лізе СССР[2]. Хатняя пляцоўкай клюбу ёсьць Цэнтральны стадыён, які здольны зьмясьціць 23 804 чалавекі. Звычайнымі колерамі ўважаюцца жоўты і чорны.

У 1954 годзе на базе алмацінскага «Дынама» быў заснаваны клюб «Лякаматыў», які ў 1955 годзе атрымаў назоў «Ураджай». У 1956 годзе згодна з пастановамі прэзыдыюма Ўсесаюзнага цэнтральнана савета прафэсійных саюзаў каманда была аб’яднаная з рэспубліканскімі спартовымі таварыствамі калгасьнікаў. Менавіта ў той жа год было пастаноўлена ўзяць назоў «Кайрат». У 1960 годзе «Кайрат» стаў адзіным казаскім клюбам, які ўзяў удзел у чэмпіянаце СССР сярод камандаў найвышэйшага дывізіёну. У 1963 годзе «Кайрат» прабіўся ў паўфінал Кубка СССР, усталяваўшы найлепшае дасягненьне казаскіх камандаў у гэтым турніры. У тым паўфінале алмацінцы толькі ў дадатковы час саступілі данецкаму «Шахтару» зь лікам 1:2.

Па здабыцьці Казахстанам незалежнасьці і арганізацыі ўласнага чэмпіянату «Кайрат» далучыўся да наваўтворанай лігі, дзе стаў гегемонам. Будучы наймацнейшым казаскім клюбам таго часу, «Кайрат» быў абраны базавай структурай дзеля фармаваньня зборнай Казахстану[3]. Галоўны трэнэр каманды Бахтыяр Байсеітаў таксама ачоліў зборную[3]. У першым сэзоне алмацінцы сталі чэмпіёнамі краіны[4]. Яны таксама дасягнулі свайго першага дублю, перагуляўшы «Фосфар» у фінале Кубка Казахстану 1992 году[5].

Дружына «Кайрату» ў 2018 годзе.

У наступным сэзоне вынікі «Кайрату» рэзка пагоршыліся. Праз 11-е месца ў сэзоне 1993 году Байсеітаў быў звольнены[3]. Паводле вынікаў двух сэзонаў «Кайрат» пад кіраўніцтвам свайго былога гульца Курбана Бердыева заняў 11-е і 9-е месцы. У 1997 годзе ўжо Вахід Масудаў прывёў каманду да другога посьпеху ў Кубку Казахстану[6]. У канцы сэзону алмацінцы мелі фінансавыя праблемы ў сувязі зь фінансавым крызісам у краіне. Міністэрства абароны Казахстану пастанавіла ўзяць апеку над клюбам[7]. Аднак палова каманды не пагадзілася з гэтым рашэньнем перайсьці пад вайсковы кантроль[8]. У выніку рознагалосьсяў «Кайрат» быў падзелены на дзьве каманды, як то «Кайрат» і «Кайрат-ЦСКА», апошні зь якіх утрымліваўся вайскоўцамі[8]. Пры гэтым менавіта армейскі клюб працягнуў выступы ў найвышэйшым дывізіёну, у той час «Кайрат» быў адпраўлены ў першы дывізіён[8]. У сэзоне 1998 году «Кайрат» знайшоў заступніка ў асобе казаскага бізнэсоўца Булата Абілава, падтрымка якога прывяла да перамогі ў Першай лізе і выхаду ў элітны дывізіён[8]. Наступныя два сэзоны адзначыліся ўдзелам абодвух «Кайратаў» у лізе. Перапоўнены Цэнтральны стадыён прымаў матчы паміж клюбамі і выклікаў вялікую цікавасьць, але і супярэчнасьці сярод заўзятараў[8]. У 2000 годзе «Кайрат» здабыў Кубак Казахстану, перамогшы ў фінале «Аксэс-Голдэн Грэйн» зь лікам 5:0.

1 сакавіка 2001 году намесьнік мэра Алматы Кайрат Букенаў абвесьціў аб аб’яднаньні абодвух клюбаў[8]. Ужо як аб’яднаны «Кайрат» клюб стаў уладальнікам двух Кубкаў Казахстану ў 2001 і 2003 гадах. У 2004 годзе пад кіраўніцтвам Аляксея Пятрушына клюб выйграў чэмпіянат.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Партугаліі Аб Луіш Мата Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Казахстану ПА Дамір Касабулат Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Казахстану Аб Леў Кургін Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Казахстану ПА Адылет Садыбекаў Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Партугаліі Нап Жаржыньню Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Казахстану Нап Дастан Сатпаеў Edit this on Wikidata 2008
14 Сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Мартыновіч (капітан) 1987
17 Сьцяг Казахстану ПА Алжас Байбек Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Ізраілю ПА Дэн Глазэр Edit this on Wikidata 1996
20 Сьцяг Казахстану Аб Эркін Тапалаў Edit this on Wikidata 1993
24 Сьцяг Казахстану Аб Аляксандар Мрынскі Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Казахстану Аб Аляксандар Шырабокаў Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Бразыліі Нап Эдмілсан Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
59 Сьцяг Казахстану Аб Даніяр Ташпулатаў Edit this on Wikidata 2007
77 Сьцяг Казахстану Бр Тэмірлан Анарбекаў Edit this on Wikidata 2003
81 Сьцяг Казахстану Нап Ісмаіл Бекбалат Edit this on Wikidata 2008
82 Сьцяг Казахстану Бр Шэрхан Калмурза Edit this on Wikidata 2007
87 Сьцяг Казахстану ПА Азамат Туякбаеў Edit this on Wikidata 2007
89 Сьцяг Казахстану Нап Рамазан Багдат Edit this on Wikidata 2006
99 Сьцяг Бразыліі Нап Рыкардыньню Edit this on Wikidata (ар. Вікторыя Пл.) 2001
Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Афрыку Edit this on Wikidata 1995
Сьцяг Фінляндыі ПА Яака Оксанэн Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Фінляндыі Нап Ойва Юкала Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Аргентыны Нап Сэбастыян Сэбальяс 2001
Сьцяг Казахстану Нап Ян Труфанаў Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]