А-ліга чэмпіянату Летувы па футболе 2020 году
Выгляд
А-ліга 2020 году — 31-ы розыгрыш А-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Летувы, які праходзіў з 6 сакавіка па 14 лістапада 2020 году. Чэмпіёнам стаў «Жальгірыс», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел шэсць клюбаў, сярод якіх пяць былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а «Банга» прасунулася зь Першай лігі. Яна замяніла «Атлянтас» і «Палангу», якія былі адхілены ад А-лігі з-за ўдзелу ў дамоўных матчах, а таксама «Стумбрас», які зьняўся з А-лігі ў сярэдзіне папярэдняга сэзону.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Жальгірыс Вільня | 20 | 14 | 3 | 3 | 42 | 14 | +28 | 45 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Судува Мар’ямпаль | 20 | 13 | 4 | 3 | 32 | 18 | +14 | 43 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
3 | Каўна Жальгірыс | 20 | 12 | 2 | 6 | 30 | 18 | +12 | 38 | |
4 | Банга Горжды | 20 | 3 | 7 | 10 | 16 | 30 | −14 | 16 | |
5 | Панявеж | 20 | 2 | 6 | 12 | 19 | 38 | −19 | 12 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
6 | Рытэрай | 20 | 2 | 6 | 12 | 17 | 38 | −21 | 12 |
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог.
Заўвагі:
- ^ «Панявеж» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Летувы.