Джэк Грыліш
| Джэк Грыліш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 верасьня 1995[1][2] (30 гадоў) | |
| Рост | 180 см[4] | |
| Вага | 68 кг[5] | |
| Пазыцыя | вінгер, атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Эвэртан (у арэндзе з клюбу «Манчэстэр Сіці») | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2021 | Астан Віла | 185 (29) |
| 2013—2014 | → Нотс Каўнці[d] | 37 (5) |
| 2021— | Манчэстэр Сіці | 94 (12) |
| 2025— | → Эвэртан | 11 (1) |
| Зборныя | ||
| 2011—2012 | Ірляндыя (да 17)[d] | 7 (3) |
| 2013—2014 | Ірляндыя (да 21)[d] | 6 (1) |
| 2016—2017 | Ангельшчына (да 21)[d] | 7 (2) |
| 2020— | Ангельшчына | 39 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Джэк Гры́ліш (па-ангельску: Jack Grealish; нар. 10 верасьня 1995 году) — ангельскі футбаліст, ўінгер клюбу «Эвэртан» (у арэндзе з «Манчэстэр Сіці») і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Мае ірляндзкае паходжаньне празь дзядоў маці і бацькі, дзякуючы чаму выступаў за ірляндзкія юнацкія і моладзевыя зборныя.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грыліш ёсьць выхаванцам акадэміі «Астан Вілы», да якой далучыўся ў веку 6 гадоў[6][7]. Калі гульцу было ўсяго 16 гадоў, ён быў упершыню абраны ў заяўку на хатні матч Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі», аднак на пляцоўку футбаліст ня выйшаў[8]. Грыліш уваходзіў у дружыну клюбу ўзросту да 19 гадоў, якая здабыла перамогу ў Сэрыі NextGen сэзону 2012—2013 гадоў. На рахунку Грыліша быў забіты гол у паўфінале над «Спортынгам», які скончыўся ўнічыю 3:3.
13 верасьня 2013 году гулец далучыўся да клюбу Першай лігі «Нотс Каўнці» на правох арэнды да 13 студзеня 2014 году[9]. Сярод ягоных таварышаў па камандзе ў тым сэзоне быў і паўабаронца Калам Макгрэгар, які ў будучым стане сталым гульцом зборнай Шатляндыі[10]. На наступны дзень Грыліш дэбютаваў, выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Клюб трываў паразу зь лікам 3:1 у гасьцёх у «Мілтана Кейнза Донза»[11]. 7 сьнежня футбаліст забіў свой першы гол у кар’еры, перагуляўшы трох абаронцаў і трапна пацэлеўшы ў браму суперніка, у матчы супраць «Джылінггэму», які скончыўся зь лікам 3:1. Праз тыдзень гулец адкрыў лік у пераможнай сустрэчы супраць «Колчэстэру Юнайтэд» (4:0). Дзякуючы добрым выступам, «Нотс Каўнці» дамовіўся аб павелічэньні тэрміну арэнды амаль да сканчэньня сэзону. Ужо траўні, Грыліш вярнуўся быў у табар «Астан Вілы» і дэбютаваў за клюб 7 траўня, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне замест Раяна Бэртрана ў гасьцявым матчы супраць «Манчэстэр Сіці». «Мяшчане» выгулялі ў «віланаў» зь лікам 4:0. У канцы году гулец падпісаў новы кантракт з клюбам.
Грыліш упершыню зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы трэцяга раўнда Кубка Ангельшчыны 4 студзеня 2015 году супраць «Блэкпула», які ягоная каманда выгуляла зь лікам 1:0. Сам футбаліст, аднак, быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы. 7 красавіка 2015 году Грыліш пачаў матч Прэм’ер-лігі супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну» ў пачатковым складзе. Гульня футбаліста была высока адзначаная адмыслоўцамі. Першы год за клюб гулец забіў 13 верасьня 2015 году стрэлам з 18 мэтраў, аднак, гэта ня выратавала клюб ад паразы, якую бірмінггэмцы трывалі ад «Лэстэр Сіці», зь лікам 3:2. Сэзон 2016—2017 гадоў «Астан Віла» праводзіла ў Чэмпіёншыпе, а Грыліш правёў 31 матч і забіў 5 мячоў. Футбаліст стаў асноўным гульцом клюбу, які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу толькі ў сэзоне 2019—2020 гадоў.
Па вяртаньні ў Прэм’ер-лігу Грыліш, як лідэр клюбу і актыўны футбаліст, здолеў пабіць рэкорд паводле колькасьці зробленых парушэньняў правілаў супраць яго, маючы на рахунку 167 фалоў[12]. Клюб толькі ў апошні гульнявы дзень здолеў выратавацца ад вылету з чэмпіянату, у тым ліку, дзякуючы голу Грыліша ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэду», які скончыўся ўнічыю 1:1, у той час як іхны супернік «Ўотфард» прагуляў «Арсэналу» зь лікам 3:2. У выніку футбаліст быў абраны найлепшым гульцом клюбу як прыхільнікамі, гэтак і ягонымі калегамі[13]. Грыліш таксама завяршыў сэзон як найлепшы бамбардзір клюбу, маючы на сваім рахунку 8 мячоў у розыгрышы Прэм’ер-лігі і 10 мячоў ува ўсіх спаборніцтвах[13]. 15 верасьня 2020 году паўабаронца падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Астан Вілай» да 2025 году[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jack Grealish // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JACK GREALISH // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/jack-grealish/profil/spieler/203460
- ↑ https://www.premierleague.com/players/4260/Jack-Grealish/overview
- ↑ https://www.avfc.co.uk/players/mens/jackgrealish
- ↑ «Jack Grealish turning into the real deal as he keeps his options open». The Guardian.
- ↑ «Exclusive: Jack Grealish offered a new four-year contract by Aston Villa». Birmingham Mail.
- ↑ «Jack Grealish: Biography». Aston Villa F.C.
- ↑ «Notts County sign Marcus Huber and Jack Grealish». BBC Sport.
- ↑ «Callum McGregor: ‘Notts County gave Jack Grealish and me a real education’». The Guardian.
- ↑ «Loan watch: Carruthers earns bragging rights over Grealish». Aston Villa F.C.
- ↑ «David Luiz errors, Grealish the victim and Norwich woe – Premier League's quirkiest numbers». The World Game.
- 1 2 «Jack Grealish voted Supporters' and Players' Player of the Year». Aston Villa F.C.
- ↑ «Jack Grealish: New Aston Villa deal for England midfielder». BBC Sport.