Перайсьці да зьместу

Слован Браціслава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слован Браціслава
Поўная назва Športový klub Slovan Bratislava futbal, a.s.
Заснаваны 3 траўня 1919
Горад Браціслава, Славаччына
Стадыён Нацыянальны футбольны
Умяшчальнасьць: 22 500
КіраўнікІван Кмотрык[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сло́ван» (па-славацку: Slovan) — славацкі футбольны клюб з гораду Браціславы. Заснаваны ў 1919 годзе. Адзіны славацкі клюб-пераможца эўрапейскага спаборніцтва — Кубка ўладальнікаў кубкаў (1969). Хатнія матчы праводзіць на Нацыянальным футбольным стадыёне зьмяшчальнасьцю 22 500 месца, які быў пабудаваны ў 2019 годзе.

  • 1919 — I ЧСК Браціслава
  • 1939 — СК Браціслава
  • 1948 — Сокал Браціслава
  • 1953 — УНВ Слован Браціслава
  • 1961 — ТЙ Слован ЧЗЙД Bratislava
  • 1990 — СК Слован Браціслава

Футбольны клюб «Слован» афіцыйна паўстаў 3 траўня 1919 году I ЧСК, то бок Першы чэхаславацкі спартовы клюб Браціславы. Першым прэзыдэнтам каманды капітан паліцыі Рыхард Брунэр, які арганізаваў першую часовую трэнавальную пляцоўку клуба ў Пасенках, але неўзабаве клюб пераехаў у Пэтаржалку. Клюб стаў чэмпіёнам Славаччыны ў 1922 годзе. Вядомымі гульцамі той раньняй эры былі Павал Шорал, Штэфан Чамбал і Штэфан Прыбай. Увесну 1938 году антыгабрэйскія настроі праніклі ў клюб, а ахвярай пагромаў стаў трэнэр Ёзаф Браўн, які быў адным з многіх жыхароў Браціславы, якія вымушаныя былі прымусова пакінуць горад. Згодна з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня 1938 году Чэхаславаччына была скасаваная, што прывяло да ўзьнікненьня Славацкай Рэспублікі. У гэты момант назва клюбу была зьмененая на СК Браціслава. У асобнай славацкай лізе каманда чатыры разы здабыла тытул чэмпіёнаў краіны ў час з 1939 па 1945 гады. Першым замежным супернікам каманды па Другой сусьветнай вайне стаўся вугорскі «Фэрэнцвараш», якому браціслаўцы саступілі зь лікам 1:0.

Склад каманды сэзону 1963—1964 гадоў.

Назва каманды зноў зьмянілася ў 1948 годзе на «Сокал». Каманда дамаглася посьпеху ў 1949 годзе, калі стала першым чэмпіёнам адноўленай Чэхаславаччыны. Выдатнымі гульцамі гэтай эпохі былі Эміл Пажыцкі, Гейза Шыманскі, Божын Ласкаў, Віктар Тэгельгоф і Тэадор Рэйман. «Слован» завяршыў сэзон 1967—1968 гадоў на другім месцы ў лізе, здабыўшы Кубак Чэхаславаччыны. Камандай кіраваў былы гулец «Слована» Міхал Вічан, які арыентаваўся на хуткую і простую гульню. Вічан узяў каманду ў зімовы тур па Аргентыне ў 1969 годзе, а ў тым жа годзе каманда зрабіла сваё найвялікшае дасягненьне, здабыўшы Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале славацкія футбалісты выгулялі «Барсэлёну» зь лікам 3:2. У 1970 годзе зборная Чэхаславаччыны, накіраваная на чэмпіянат сьвету ў Мэксыку, улучала ажно сем гульцоў «Слована». У 1976 годзе чэхаславацкая каманда з шасьцю славацкімі футбалістамі выйграла тытул чэмпіёна Эўропы, які ладзіўся у Бялградзе.

Пасьля сямнаццацігадовага перапынку ў 1992 годзе «Слован» выйграў восьмы і апошні чэмпіянат Чэхаславаччыны[2]. Пасьля таго, як Славаччына аднавіла незалежнасьць у 1993 годзе, была заснавана ўласна славацкая Супэрліга. Свой першы тытул чэмпіёнаў краіны «Слован» займеў у 1994 годзе[2]. Ён паўтарыў гэты посьпех у 1995 і 1996 гадах[2]. Апошнім трыюмфам «Слована» ў чэмпіянаце Славаччыны перад змрочнымі часамі стаў чэмпіёнскі тытул у 1999 годзе [2]. У 2004 годзе каманда нават страціла месца ў найвышэйшым дывізіёне, але вярнулася ў эліту ў 2006 годзе. З тых часоў каманда неаднаразова станавілася чэмпіёнам краіны.

  • Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны (5):
    • 1962, 1963, 1968, 1974, 1982
  • Уладальнік Кубка Славаччыны (17):
    • 1970, 1972, 1974, 1976, 1982, 1983, 1989, 1994, 1997, 1999,
    • 2010, 2011, 2013, 2017, 2018, 2020, 2021
Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Славаччыны ПА Пэтар Пакорны Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Грузіі Аб Гурам Кашыя Edit this on Wikidata 1987
5 Сьцяг Ганы ПА Рагім Ібрагім Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Аўстрыі Аб Кевін Вімэр Edit this on Wikidata 1992
7 Сьцяг Славаччыны Нап Уладзімер Вайс Edit this on Wikidata (капітан) 1989
8 Сьцяг Славаччыны ПА Артур Гайдаш Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Украіны Нап Мікола Кухарэвіч Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Харватыі ПА Ніка Янкавіч Edit this on Wikidata (ар. Рыека) 2001
11 Сьцяг Армэніі Нап Тыгран Барсэгян Edit this on Wikidata 1993
12 Сьцяг Славеніі Аб Кенан Байрыч Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Гамбіі Нап Алясана Іраджанг Edit this on Wikidata 2004
15 Сьцяг Сэрбіі Аб Сьветазар Маркавіч Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Славаччыны ПА Максім Матэаш 2008
18 Сьцяг Славаччыны Нап Ніна Марчэльлі Edit this on Wikidata 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Камэруну Аб Сыдуан Фаньін Edit this on Wikidata (ар. Баавішта) 2001
21 Сьцяг Славаччыны Нап Робэрт Мак Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Ганы Аб Зубэру Шарані Edit this on Wikidata 2000
28 Сьцяг Панамы Аб Сэсар Блэкман Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Славаччыны Нап Адам Грыгер Edit this on Wikidata (ар. Гр. Кралавэ) 2004
31 Сьцяг Славаччыны Бр Марцін Трноўскі Edit this on Wikidata 2000
41 Сьцяг Японіі ПА Даікі Мацуока Edit this on Wikidata (ар. Авіспа) 2001
44 Сьцяг Славаччыны Бр Матуш Мацік Edit this on Wikidata 1993
57 Сьцяг Анголы Аб Сандру Крус Edit this on Wikidata 2001
71 Сьцяг Славаччыны Бр Домінік Такач Edit this on Wikidata 1999
77 Сьцяг Украіны ПА Даніла Ігнаценка Edit this on Wikidata 1997
88 Сьцяг Грэцыі ПА Кірыякас Сабідыс Edit this on Wikidata 1995
99 Сьцяг Славеніі Нап Андраж Шпорар Edit this on Wikidata 1994

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]