Перайсьці да зьместу

Робін Гозэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робін Гозэнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1994(1994-07-05)[1] (31 год)
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фіярэнтына
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Вітэс Арнэм 0 (0)
2014—2015 Дордрэхт 51 (3)
2015—2017 Гэраклес 60 (4)
2017—2022 Аталянта 83 (13)
2022 Інтэрнацыянале 7 (0)
2022—2023 Інтэрнацыянале 32 (3)
2023—2025 Уніён Бэрлін 31 (6)
2024—2025 Фіярэнтына 32 (5)
2025—4 Фіярэнтына 17 (2)
Зборныя
2020—4 Нямеччына 24 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 чэрвеня 2025.

Робін Гозэнс (па-нямецку: Robin Gosens; нар. 5 ліпеня 1994 году) — нямецкі футбаліст, левы паўабаронца італьянскага клюбу «Фіярэнтына» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Мае падвоенае грамадзянства, трымаючы апроч нямецкага пашпарту, яшчэ і нідэрляндзкі.

Яшчэ юнаком Гозэнс ня даў рады, каб далучыцца да акадэміі дортмундзкай «Барусіі». У выніку хлопец зьехаў у Нідэрлянды, дзе прыяднаўся да акадэміі «Вітэсу»[2]. У студзені 2014 году гулец быў арандаваны клюбам «Дордрэхт» з другога дывізіёну чэмпіянату Нідэрляндаў[3]. Ужо праз тры дні немец дэбютаваў у матчы супраць «Эксэльсіёру»[4]. У траўні ягонае гасьцяваньне было працягнутае на сэзон, што дазволіла гульцу дэбютаваць у Эрэдывізіі, куды прасунуўся «Дордрэхт». Першы матч у найвышэйшай лізе паўабаронца згуляў супраць «Гээрэнвээну»[5]. У чэрвені 2015 году Гозэнс як вольны агент далучыўся да «Гэраклесу»[6]. А праз два гады быў набыты італьянскай «Аталянтай»[7]. Спартовец амаль адразу займеў сталую гульнявую практыку ў клюбе, аднак напраўду выкрыў свой патэнцыял трохі пазьней. Празь некалькі сэзонаў Гозэнс стаў адным з найлепшых скрайніх гульцоў Сэрыі А, пры гэтым добра гуляючы як у абароне, гэтак і ў атацы. Такія выступы не засталіся незаўважанымі іншымі клюбамі. Спачатку немец выправіўся да мілянскага «Інтэру» ў арэнду, але потым правы на футбаліста былі выкупленыя мілянскім клюбам. Поруч з клюбам Гозэнс дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2023 году, дзе зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме[8]. «Інтэр», аднак, зьведаў паразу ў тым матчы. У жніўні 2023 году далучыўся да бэрлінскага «Ўніёну»[9], зьесьніўшы сваю мару загуляць у Бундэсьлізе[10]. Паводле паведамленьняў прэсы, гэты пераход каштаваў нямецкаму клюбу 15 мільёнаў эўра[11]. 30 жніўня 2024 году Гозэнс ​​перайшоў у італьянскую каманду Сэрыі А «Фіярэнтына» на правах арэнды з умоўным абавязацельствам выкупу[12]. Улетку італьянскі клюб цалкам выкупіў правы на гульца.

25 жніўня 2020 году Гозэнс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны[13]. Дэбют гульца адбыўся 3 верасьня ў матчы Лігі нацыяў 2020—2021 гадоў супраць зборнай Гішпаніі[14]. Футбаліст зьявіўся на пляцоўцы ў стартавым складзе. Гозэнс быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году, але на чэмпіянат сьвету 2022 году ня трапіў. На думку галоўнага трэнэра Гансі Фліка гульцу бракавала гульнявой практыцы.

«Інтэрнацыянале»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]