Рафаэл Леан
| Рафаэл Леан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | вінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мілян | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Спортынг Лісабон | 3 (1) |
| 2018—2019 | Ліль | 24 (8) |
| 2019— | Мілян | 227 (64) |
| Зборныя | ||
| 2014—2016 | Партугалія (да 16)[d] | 10 (2) |
| 2015—2016 | Партугалія (да 17)[d] | 11 (4) |
| 2016—2017 | Партугалія (да 19)[d] | 17 (5) |
| 2017—2019 | Партугалія (да 20)[d] | 8 (2) |
| 2017—2021 | Партугалія (да 21)[d] | 15 (1) |
| 2021— | Партугалія | 43 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рафаэ́л Леа́н (па-партугальску: Rafael Leão; нар. 10 чэрвеня 1999 году) — партугальскі футбаліст, левы ўінгер італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Лічыцца адным з найлепшых флянгавых гульцоў у сьвеце праз сваё гульнявое майстэрства, дрыблінг і хуткасьць[2][3]. Мае ангольскае паходжаньне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі лісабонскага «Спортынгу».
Дзякуючы трэнэру Жоржы Жэзушу быў падцягнуты напачатку 2018 году да складу асноўнае каманды. Дэбют Леана ў Прымэйра-лізе прыпаў на 11 лютага 2018 году, калі гулец замяніў Браяна Руіса на апошнюю 21 хвіліну пераможнага матчу супраць «Фэйрэнсі» (2:0)[4][5]. 2 сакавіка заняў месца траўмаванага Сэйду Думбія ў канцы першага тайму матчу супраць «Порту». Футбаліст адзанчыўся голам, зраўнаваўшы лік, але каманды зьведала паразу ў той дзень зь лікам 2:1[6]. 8 жніўня 2018 году Леан далучыўся да францускага клюбу «Ліля» як вольны агент, склаўшы пяцігадовую ўгоду[7]. Пазьней «Спортынг» спрачаўся зь «Лілем», патрабуючы грашовую кампэнсацыю за футбаліста. Партугалец дэбютаваў за новы клюб 30 верасьня 2018 году, замяніўшы Ляіка Рэмі на 78-й хвіліне матчу супраць марсэльскага «Алімпіку», які скончыўся перамогай лільцаў зь лікам 3:0[8]. Сам гулец выдатна правёў сэзон, а клюб фінішаваў на другім месцы.
1 жніўня 2019 году Леан склаў пяцігадовую ўгоду з італьянскім «Мілянам», які выдаткаваў на набыцьцё партугальца 35 мільёнаў эўра у дадатак да 20% ад сумы наступнага продажу гульца[9][10]. Ужо 25 жніўня нападнік дэбютаваў у Сэрыі А, замяніўшы Саму Кастыльеху на 75-й хвіліне матчу супраць «Удынэзэ»[11]. 29 верасьня гулец улучыў свой першы гол за клуб, адзначыўшыся адзіным голам каманды ў матчы супраць «Фіярэнтыны» (1:3)[12]. Зь цягам часу футбаліст стаўся ключавым у гульнявых дзеяньнях каманды. У лютым 2022 году Леан згуляў свой 100 матч у кашулі «Міляну», зьявіўшыся на полі ў матчы супраць «Сампдорыі». Дзякуючы голу партугальца, мілянцы здабылі перамогу ў матчы і ачолілі турнірную табліцу. У траўні таго ж году адзачыўся хет-трыкам у матчы супраць «Сасуолё» (3:0), што прынесла камандзе доўгачаканы тытул чэмпіёнаў краіны[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату[14]. Пазьней падоўжыў працоўныя пагадненьні з клюбам да 2028 году[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]5 кастрычніка 2021 году Леан быў выкліканы да нацыянальнай зборнай Партугаліі ў якасьці замены траўмаванага Рафа Сылвы[16]. Праз чатыры дні гулец дэбютаваў у складзе зборнай, замяніўшы ў перапынку матча супраць зборнай Катару Крыштыяну Раналду[17]. Быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году, дзе ўпершыню адзначыўся голам у матчы групавога этапу супраць зборнай Ганы[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rafael Leão // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Guest, Dylan (24.05.2022). «Rafael Leao Awarded Serie A Best Player». Last Word on Football.
- ↑ «Why every club wants to sign Portugal and Milan forward Rafael Leao». ESPN.
- ↑ Marques Simões, Rui (11.02.2018). «Leões vencem Feirense com dois golos tardios». Diário de Notícias
- ↑ «Rafael Leão tremia por todo o lado». A Bola.
- ↑ «Sporting não venceu o clássico, mas Rafael Leão fez história». SAPO.
- ↑ «Rafael Leão au LOSC». Lille OSC.
- ↑ «Lille against Marseille». EuroSport.
- ↑ «Mercato: Rafael Leão quitte officiellement le LOSC pour le Milan AC». La Voix du Nord
- ↑ «Transferts: Rafael Leao quitte Lille et s'engage avec l’AC Milan». L’Équipe.
- ↑ «AC Milan come up short against Udinese». A.C. Milan.
- ↑ AC Milan 1–3 Fiorentina. BBC Sport.
- ↑ «Giroud double in win at Sassuolo helps fire Milan to first Serie A title in 11 years». The Guardian.
- ↑ «MVP Serie A 2021/2022 — Rafael Leao Best Overall». Serie A.
- ↑ «Rafael Leão renews his contract with AC Milan». AC Milan.
- ↑ «Seleção: Fonte, Trincão e Rafael Leão convocados». TVI 24.
- ↑ «Portugal 3–0 Qatar – Diogo Costa, Matheus Nunes & Rafael Leão make their Seleção debuts». PortuGOAL.
- ↑ Garcia, Adriana (24.11.2022). «Portugal’s Cristiano Ronaldo becomes first male player to score in 5 World Cups». ESPN.