Гансалу Рамуш
| Гансалу Рамуш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2021 | Бэнфіка Б[d] | 37 (15) |
| 2020—2023 | Бэнфіка | 64 (30) |
| 2023 | → Пары Сэн-Жэрмэн | 11 (2) |
| 2024— | Пары Сэн-Жэрмэн | 52 (21) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Партугалія (да 17)[d] | 9 (1) |
| 2019 | Партугалія (да 19)[d] | 15 (9) |
| 2020 | Партугалія (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2020—2022 | Партугалія (да 21)[d] | 18 (14) |
| 2022— | Партугалія | 22 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ганса́лу Маты́яш Ра́муш (па-партугальску: Gonçalo Matias Ramos; нар. 20 чэрвеня 2001 году) — партугальскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» (у арэндзе з «Бэнфікі») і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Гулец скончыў моладзевую акадэмію «Бэнфікі», за другую каманду якой пачаў выступаць у 2019 годзе. Ужо праз год быў пераведзены ў першую каманду. Пасьля трох сэзонаў з асноўным складам стаў неад’емным футбалістам клюбу. Выклікаўся і абараняў колеры зборнай Партугаліі розных узростаў. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Партугаліі ў 2022 годзе, разам зь якой узяў удзел у чэмпіянаце сьвету ў Катары, дзе ў 1/8 фіналу адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць зборнай Швайцарыі (6:1)[2].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2023
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Францыі: 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2023, 2024, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2025
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2025
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gonçalo Ramos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Who is Goncalo Ramos — the man who replaced Cristiano Ronaldo». The Athletic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад |
|---|
|
2 Гакімі · 4 Бэралду · 5 Маркіньюс · 6 Забарны · 7 Кварацхелія · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 14 Дуэ · 17 Вітыньня · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 29 Баркаля · 30 Шэвалье · 33 Заір-Эмры · 39 Сафонаў · 43 Камара · 49 Мбай · 51 Пача · 87 Нэвіш · 89 Марын · Трэнэр: Энрыке |