Давід Аляба
| Давід Аляба | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1992[1][2][3][…] (33 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, паўабаронца, задні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2010 | Баварыя II[d] | 33 (1) |
| 2010—2021 | Баварыя | 281 (22) |
| 2011 | → Гофэнгайм | 17 (2) |
| 2021— | Рэал Мадрыд | 77 (3) |
| Зборныя | ||
| 2007—2009 | Аўстрыя (да 17)[d] | 20 (5) |
| 2009—2010 | Аўстрыя (да 21)[d] | 5 (0) |
| 2009— | Аўстрыя | 111 (15) |
| 2010 | Аўстрыя (да 19)[d] | 5 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Давід Алятакунба Аляба (па-нямецку: David Olatokunbo Alaba; нар. 24 чэрвеня 1992 году, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжаньня, які выступае за мадрыдзкі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Аўстрыі на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Давід Аляба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Аляба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клюбу. Правёўшы 5 матчаў за рэзэрвовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж году Давід перабраўся ў мюнхэнскую «Баварыю». У сэзоне 2009—2010 гадоў Аляба ўпершыню трапіў у склад рэзэрвовай каманды зь Мюнхэна, дэбютаваўшы ў ейным складзе ў жніўні 2009 году ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж году Давід забіў свой першы гол у складзе рэзэрвістаў «Баварыі». У студзені 2010 году Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхэнскага клюбу.
10 лютага Аляба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матчу на Кубак Нямеччыны супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крыстыяна Леля.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Давід Аляба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 году ў матчы адборачнага цыклю на чэмпіянат сьвету 2010 году супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крыстыяна Фукса.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010, 2012, 2016, 2018, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013, 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013, 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013, 2020
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2022
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Баварыі Мюнхэн»
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на ESPN
- Профіль на Soccerway
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Эндрык · 10 Мбапэ · 11 Радрыгу · 12 Аляксандар-Арнальд · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Г. Гарсія · 17 Асэнсіё · 18 Карэрас · 19 Сэбальяс · 20 Ф. Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · 24 Гёйсэн · 30 Мастантуона · Трэнэр: Арбэлёа |