Алексіс Санчэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алексіс Санчэс
Alexis Sánchez 2017.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1988(1988-12-19)[1][2] (31 год)
Такапільля, Антафагаста[d], Чылі
Рост 168 см
Вага 62 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале Мілян
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2011
2006—2007
2007—2008
2011—2014
2014—2018
2018—
2019—
Кабрэлёа
Удынэзэ
Колё-Колё (арэнда)
Рывэр Плэйт (арэнда)
Барсэлёна
Арсэнал
Манчэстэр Юнайтэд
Інтэрнацыянале (арэнда)
47 (12)
95 (20)
32 (5)
23 (4)
88 (39)
122 (60)
32 (3)
8 (1)
Зборныя
2006— Чылі 132 (43)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 лютага 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 кастрычніка 2019.

Але́ксіс Аляха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (па-гішпанску: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нарадзіўся 19 сьнежня 1988 году ў Такапільлі, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале Мілян» (у арэндзе з ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд») і нацыянальнай зборнай Чылі.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас выступаў за «Колё-Колё»

Санчэс ёсьць выхаванцам чылійскага клюбу «Кабрэлёа». Дэбютаваў за клюб у вельмі юным узросьце й ужо да 18 гадоў стаў важным гульцом асновы й лічыўся адным з самых таленавітых гульцоў Паўднёвай Амэрыкі.

«Удынэзэ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ» за 3 мільёны даляраў і адразу быў аддадзены ў арэнду клюбу «Колё-Колё». Санчэс правёў за клюб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сэзон ён правёў у аргентынскім клюбе «Рывэр Плэйт». У 2008 годзе «Ўдынэзэ» ня стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і гулец паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клюбу. Летам 2008 году хадзілі чуткі аб ягоным пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 ліпеня 2011 году быў набыты каталёнскай «Барсэлёнай», па словах прадстаўнікоў «Барсэлёны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удынэзэ» за 43 млн эўра[3][4]. У новым клюбе футбаліст абраў 9 нумар[5].

Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барсэлёну»[6]. У інтэрвію галоўны трэнэр каталёнцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакавалых пазыцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкі[7].

Ягоны дэбютны сэзон у «Барсэлёне» быў часткова змрочаны кароткатэрміновымі траўмаў. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 году ў матчы Супэркубка Гішпаніі, аднак атрымаў траўму сьцягна пасьля барацьбы з Марсэла[8]. Ужо праз два тыдня Санчэс вярнуўся ў асноўную групу гульцоў і выйшаў на замену ў матчы Супэркубку Эўропы, дзе «Барса» трывала перамогу зь лікам 2:0. У верасьні Алексіс дэбютаваў у Ля Лізе й нават забіў гол у пераможным зь лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэалу». Аднак праз тыдзень, 10 верасьня 2011 году чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасьля 30 хвілінаў матчу ў супрацьстаяньні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 году ў выязным матчы супраць чэскай «Вікторыі»[9]. 10 сьнежня 2011 году ён забіў гол у браму «Рэалу» ў пераможным матчы (1:3).

14 лютага 2012 году Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барсэлёна» атрымала перамогу зь лікам 3:1 у матчы супраць «Баеру».

10 лютага 2013 году Санчэс забіў свой першы гол у Ля Лізе сэзону 2012—2013 гадоў у хатнім матчы супраць «Хэтафэ», які скончыўся зь лікам 6:1[10]. Зь лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бэтыса», мадрыдзкага «Атлетыка» й «Эспанёлу» да канца сэзону.

5 студзеня 2014 году нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барсэлёны» ў перамжным зь лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»[11].

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 ліпеня 2014 году Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсэналам», як паведамляецца, сума трансфэру склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаў[12][13].

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Санчэс у кашулі нацыянальнай зборнай Чылі

Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18 і заклікаецца ў ейны склад і да гэтага часу. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат сьвету.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Колё-Колё»:

«Рывэр Плэйт»:

«Барсэлёна»:

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алексіс Санчэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў