Перайсьці да зьместу

Джуд Бэлінггэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джуд Бэлінггэм
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 2003(2003-06-29)[1][2] (22 гады)
Рост 186 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Бірмінггэм Сіці 41 (4)
2020—2023 Барусія Дортмунд 92 (12)
2023— Рэал Мадрыд 77 (32)
Зборныя
2018—2019 Ангельшчына (да 16)[d] 11 (4)
2019 Ангельшчына (да 17)[d] 3 (2)
2020 Ангельшчына (да 21)[d] 4 (1)
2020— Ангельшчына 46 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 лютага 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Джуд Бэ́лінггэм (па-ангельску: Jude Bellingham; нар. 29 чэрвеня 2003 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Бацька Бэлінггэма таксама быў футбалістам, але гуляў толькі ў ніжэйшых дывізіёнах. Брат Джуда Джоўб Бэлінггэм таксама ёсьць футбалістам.

Бэлінггэм ёсьць выхаванцам акадэміі клюбу «Бірмінггэм Сіці». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у тым жа клюбе.

Бэлінггэм у 2019 году, абараняючы колеры «Бірмінггэм Сіці».

Дэбютаваў у галоўнай камандзе 6 жніўня 2019 году ў матчы Кубка лігі Ангельшчыны супраць «Портсмуту» ў веку 16 гадоў і 38 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі бірмінггэмскага клюбу[4]. 25 жніўня паўабаронца згуляў свой першы матч у чэмпіянаце. А 31 жніўня таго ж году, зьмяніўшы траўмаванага Джэфэрсана Мантэра, адзначыўся голам у браму «Сток Сіці», што зрабіла гульца самым маладым аўтарам голу ў гісторыі клюбу[5]. Хутка футбаліст замацаваўся ў камандзе, часта выходзячы ў першай адзінаццатцы. Неўзабаве гулец быў перамешчаны зь левага флянгу ў цэнтар[6]. У студзені 2020 году паводле чутак Бэлінггэмам цікаваліся шматлікіх буйных клюбаў[7], а ў апошні дзень, як стала вядома, «Бірмінггэм Сіці» адхіліў прапанову «Манчэстэр Юнайтэд», які быў гатовы выдаткаваць 20 млн фунтаў стэрлінгаў на набыцьцё маладога таленту[8]. Ужо ў летку гулец разам з бацькам правёў шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі розных клюбаў, але галоўнымі прэтэндэнтамі на гульца былі «Манчэстэр Юнайтэд» і дортмундзкая «Барусія». Асабліва прывабіла Бэлінггэмаў апошняя з памянёных камандаў, якая добра вядомая пасьпяховай працай з моладзю. Афіцыйны пераход у нямецкі клюб быў зьдзейсьнены 20 ліпеня 2020 году, адразу пасьля апошняга матчу «Бірмінггэм Сіці» ў сэзоне[9]. Як паведамлялася, клюб з Дортмунду адразу сплаціў 25 млн фунтаў стэрлінгаў і праз бонусы мусіць выдаткаваць яшчэ некалькі мільёнаў[9].

За новы клюб Бэлінггэм дэбютаваў 14 верасьня 2020 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Дуйсбурга». Ангелец улучыў другі гол сваёй каманды ў браму суперніка, стаўшы наймаладзейшым галеадорам нямецкага кубка[10]. Празь пяць дзён ён адзначыўся галявой перадачаў у матчы Бундэсьлігі супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Тая сустрэча скончылася зь лікам 3:0 на карысьць дортмундцаў[11]. Паводле вынікаў верасьня паўабаронца быў абраны найлепшым наваком месяцу[12]. Гулец адразу быў далучаны да асноўнага складу каманды, але часам выходзіў на замену. Толькі два матчы «Барусіі» 2021 году ён прапусьціў праз пашкоджаньне нагі[13]. У сьнежні таго ж году ангелец двойчы асыставаў партнэрам у матчы супраць «Баварыі», але ягоны клюб усё ж такі зьведаў паразу зь лікам 3:2. Бэлінггэм адзначыў няякасную працу судзьдзі, акцэнтаваўшы ўвагу, што Фэлікс Цваер ужо раней быў заўважаны ў скандале з дамоўнымі матчамі. У выніку гулец атрымаў штраф ад фэдэрацыі на 40 тысячаў эўра[14]. Зь цягам часу ангелец рабіўся ўсё больш важным гульцом каманды. У сэзоне 2022—2023 гадоў «Барусія» да апошняга змагалася за перамогу ў першынстве, але апошні матч сэзону Бэлінггэм быў вымушаны прапусьціць праз пашкоджаньне калена. У адсутнасьць свайго лідэра дортмундцы ня здолелі здабыць перамог і здабыць доўгачаканы тытул.

14 чэрвеня 2023 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні ўгоды з Бэлінггэмам тэрмінам на 6 гадоў[15][16]. Паводле ўмоваў гішпанцы сплацілі адразу 103 млн эўра «Барусіі»[17]. Пагатоў, «сьметанковыя» праз розныя бонусы мусяць сплаціць яшчэ каля 30 млн эўра[18]. Абраўшы 5-ы нумар, ангелец дэбютаваў у складзе новае дружыны 12 жніўня 2023 году і ў пачатковым матчы трапна ўлучыў мяч у браму «Атлетыка» зь Більбао (2:0)[19]. У матчы другога туру, дзякуючы дублю Бэлінггэма мадрыдцы здабылі тры пункты ў гульні супраць «Альмэрыі» (3:1)[20].

Таксама пераможны гол супраць «Сэльты» ў двух астатніх жнівеньскіх матчах зрабілі яго найлепшым бамбардзірам лігі і першым ангельцам, хто быў уганараваны ўзнагародай найлепшага гульца месяца Ля Лігі[21]. Пераможны гол на 95-й хвіліне супраць «Хэтафэ» 2 верасьня ў ягоным першым матчы на нядаўна адрамантаваным Сант’яга-Бэрнабэў зрабіў Бэлінггэма трэцім гульцом, які праводзіў галы ў кожным зь першых чатырох афіцыйных матчаў за клюб[22]. Агулам спартовец адзначыўся 10-ю галамі ў сваіх першых 10 матчах за мадрыдзкую дружыну, ураўнаўшыся з колькасьцю галоў Крыштыяну Раналду пасьля ягоных першых 10 гульняў за клюб у 2009 годзе[23]. 28 кастрычніка Бэлінггэм забіў дубль, у тым ліку ўлучыў пераможны гол у дададзены час, забясьпечыўшы «Рэалу» перамогу над «Барсэлёнай» зь лікам 2:1. Белінггэм вывіхнуў левае плячо 5 лістапада і вярнуўся ў гульню супраць «Кадысу» праз тры тыдні толькі праз кадравы крызіс у камандзе. Свой пачатковы сэзон ён скончыў у якасьці найлепшага бамбардзіра «Рэалу» ў лізе з 19 галамі і 6 галявымі перадачамі, здабыўшы тытул пераможцы Ля Лігі, за што быў названы найлепшым гульцом сэзону. З чатырма галамі, пяцьцю галявымі перадачамі і дакладнасьцю перадачаў у 90,5% Бэлінггэм быў названы найлепшым маладым гульцом Лігі чэмпіёнаў[24]. 9 лістапада 2024 году паўабаронца адзначыўся першым голам у другім сэзоне і першым за мадрыдзкі клюб з траўня 2024 году ў матчы супраць «Асасуны»[25]. Усьцяж сьнежня ён цэліў галы ў лізе ў матчах супраць «Леганэсу»[26], «Хэтафэ»[27], «Атлетыка» зь Більбао і «Жыроны»[28]. 19 лютага 2025 году атрымаў двухматчавую дыскваліфікацыю праз пратэст на судзёўскае рашэньне. 16 ліпеня 2025 году «Рэал» пацьвердзіў, што Бэлінггэм пасьпяхова перанёс апэрацыю па лячэньні даўняга вывіху левага пляча, зь якім змагаўся зь лістапада 2023 году[29]. У канцы верасьня футбаліст вярнуўся да шыхтаў каманды. 22 кастрычніка ён правёў свой першы гол у сэзоне, якім быў пераможны стрэл у браму «Ювэнтусу» ў Лізе чэмпіёнаў[30].

У кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Праз паходжаньне дзеда Джуд мог абараняць колеры і зборнай Ірляндыі, але абраў родную Ангельшчыну, зь якой прайшоў зборныя розных узростаў. У лістападзе 2020 году, пасьля таго, як Джэймз Ўорд-Проўз і Трэнт Аляксандар-Арнальд атрымалі пашкоджаньні, Бэлінггэм упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[31]. 12 лістапада ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, які ладзіўся на Ўэмблі, замяніўшы на 73-й хвіліне сустрэчы Мэйсана Маўнта. Гулец выклікаўся ў склад на чэмпіянат Эўропы 2020 году, які насамрэч ладзіўся ў 2021 годзе, а таксама далучыўся да складу зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году. У першым матчы Ангельшчыны Бэлінггэм спрычыніўся да перамогі, пацэліўшы мяч у браму зборнай Ірану.

На чэмпіянаце Эўропы 2024 году быў адным з ключавых футбалістаў каманды. Гэтак, ён стаў аўтарам адзінага гола ў браму зборнай Сэрбіі, у выніку чаго быў названы гульцом матчу[32]. У 1/8 фіналу правёў гол у браму зборнай Славаччыны, а ангельцы тады сьвяткавалі перамогу зь лікам 2:1. Ён зноў быў абраны найлепшым гульцом сустрэчы[33]. Белінггэм згуляў усе 120 хвілінаў чвэрцьфіналу супраць зборнай Швайцарыі ды рэалізаваў сваю спробу ў сэрыі пэнальці[34]. У фінальным матчы ён асыставаў Коўлу Палмэру, але футбалісты з Ангельшчыны ня здолелі перамагчы зборную Гішпаніі[35].

Барусія:

Рэал:

  1. Jude Bellingham // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Jude Bellingham // FBref (анг.)
  3. https://www.transfermarkt.co.uk/jude-bellingham/profil/spieler/581678
  4. «Bellingham, presented as a new Real Madrid player». Real Madrid.
  5. «Birmingham 2–1 Stoke: Blues comeback heaps more pressure on Nathan Jones». Sky Sports.
  6. Bate, Adam (25.01.2020). «Jude Bellingham to Manchester United? Birmingham teenager is a special talent». Sky Sports.
  7. Winter, Lewis (28.01.2020). «Chelsea submit bid for Man Utd target as player’s father has doubts over Old Trafford move». Daily Express.
  8. Dick, Brian (31.01.2020). «Birmingham City transfer deadline day: Blues reject huge Manchester United bid — reports». Birmingham Mail.
  9. 1 2 «Jude Bellingham signs for Borussia Dortmund from Birmingham». Sky Sports.
  10. «The youngest goalscorer and the fastest goal by a substitute». Borussia Dortmund.
  11. «Haaland and Reyna shine as Dortmund youngsters down Gladbach». France24.
  12. «Bundesliga Rookie Award». Bundesliga.
  13. Krampe, Dirk (4.01.2021). «BVB-Personal: Bellingham muss weiter pausieren — Frust bei Schmelzer». Ruhr Nachrichten.
  14. «Bellingham fined for referee comments». BBC Sport.
  15. «Official Announcement: Bellingham». Real Madrid.
  16. «Bellingham is a new Real Madrid player». Real Madrid.
  17. «Real Madrid sign Bellingham on six-year deal». BBC Sport.
  18. «Real Madrid sign Bellingham for 103 million euros». Marca.
  19. «Athletic Bilbao 0–2 Real Madrid: Jude Bellingham scores on his debut as Real win». BBC Sport.
  20. «Almeria 1-3 Real Madrid». BBC Sport.
  21. Romero, Alba. Bellingham becomes first English player to win POTM in La Liga // 31.08.2023 г. Архіўная копія ад 05.06.2024 г.
  22. West, Andy. Jude Bellingham starring in early Real Madrid career with five goals in four games // BBC Sport, 03.09.2023 г. Архіўная копія ад 23.09.2023 г.
  23. Wilson, Joseph (13.10.2023) Bellingham matches Ronaldo's start at Real Madrid with 10 goals in first 10 games. Associated Press. Архіўная копія ад 08.01.2024 г.
  24. Jude Bellingham named 2023/24 UEFA Champions League Young Player of the Season. UEFA (03.06.2024). Архіўная копія ад 03.06.2024 г.
  25. Thomas, Marissa (09.11.2024) Real Madrid 4–0 Osasuna: Vinícius Júnior hits hat-trick but Éder Militão tears ACL. BBC Sport. Архіўная копія ад 09.11.2024 г.
  26. Coates, Charlotte (24.11.2024) Leganés 0–3 Real Madrid: Kylian Mbappé and Jude Bellingham score as visitors close gap on Barca. BBC Sport. Архіўная копія ад 24.11.2024 г.
  27. Thomas, Marissa (01.12.2024) Bellingham & Mbappé score as Real Madrid beat Getafe. BBC Sport. Архіўная копія ад 01.12.2024 г.
  28. Girona 0–3 Real Madrid: Jude Bellingham and Kylian Mbappé score in La Liga win. BBC Sport (07.12.2024). Архіўная копія ад 10.12.2024 г.
  29. Bellingham medical report // Real Madrid CF, 16.07.2025 г.
  30. Anderson, Jess (22.10.2025) Real Madrid 1–0 Juventus: Jude Bellingham scores first goal of season in Real win. BBC Sport. Архіўная копія ад 23.10.2025 г.
  31. «Jude Bellingham: England call up Borussia Dortmund teenager to senior squad for first time». BBC Sport.
  32. Euro2024: England hang on to beat Serbia 1–0 with Bellingham header // South China Morning Post, 17.06.2024 г. Архіўная копія ад 17.06.2024 г.
  33. England 2–1 Slovakia (after extra time): Bellingham and Kane earn comeback victory. UEFA (30.06.2024). Архіўная копія ад 19.08.2024 г.
  34. England 1–1 Switzerland (5–3 pens): Pickford and Saka lead England to semi-finals. UEFA (06.07.2024). Архіўная копія ад 07.07.2024 г.
  35. Burt, Jason. England suffer agonising defeat after Spain score winning goal in dying minutes of Euro 2024 final // 15.07.2024 г. Архіўная копія ад 17.07.2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]