Фэдэрыка К’еза
| Фэдэрыка К’еза | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2022 | Фіярэнтына | 137 (26) |
| 2020—2022 | → Ювэнтус | 44 (10) |
| 2022—2024 | Ювэнтус | 54 (11) |
| 2024— | Лівэрпул | 12 (2) |
| Зборныя | ||
| 2018— | Італія | 51 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фэдэры́ка К’е́за (па-італьянску: Federico Chiesa; нар. 25 кастрычніка 1997 году) — італьянскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Італіі. Сын вядомага футбаліста Энрыка К’езы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далучыўся да акадэміі «Фіярэнтыны» ў 2007 годзе[2]. Свой першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў напачатку 2016 году, далучыўшыся да галоўнае каманды клюбу. У першым жа матчы сэзону 2016—2017 гадоў дэбютаваў за клюб, зьявіўшыся ў матчы супраць «Ювэнтуса». 29 верасьня 2016 году выйшаў на гульнявую пляцоўку ў матчы Лігі Эўропы супраць азэрбайджанскага «Карабаху»[3]. Свой першы гол за флярэнтыйцаў улучыў у браму ўсё таго ж «Ювэнтуса» 15 студзеня 2017 году, які апынуўся пераможным. Паступова гулец здабыў месца ў першай адзінаццатцы, чым прыцягнуў увагу канкурэнтаў.
5 кастрычніка 2020 году К’еза склаў двухгадовую ўгоду зь «Ювэнтусам», але фактычна нападнік перайшоў да турынцаў паводле дамовы пазыкі ў памеры 3 мільёнаў эўра за першы сэзон і 7 мільёнаў эўра за другі сэзон з умовай куплі гульца за 40 мільёнаў эўра і 10 мільёнаў эўра ў дадатак[4]. 17 кастрычніка спартовец дэбютаваў у кашулі «Ювэнтуса» ў матчы супраць «Кратонэ» (1:1), аддаўшы галявую перадачу на Альвара Марату і атрымаўшы чырвоную карту[5]. Сярод важных галоў першага сэзону былі ўлучаньні ў браму «Міляну», які скончыў пераможную сэрыі мілянцаў у 27 матчаў[6]. Таксама К’еза двойчы адначыўшыся ў браму «Порту» ў матчы Лігі чэмпіёнаў і здабыў пераможны гол у фінале Кубка Італіі 2021 году[7]. У студзені 2022 году ў матчы супраць «Ромы» атрымаў цяжкое пашкоджаньне вязу, выбыўшы на сем месяцаў[8]. У выніку лекаваньне расьцягнулася, і гулец вярнуўся на поле ў лістападзе 2022 годзе ў матчы супраць францускага ПСЖ. К’еза ў той сустрэчы замяніў Фабіё Мірэцьці на 74-й хвіліне. У 2021 году праз траўму выбыў на вялікі час.
29 жніўня 2024 году нападнік далучыўся да ангельскага клюбу «Лівэрпул» згодна з доўгатэрміновай угодай. Як паведамлялася, трансфэр гульца каштаваў ангельцам 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў ды 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў як дадатковыя мажлівыя бонусы[9][10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]К’еза выклікаўся ў юнацкую і моладзевую зборныя краіны. У сакавіку 2018 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі трэнэрам Люіджы Дзі Б’яджа на таварыскія матчы супраць зборных Аргентыны і Ангельшчыны[11]. 23 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць аргентынцаў[12]. Першы гол улучыў у браму зборнай Армэніі ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году. Поруч са зборнай здабыў перамогу на чэмпіянаце Эўропы 2020 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2020
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2025
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Federico Chiesa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Capretta, Vieri (11.02.2017). «UEFA.com’s weekly wonderkid: Federico Chiesa». UEFA.
- ^ Fiorentina 5-1 Qarabağ. UEFA.
- ^ «Federico Chiesa è bianconero!». Juventus F.C.
- ^ «Crotone 1-1 Juventus: Chiesa hero and villain». Football Italia.
- ^ «Chiesa show, la Juve si rilancia: Milan ko 3–1». Sky Sport.
- ^ «Coppa: Juventus end Atalanta dream». Football Italia.
- ^ «Serie A — Juventus, Chiesa operato: recupero in 7 mesi con obiettivo Mondiale». Eurosport.
- ^ «Liverpool complete signing of Federico Chiesa». Liverpool F.C.
- ^ Jackson, Jamie (28.08.2024). «Liverpool agree deal to sign Federico Chiesa from Juventus for £10m». The Guardian.
- ^ Joe Shread (17.03.2018). «Gianluigi Buffon called-up by Italy for England and Argentina friendlies despite international retirement». Sky Sports.
- ^ «Italy: Argentina defeat new Azzurri». Football Italia.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Лівэрпул — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 17 Джонз · 18 Гакпа · 22 Экітыке · 25 Мамардашвілі · 26 Робэртсан · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 38 Гравэнбэрх · 41 Пэч · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 46 Ўільямз · 73 Нгумоа · Трэнэр: Сьлёт |