Перайсьці да зьместу

Капэнгаген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капэнгаген
дац. København
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Данія
Першыя згадкі XI стагодзьдзе
Дата заснаваньня 1167
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Lars Weiss[d][1]
Геаграфія
Плошча 77,20 км²
Вышыня НУМ 14 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 55°40′34″ пн. ш. 12°34′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 602 481 чал. (2017)[3]
Афіцыйная мова дацкая
Этнахаронімы Copenhagois[4], Copenhagoise[5], Kopenhagenaar[6], københavner, Københavnčan, Københavnčanka, Copenhagener[7], Copenhageners[7], Kaupmannahafnarbúi, copenaghensi, Københavnčan і Københavnčanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3
Паштовы індэкс 1000
Сайт kk.dk
Капэнгаген на мапе Даніі
Капэнгаген
Капэнгаген
Капэнгаген

Капэнга́ген (па-дацку: København) — сталіца й найбуйнейшы горад Даніі. Колькасьць насельніцтва на 2017 год складае 602 481 жыхароў. Капэнгаген разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы вострава Зэляндыя, займаючы таксама частку маленькага вострава Амагер. У горадзе маецца вялікая колькасьць мастоў і тунэляў, якія злучаюцца разам, ствараючы зручную пешаходную сыстэму для шпацыру. Капэнгаген зьяўляецца адным з двух галоўных цэнтраў двунацыянальнага рэгіёну Эрэсун.

Першапачаткова горад быў рыбацкай вёска вікінгаў заснаванай у X стагодзьдзі, Капэнгаген стаў сталіцай Даніі ў пачатку XV стагодзьдзя. У XVII стагодзьдзі, падчас панаваньня караля Крыстыяна IV, горад стаў значным рэгіянальным цэнтрам. З пачатку новага тысячагодзьдзя, Капэнгаген мае моцнае гарадзкое й культурнае разьвіцьцё, якое падсілкоўваецца дзякуючы сталага інвэставаньня ў культурныя аб’екты й інфраструктуру гораду. Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў Паўночнай Эўропы. Тутака месьціцца Капэнгагенская фондавая біржа. У эканоміцы Капэнгагену назіраецца хуткае разьвіцьцё ў сэктары паслугаў, асабліва ў галінах інфармацыйных тэхналёгіяў, фармацэўтыкі й экалягічна чыстых тэхналёгіяў. Пасьля завяршэньня будаваньня транснацыянальнага мосту Эрэсун, Капэнгаген мае ўсё большую інтэграцыю з суседзкім швэдзкім горадам Мальмё.

У Капэнгагене месьцяцца Капэгагенскі ўнівэсытэт, Тэхнічны ўнівэрсытэт Даніі, а таксама Капэнгагенская школа бізнэсу. Капэнгагенскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1479 годзе, зьяўляецца найстарэйшым унівэрсытэтам у Даніі. Капэнгаген зьяўляецца домам для футбольных клюбаў «Капэнгаген» і «Брэнбю». Штогадовы Капэнгагенскі маратон штогод праводзіцца з 1980 году. Горад таксама зьяўляецца адным з самых зручных гарадоў у сьвеце для раварыстаў.

Аэрапорт Каструп абслугоўвае прыкладна два мільёны пасажыраў у месяц і зьяўляецца самым загружаным аэрапортам у краінах Паўночнай Эўропы.

Горад упершыню згадваецца ў 1043 годзе як вёска Гаўн, каля якой у 1167 годзе быў пабудаваны замак. Біскуп Абсалён пасьля пабудовы замка залажыў тут умацаваны горад. У 1254 годзе Капэнгаген атрымаў першыя гарадзкія прывілеі. У 1416 годзе Эрык Памеранскі заваяваў Капэнгаген і ў 1433 годзе зрабіў яго сваёй рэзыдэнцыяй.

Найбольшага росквіту горад дасягнуў у XVI—XVII стагодзьдзі. Падчас Графскай вайны Капэнгаген вытрымаў жорсткую аблогу, а ў 1658—1659 гадох па-геройску абараняўся ад швэдаў. Места было моцна разбурана паводкай 1728 году, пажарам 1795 году й бамбардзіроўкай брытанскім флётам у 1807 годзе. У выніку паразы Даніі ў вайне 1813—1814 гадоў горад прыйшоў у заняпад. Пасьля рэканструкцыі горад стаў значным прамысловым цэнтрам рэгіёну ў другой палове ХІХ стагодзьдзя.

У 1940—1945 гады падчас Другой сусьветнай вайны Капэнгаген знаходзіўся пад нацысцкай акупацыяй. Акупацыя ня мела жорсткага характару, бо ад самага пачатку нямецкія ўлады пачалі супрацоўніцтва з дацкім урадам. У краіне нават былі дазволеныя ўсеагульныя парлямэнцкія выбары ў 1943 годзе, але з умовай выключэньня ад удзелу камуністычнай партыі. У жніўні 1943 году, калі супрацоўніцтва ўрада з акупацыйнымі войскамі правалілася, некалькі суднаў Каралеўскага дацкага ваенна-марскога флёту былі затопленыя ў порце Капэнгагену для прадухіленьня іхнага выкарыстаньня немцамі. Прыкладна ў той жа час нацысты пачалі арыштоўваць габрэяў, хоць многія зь іх здолелі зьбегчы ў суседнюю Швэцыю.

Фотаздымак з касьмічнага спадарожніка.

Капэнгаген зьяўляецца часткай рэгіёну Эресун, які складаецца з Зэляндыі, Лёлян-Фальстэру й вострава Борнгальм у Даніі й Сконэ ў Швэцыі[8]. Горад месьціцца на ўсходнім беразе востраву Зэляндыя, часткова на востраве Амагер і на шэрагу прыродных і штучных астраўкоў паміж імі. Швэдзкі бераг і Капэнгаген разьдзяляе праліў Эрэсунд, які таксама злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам. Швэдзкія гораду Мальмё й Ляндскруна месьцяцца на швэдзкім баку прама насупраць Капэнгагену[9]. Па дарозе адлегласьць ад Капэнгагену да швэдзкага Мальмё праз мост складае 42 км, да Нэствэду — 85 км, да Одэнсэ — 164 км, да Эсб’ергу — 295 км. Цэнтар гораду ляжыць у вобласьці, першапачаткова сфармаванай старымі валамі, якія да гэтага часу нагадваюць абарончы абвод[10].

Капэнгаген знаходзіцца ў зоне акіянічнага клімату згодна з клясыфікацыяй Кёпэна[11]. Надвор’е характарызуецца сыстэмамі нізкага ціску з боку Атлянтыкі, якія прыводзяць да нестабільных умоваў на працягу году. Акрамя трохі моцных дажджоў зь ліпеня па верасень, колькасьць ападкаў умераная. Сьнегапады маюць месца быць у асноўным з канца сьнежня да пачатку сакавіка, таксама можа быць дождж, зь сярэдняй тэмпэратурай каля кропкі замярзаньня[12].

Чэрвень самы сонечны месяц у годзе. На гэты месяц прыпадае ў сярэднім каля васьмі гадзінаў сонечнага сьвятла штодзень. Ліпень зьяўляецца самым цёплым месяцам зь сярэдняй тэмпэратурай у дзённы час каля 21 °C. У супрацьлегласьць гэтаму, сярэдняя колькасьць гадзінаў сонечнага сьвятла ўдзень меншая на два ў лістападзе й толькі на гадзіну ці паўтары са сьнежня па люты. Увесну становіцца цяплей і зноўку колькасьць сонечных гадзінаў вагаецца з чатырох да шасьці штодзень з сакавіка па травень. Люты зьяўляюцца самым сухім месяцам году[13]. Выключныя ўмовы надвор’я могуць прынесьці цэлых 50 см сьнегу ў Капэнгагене на працягу 24-гадзіннага пэрыяду на працягу зімовых месяцаў, а летнія тэмпэратуры часам падымаліся вышэй за 33 °C.

Акрамя нацыянальнай сталіцы, Капэнгаген таксама ёсьць культурным цэнтрам Даніі і адным з галоўных цэнтраў Скандынавіі. З канца 1990-х гадоў горад зьведаў трансфармацыю ад сьціплай скандынаўскай сталіцы да сталічнага гораду міжнароднай прывабнасьці, стаўшы ў адзін шэраг з Барсэлёнай і Амстэрдамам[14]. Гэта вынік велізарных інвэстыцыяў у інфраструктуру і культуру, а таксама працы новых пасьпяховых дацкіх архітэктараў, дызайнэраў і кухараў[15][16].

Капэнгаген мае шырокі спэктар музэяў міжнароднага значэньня. Нацыянальны музэй уважаецца найбуйнейшым у Даніі музэем археалёгіі і гісторыі культуры, які зьмяшчае артэфакты дацкай гісторыі і замежных культураў[17]. Нацыянальная галерэя Даніі як мастацкі музэй мае калекцыі карцінаў, пачынаючы з XII стагодзьдзя да сучаснасьці. У дадатак да дацкіх жывапісцаў, таксама прадстаўленыя калекцыі Пітэра Рубэнса, Рэмбранта, Паблё Пікаса, Жоржа Брака, Фэрнана Лежэ, Анры Матыса, Эміля Нольдэ, Оляфура Эліясана ды іншых[18].

Новая гліптатэка Карлсбэрга.

Яшчэ адзін важны капэнгагенскі мастацкі музэй — Новая гліптатэка Карлсбэрга, зафундаваная філянтропам Карлам Якабсэнам і пабудаваная на грунце ягоных асабістых калекцыяў. Асноўную ўвагу музэй надае клясычным эгіпецкім, рымскім і грэцкім скульптурам і прадметам даўніны, а таксама калекцыі скульптураў Агюста Радэна, якая ўважаецца за найвялікшую па-за межамі Францыі. Акрамя калекцыяў скульптураў, у музэі таксама захоўваецца шырокая калекцыя карцінаў імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў, як то Клёда Манэ, П’ера-Агюста Рэнуара, Поля Сэзана, Вінцэнта ван Гога і Анры Тулюз-Лятрэка, а таксама творы дацкіх мастакоў Залатога веку[19].

Музэй сучаснага мастацтва Луізыяна месьціцца на ўзьбярэжжы на поўнач ад Капэнгагену. Гэты музэй стаіць пасярод саду скульптураў на скале выдарысамі Эрэсуну. Ягоная калекцыя з больш чым 3 тысячамі прадметаў улучае творы Паблё Пікаса, Альбэрта Джакамэцьці і Жан Дзюбюфэ[20]. Дацкі музэй дызайну разьмешчаны ў былым шпіталі Фрэдэрыкса XVIII стагодзьдзя і выяўляе дацкі дызайн, а таксама міжнародны дызайн і рамёствы[21]. Іншыя музэі ўлучаюць у сябе музэй Торвальдсэна, прысьвечаны творчасьці рамантычнага дацкага скульптара Бэртэля Торвальдсэна, які жыў і працаваў у Рыме[22]. Таксама вылучаецца музэй Ордрупгар, разьмешчаны на поўнач ад сталіцы, які прадстаўляе францускае і дацкае мастацтва XIX стагодзьдзя і вядомы сваімі працамі Поля Гагена[23].

Выканальніцкае мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Капэнгагенскі опэрны тэатар.

Новая Капэнгагенская канцэртная заля адкрылася ў студзені 2009 году. Спраектаваная Жанам Нувэлем, яна мае чатыры залы з галоўнай аўдыторыяй на 1800 чалавек. Ён служыць домам для Дацкага нацыянальнага сымфанічнага аркестра і разам з канцэртнай заляй Ўолта Дыснэя ў Лос-Анджэлесе ёсьць найдаражэйшай канцэртнай заляй, калі-небудзь пабудаванай[24]. Іншым важным месцам для выкананьня клясычнай музыкі ўважаецца канцэртная зала Тывалі, разьмешчаная ў садах Тывалі[25]. Капэнгагенскі опэрны тэатар, спраектаваны Гэнінгам Лярсэнам, быў адкрыты ў 2005 годзе. Гэта адзін з самых сучасных опэрных тэатраў у сьвеце[26]. Каралеўскі дацкі тэатар таксама ставіць опэру ў дадатак да драматычных спэктакляў. Тут базуецца каралеўскі балет Даніі. Заснаваная ў 1748 годзе разам з тэатрам, гэта адна з найстарэйшых балетных трупаў у Эўропе, вядомая сваім бурнавільскім стылем балету[27].

Каралеўскі дацкі тэатар.

Капэнгаген вылучаецца значнай джазавай сцэнай, якая існуе ўжо шмат гадоў. Гэты стыль паўстаў у горадзе, дзякуючы шэрагу амэрыканскіх джазавых музыкаў, як то Бэну Ўэбстэру, Тэду Джонзу, Рычарду Буну, Эрні Ўілкінзу, Кені Дру, Эду Тыгпэну, Бобу Рокўэлу, Дэкстэру Гордану ды іншым. Такія рок-гітарысты, як Лінк Рэй, пераехалі ў Капэнгаген цягам 1960-х гадоў. Кожны год у пачатку ліпеня вуліцы, пляцы, паркі, а таксама кавярні і канцэртныя залі Капэнгагену запаўняюцца джазавымі выканаўцамі, якія даюць вялікія і малыя канцэрты за час Капэнгагенскага джазавага фэстывалю. Гэта адзін з галоўных эўрапейскіх джазавых фэстываляў. Згаданая штогадовая імпрэза ўлучае блізу 900 канцэртаў на 100 пляцоўках з больш чым 200 000 гасьцеў з Даніі і ўсяго сьвету[28].

Самая вялікая пляцоўка для папулярнай музыкі ў Капэнгагене — Вэга, які месьціцца ў раёне Вэстэрбру. Міжнародны музычны часопіс Live назваў яе «найлепшай канцэртнай пляцоўкай у Эўропе». У пляцоўцы ёсьць тры канцэртныя залы, як то вялікая заля, якая зьмяшчае 1550 гледачоў, сярэдняя заля, разьлічаная на 500 чалавек, і яшчэ адная пляцоўка на 250 гледачоў[29]. Кожны верасень, пачынаючы з 2006 году, у Капэнгагене ладзіцца Фэстываль бясконцай падзякі. Гэты фэстываль прысьвечаны індзі-контаркультуры, экспэрымэнтальнай поп-музыкі і музыкі левай скіраванасьці ў спалучэньні з выставамі візуальнага мастацтва[30].

У капэнгагенскай публічнай бібліятэцы.

Большасьць буйных выдавецтваў Даніі месьцяцца ў Капэнгагене. Да іхняга ліку адносяць кнігавыдавецтвы Gyldendal і Akademisk Forlag і газэтныя выдавецтвы Berlingske і Politiken, а апошняе зь іх таксама выдае кнігі[31][32]. Многія з найбольш важных аўтараў дацкай літаратуры, як то пісьменьнік Ганс Хрыстыян Андэрсэн, філёзаф Сёрэн Кіркегар і драматург Людвіг Гольбэрг, правялі большую частку свайго жыцьця ў Капэнгагене. Раманы, дзеі якіх адбываецца ў Капэнгагене, улучаюць «Дзіцятка» (1973) Кірстэна Торупа, «Капэнгагенская сувязь» (1982) Барбары Мэрц, «Палічы зоркі» (1989) Лоіс Лоўры, «Пачуцьцё міс Сьмілы да сьнегу» (1992) і «Памежнікі» (1993) Пэтэра Гёга, «Музыка і цішыня» (1999) Роўз Трэмэйн, «Дзяўчына з Даніі» (2000) Дэйвіда Эбэршафа і «Здабыча Шарпа» (2001) Бэрнарда Корнўэла. Сюжэт п’есы Майкла Фрэйна «Капэнгаген» 1998 году пра сустрэчу фізыкаў Нільса Бора і Вэрнэра Гайзэнбэрга ў 1941 годзе таксама разгортваецца ў горадзе. 15—18 жніўня 1973 году ў Капэнгагене адбылася вусная літаратурная канфэрэнцыя ў рамках 9-га Міжнароднага кангрэса антрапалягічных і этналягічных навук[33].

Каралеўская бібліятэка, якая належыць Капэнгагенскаму ўнівэрсытэту, ёсьць найбуйнейшай бібліятэкай у паўночных краінах з амаль поўным зборам усіх друкаваных дацкіх кніг з 1482 году. Заснаваная ў 1648 годзе Каралеўская бібліятэка разьмешчаная ў чатырох месцах у горадзе, але галоўны корпус месьціцца на набярэжнай Сьлётсгольмэн[34]. Сетка публічных бібліятэк Капэнгагену налічвае больш за 20 пунктаў, найбуйнейшым зь якіх уважаецца Цэнтральная бібліятэка на Крыстальгадэ ў цэнтры гораду[35].

Нома ёсьць прыкладам вядомых экспэрымэнтальных рэстаранаў Капэнгагену, маючы на сваім рахунку тры зоркі Мішлен.

На 2014 год у Капэнгагене налічвалася 15 рэстаранаў, ацэненыя зоркамі Мішлен, што больш за ўсе іншыя скандынаўскія гарады[36]. Горад славіцца як месца для гурманаў[37]. Рэстаран Нома быў прызнаны найлепшым рэстаранам у сьвеце у 2010, 2011, 2012 2014 гадах[38], што выклікала цікавасьць у сьвеце да Новай нардычнай кухні[39].

Акрамя выбару элітных рэстаранаў, Капэнгаген прапануе вялікі выбар дацкіх, этнічных і экспэрымэнтальных установаў харчаваньня. Можна знайсьці сьціплыя закусачныя, дзе падаюць адкрытыя бутэрброды, вядомыя як сьмёрэброды. Гэтая закуска ўважаецца традыцыйнай дацкай стравай на абед. Аднак, у большасьці рэстаранаў падаюць стравы міжнароднай кухні[40]. Дацкія выпекі можна пакаштаваць у любой з шматлікіх пякарняў, якія месьцяцца ўва ўсіх частках гораду. Капэнгагенская асацыяцыя пекараў была закладзеная ў 1290-х гадах, а найстарэйшая кандытарская крама Даніі Conditori La Glace працуе да гэтага часу. Яна была заснаваная ў 1870 годзе ў Скубагадэ Нікаляўсам Гэнінгсэнам, навучаным майстрам-пекарам з Фленсбургу[41].

Капэнгаген даўно асацыюецца зь півам. Піва Carlsberg варыцца на тэрыторыі бровара на мяжы між раёнамі Вэстэрбру і Вальбю з 1847 году і доўгі час было амаль сынонімам вытворчасьці піва ў Даніі. Аднак у апошнія гады назіраецца рэзкі рост колькасьці невялікіх бравярняў, многія зь якіх працуюць у Капэнгагене. Некаторыя зь іх дзеюць як піўныя пабы, дзе таксама можна паесьці на тэрыторыі заводу[42][43].

Па-за горадам маецца міжнародны аэрапорт Каструп. Аўтамабільныя й чыгуначныя паромы зьвязаны з гарадамі Мальмё, Гэльсынгборг і Ляндскруна. У горадзе функцыянуе Капэнгагенскі мэтрапалітэн, які зьвязвае горад і ягоныя прадмесьці.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Выбітныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.dr.dk/nyheder/seneste/lars-weiss-bliver-overborgmester-i-koebenhavn-indtil-naeste-valg
  2. https://it-ch.topographic-map.com/map-dgnb3l/Copenaghen/?zoom=19&center=55.67526%2C12.56982&popup=55.67526%2C12.5698
  3. 101-00101 Københavns Municipality. Statistics Denmark.
  4. https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  5. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  6. https://vrttaal.net/taaladvies-taalkwestie/kopenhagen
  7. 1 2 Бібліятэка Кангрэсу Library of Congress Demographic Group TermsБібліятэка Кангрэсу.
  8. What is the Øresund Region?. Øresund
  9. Copenhagen (København), Denmark. Danishnet.com
  10. Parker I Indre By. Copenhagen Municipality.
  11. Denmark. Weather Online.
  12. Average weather in Copenhagen, Denmark. World Weather and Climate Information
  13. Klimanormaler. Danmarks Meteorologiske Institut.
  14. «Cool Boom Towns». Spiegel Special.
  15. «B1 Kopenhagen entdecken». Baumeister — Zeitschrift für Architektur.
  16. Husband, Stuart (19.06.2007). «Copenhagen is Scandinavia’s most desirable city». The New York Times.
  17. «Nationalmuseet: National Museum of Denmark». Nationalmuseet.
  18. «Who are we?». SMK.
  19. «Ny Carlsberg Glyptotek». AOK.
  20. «Louisiana». Louisiana.
  21. «Design Museum». Design Museum Danmark.
  22. «Thorvaldsens Museum». Thorvaldsens Museum.
  23. «Collection and Architecture». Ordrupgaard.
  24. «DRs koncerthus — et af verdens dyreste». Berlingske Tidende.
  25. «Tivoli Concert Hall». Visit Copenhagen.
  26. «The Opera in Copenhagen». Henning Larsen Architects.
  27. «History». Det Kongelige Teater.
  28. O’Brien, Sally (2005). «Copenaghen. Ediz. Inglese». Lonely Planet. — С. 20. — ISBN 978-1-74104-035-7.
  29. «Præsentation af VEGA». Vega.
  30. «Festival of Endless Gratitude». Festival of Endless Gratitude.
  31. «Scandinavian Book Trade, Publishers, etc». Wess Web.
  32. «JP/Politikens Hus A/S». Den Store Danske.
  33. Jason, Heda; Segal, Dimitri (1.01.1977). «Patterns in Oral Literature». Walter de Gruyter. — С. 7. — ISBN 978-3-11-081002-8.
  34. «Det Kongelige Bibliotek». Den Store Danske.
  35. «Københavns Hovedbibliotek». Folkebibliotekerne.
  36. «Michelin-starred restaurants». Visit Copenhagen.
  37. «The Top 10 cities to visit in 2009». The Times.
  38. «Noma». Visit Copenhagen.
  39. Harry Wallop (26.04.2010). «Noma in Copenhagen named best restaurant in the world». The Telegraph.
  40. «Top 10 traditional Danish lunch». Visit Copenhagen.
  41. «Historien om Københavns bagerlaug». Kbh-Bagerlaug.
  42. «Nyeste artikler fra Bryggeriforeningen». Dev-bryggeriforeningen.
  43. «Top 10 beer». Visit Copenhagen.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]