Перайсьці да зьместу

Бруну Фэрнандыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бруну Фэрнандыш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 верасьня 1994(1994-09-08)[1][2][3] (31 год)
Рост 183 см[4]
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013 Навара[d] 23 (4)
2013—2016 Удынэзэ 86 (10)
2016—2017 Сампдорыя 33 (5)
2017—2020 Спортынг Лісабон 83 (39)
2020—4 Манчэстэр Юнайтэд 208 (64)
Зборныя
2012 Партугалія (да 19)[d] 2 (0)
2014 Партугалія (да 20)[d] 5 (1)
2014—2017 Партугалія (да 21)[d] 17 (6)
2016 Партугалія (да 23)[d] 4 (0)
2017—4 Партугалія 85 (28)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2025.

Бру́ну Міге́л Бо́ржыс Фэрна́ндыш (па-партугальску: Bruno Miguel Borges Fernandes; нар. 8 верасьня 1994 году) — партугальскі футбаліст, атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Фэрнандыш вядомы сваімі здольнасьцямі ў справах здабыцьця галоў, гульнявым майстэрствам, лідэрствам, выкананьнем пэнальці і аб’ёмам працы[5].

Гулец пачаў сваю кар’еру ў італьянскім клюбе Сэрыі Б «Навара», але ў 2013 годзе неўзабаве перайшоў у клюб элітнага італьянскага дывізіёну «Ўдынэзэ». Пазьней на адзін сэзон далучыўся да складу генуэскай «Сампдорыі». Пасьля пяці гадоў у Італіі спартовец вярнуўся на радзіму, склаўшы кантракт з сталічным «Спортынгам» у 2017 годзе, дзе стаў капітанам клюбу. У Лісабоне Фэрнандыш адразу выкрыў сваё майстэрства ў двойчы запар абіраўся найлепшым футбалістам Прымэйры. У сэзоне 2018—2019 гадоў зарабіў 20 галоў на свой рахунак у айчынным першынстве, а таксама шмат забіваў у розных кубкавых спарбоніцтвам, у тым ліку Лізе Эўропы. Выступы Фэрнандыша выклікалі цікавасьць некалькіх клюбаў ангельскай Прэм’ер-лігі. У студзені 2020 году «Манчэстэр Юнайтэд» падпісаў з футбалістам кантракт, выдаткаваўшы 55 мільёнаў эўра, стаўшы на той час, другім паводле сумы партугальскім футбалістам, якога выкупілі з партугальскага чэмпіянату.

«Спортынг»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Партугалія:

  1. Bruno Fernandes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Bruno Fernandes // FBref (анг.)
  3. BRUNO FERNANDES miguel borges // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. https://fdp.fifa.org/assetspublic/ce44/pdf/SquadLists-English.pdf
  5. Unnikrishnan, Pranav (7.09.2021). «Bruno Fernandes – A look at the career and style of play of Manchester United's Portuguese Magnifico». Sport It Now.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]