Перайсьці да зьместу

Дзяніс Гармаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Гармаш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1990(1990-04-19)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 186 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліснэ[d]
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007 Дынама-3 Кіеў[d] 7 (3)
2007—2009 Дынама-2 Кіеў[d] 55 (9)
2009—2023 Дынама Кіеў 237 (4)
2020 Рызэспор 14 (3)
2023 Осіек 3 (0)
2024 Мэталіст 1925[d] 13 (2)
2024—4 Ліснэ[d] 0 (0)
Зборныя
2007 Украіна (да 17)[d] 4 (0)
2007—2009 Украіна (да 18)[d] 17 (2)
2008—2009 Украіна (да 19)[d] 13 (3)
2011—2021 Украіна 31 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 кастрычніка 2024.

Дзяні́с Га́рмаш (па-ўкраінску: Денис Гармаш; нар. 19 красавіка 1990 году, Мелавое, Украінская ССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ліснэ» і былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны.

Нарадзіўся непадалёк ад Луганску ў пасёлку Мелавое, што на самай мяжы з Расеяй. Футболу вучыўся ў Луганскім вучылішчы фізычнай культуры. Тры гады гуляў за дзіцячую каманду 1990 году нараджэньня. У 2005 годзе ў ДЮФЛУ выступаў за «Алімпік» з Данецку. Пасьля адной з гульняў дзіцяча-юнацкага чэмпіянату яго запрасіў Аляксандар Петракоў у кіеўскае РУВФК, туды ён перайшоў у 2006 годзе.

У РУВФК яго заўважылі трэнэры кіеўскага «Дынама». 8 ліпеня 2007 году ў Нікопалі завяршыўся турнір дзіцяча-юнацкай лігі сярод камандаў вышэйшага дывізіёна, укамплектаваных гульцамі 1990 году нараджэньня. Аднаго зь лідэраў «Дынама-2» выхаванцы РУВФК выбілі з барацьбы ў чвэрцьфінале. Забіў вырашальны мяч ўжо футбаліст «​​Дынама-3», тады яшчэ выступаў за інтэрнат, Дзяніс Гармаш, які пасьля заканчэньня спаборніцтваў быў названы лепшым гульцом турніру.

10 красавіка 2007 году Дзяніс дэбютаваў у «Дынама-3» у матчы супраць каманды «Еднасьць» Пліска (1:2). Першы матч за «Дынама» правёў у таварыскім матчы на ​​80-годзьдзе клюбу супраць італьянскага «Міляну» (2:2)[4], ён выйшаў на 59 хвіліне замест Айлы Юсуфа. Пасьля матчу прэзыдэнт «Міляну», Адрыяна Галіяні адзначыў ягоную гульню[5].

У афіцыйным матчы за «Дынама» Гармаш дэбютаваў 31 кастрычніка 2007 году ў кубкавым матчы супраць сімфэропальскага «ІграСэрвіса» (4:1)[6].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкія зборныя Ўкраіны розных узростаў. 17 лістапада 2007 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Украіны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну (5:0), у тым матчы Гармаш атрымаў жоўтую картку. За нацыянальную зборную Ўкраіны дэбютаваў 7 кастрычніка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (3:0). Выйшаў на матч у стартавым складзе й адыграў увесь першы тайм, але ў перапынку быў заменены.

«Дынама»:

Ягоны бацька працуе настаўнікам фізычнае культуры, а маці зьяўляецца хатняй гаспадыняй, таксама ў яго ёсьць малодшая сястра.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]