Амонія Нікасія
| Амонія | |
| Поўная назва | Αθλητικός Σύλλογος Ομόνοια Λευκωσίας |
|---|---|
| Заснаваны | 17 чэрвеня 1948 |
| Горад | Нікасія, Кіпр |
| Стадыён | ГСП Умяшчальнасьць: 22 859 |
| Прэзыдэнт | Стаўрас Папастаўру[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Першы дывізіён |
| · 2024—2025 | 3 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Амо́нія» (па-грэцку: Ομόνοια) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1948 годзе, клюб далучыўся да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі ў 1953 годзе. А 14 чэрвеня 2018 году «Амонія» стала прыватнай кампаніяй, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. 21-разовы чэмпіён Кіпру, 16-разовы ўладальнік Кубка Кіпру. Клюб утрымлівае рэкорд, займаючы 1 ці 2 месца запар з 1972 па 1987 гады. У гэты пэрыяд 13 разоў клюб станавіўся чэмпіёнам краіны. З 1980 па 1983 гады «Амонія» чатыры разы запар кожны год здабывала кубак Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны, клюб мае таксама прадстаўніцтвы ў баскетболе[3], валейболе[4], роварным спорце[5] і футзале. Апошні зь іх ёсьць асабліва пасьпяховым, дамогшыся перамогі ў лізе і кубку тры гады запар з 2011 году[6].
Заўзятары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гістарычна склалася, што «Амонія» адна з самых папулярных камандаў на Кіпры з часу стварэньня клюбу. Дасьледаваньне 2022 году, праведзенае Нікасійскім унівэрсытэтам, выявіла, што «Амонія» ёсьць самай папулярнай камандай на востраве на сёньняшні дзень, то бок каля 30,7% з прыблізна 1500 апытаных людзей завілі аб сваёй прыхільнасьці да клюбу[7].
«Амонія» трымае рэкорд па колькасьці рэалізаваных білетаў у лізе сярод кіпрскіх камандаў за адзін сэзон. Гэта адбылося ў сэзоне 2009—2010 гадоў, калі было прададзена 162 061 квіткой. Клюб таксама ўсталяваў рэкорд на самую высокую сярэднюю наведвальнасьць, калі ў сэзоне 2003—2004 гадоў у сярэднім хатнія матчы наведвалі 11 003 аматараў футболу[8].
Прыхільнікі «Амоніі» вядомыя сваім левымі сацыялістычнымі поглядамі. Многія зь іх заяўлялі, што яны зьвязаныя з Прагрэсіўнай партыяй працоўнага народу. «Амонія» таксама традыцыйна разглядаецца як народны клюб ці клюб кіпрскай працоўнай клясы. Шмат хто з прыхільнікаў «Амоніі» на матчах каманды размахваюць сьцягамі з выявамі Чэ Гевары[9].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 22 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/omonia-nikosia/mitarbeiterhistorie/verein/829
- ↑ «Historic turn as Omonia taken over by private company». Cyprus Mail.
- ↑ «Papa Johns Pizza ΟΜΟΝΟΙΑ Λευκωσίας». All 4 Basketball.
- ↑ «Ομόνοια Πετόσφαιρα: „Αισιοδοξία, αυτοπεποίθηση, αλλά και ρεαλισμός“». Balla.
- ↑ «Ομόνοια (ποδήλατο)». Kerkida.
- ↑ «Πρωταθλήτρια η αήττητη Ομόνοια!». Balla.
- ↑ «Πρωταθλήτρια σε κόσμο η… Ομόνοια». 24sports.
- ↑ «EFS Attendances». European Football Statistics.
- ↑ Bono, Gary (3.10.2011). «Omonoia: Feisty team blends sports and left politics». People’s World.