Перайсьці да зьместу

Радрыга Дэ Паўль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радрыга Дэ Паўль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 траўня 1994(1994-05-24)[1][2][3] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 74 кг[4]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэр Маямі
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014 Расінг Авэльянэда 54 (6)
2014—2016 Валенсія 34 (1)
2016 Расінг Авэльянэда 11 (0)
2016—2021 Удынэзэ 177 (33)
2021—2026 Атлетыка Мадрыд 134 (11)
2025 Інтэр Маямі 11 (0)
2026— Інтэр Маямі 14 (4)
Зборныя
2018—4 Аргентына 92 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 ліпеня 2026.

Радры́га Дэ Паўль (па-гішпанску: Rodrigo De Paul; нар. 24 траўня 1994 году) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Інтэр Маямі» з МЛС і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Займацца футболам пачаў у клюбе «Расінг». У веку 18 гадоў далучыўся да галоўнай каманды клюбу, першы раз зьявіўшыся на лаве запасных 24 чэрвеня 2012 году ў матчы супраць «Вэлес Сарсьфільду». Дэбют гульца прыпаў на 10 лютага 2013 году, калі Дэ Паўль зьявіўся на пляцоўцы на 86-й хвіліне замест Маўра Камаранэзі ў матчы супраць «Атлетыка Рафаэлі»[5]. Свой першы гол паўабаронца забіў празь месяц у матчы супраць «Сан-Мартыну». Гульца з хуткім прагрэсам запрыкмецілі ў Эўропе і запрасілі ў «Валенсію». Гішпанцам гэта каштавала 6,5 млн эўра[6]. 23 жніўня 2014 году Дэ Паўль упершыню апрануў валенсійскую кашулю ў матчы супраць «Сэвільлі». Гулец выйшаў на поле на 65-й хвіліне, але быў выдалены праз хвіліну за грубае парушэньне[7]. Першы гол аргентынец улучыў 4 сьнежня ў браму «Раё Вальекана» ў розыгрышу Кубка Гішпаніі. Першы ж гол у матчах Ля Лігі гулец улучыў стрэлам у браму «Атлетыка» зь Більбао. З прыходам у клюб трэнэра Гэры Нэвіла гулец страціў месца ў складзе і быў аддадзены ў арэнды ў свой родны «Расінг». Па вяртаньні з арэнды футбаліст сышоў у італьянскі «Ўдынэзэ» ў ліпені 2016 году[8]. Першы матч за ўдынцаў Дэ Паўль правёў 20 жніўня 2016 году супраць «Ромы», але клюб атрымаў паразу зь лікам 4:0. Першага голу трэба было чакаць каля паўгады, калі аргентынец пацэліў мяч у браму «Міляну», што дапамагло выгуляць мілянцаў зь лікам 2:1. Пасьпяхова для гульца пачаўся сэзон 2018—2019 гадоў, калі Дэ Паўль чатыры разы адзначыўся голам у шасьці матчах Сэрыі А[9]. Сэзон спартовец скончыў найлепшым бамбардзірам «Удынэзэ», у дадатак зарабіўшы шмат галявых перадачаў. У 2020 годзе аргентынец быў прызначаны капітанам клюбу пасьля сыходу Кевіна Лязаньні[10].

12 ліпеня 2021 году Дэ Паўль склаў пяцігадовы кантракт з мадрыдзкім «Атлетыкам». Ён далучыўся да свайго новага клюбу празь некалькі дзён пасьля перамогі ў Кубку Амэрыкі. 7 сьнежня 2021 году гулец пацэліў свой першы гол за мадрыдцаў у пераможным матчы супраць «Порту» (3:1) ў апошняй гульні групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў.

Дэ Паўль дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргентыны 11 кастрычніка 2018 году ў пераможным матчы супраць зборнай Іраку (4:0), а пазьней стаў асноўным паўабаронцам пры кіраўніцтве Ліянэля Скалёні. Гулец уваходзіў у склад зборнай на Кубку Амэрыкі 2019 году, калі аргентынцы занялі трэцяе месца. Таксама спартовец узяў удзел у пераможным Кубку Амэрыкі 2021 году. Менавіта ягоны далёкі пас дапамог Анхэлю Дзі Марыі забіць адзіны гол у браму зборнай Бразыліі ў фінале турніру[11].

«Інтэр»:

«Аргентына»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]