Перайсьці да зьместу

Кевін дэ Бройнэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін дэ Бройнэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1991(1991-06-28)[1][2][3] (34 гады)
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012 Генк 97 (16)
2012—2014 Чэлсі 3 (0)
2012—2013 Вэрдэр 33 (10)
2014—2015 Вольфсбург 52 (13)
2015—2025 Манчэстэр Сіці 285 (72)
2025—4 Напалі 5 (3)
Зборныя
2008—2009 Бэльгія (да 18)[d] 7 (1)
2009 Бэльгія (да 19)[d] 10 (1)
2010—4 Бэльгія 113 (34)
2011 Бэльгія (да 21)[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 верасьня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 верасьня 2025.

Кевін дэ Бройнэ (па-нідэрляндзку: Kevin De Bruyne; нар. 28 чэрвеня 1991 году, Гент, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Уважаецца адным з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня, апісваючы яго як «сапраўднага» футбаліста[4][5]. Лічыцца адным з найлепшых галявых асыстэнтаў у міжнародным футболе.

У кашулі «Вэрдэру» ў 2012 годзе.

Кевін дэ Бройн пачаў сваю кар’еру ў клюбе роднага гораду «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генку» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 траўня 2009 году, дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 3:0[6]. У наступным сэзоне 2009—2010 гадоў ён, стаўшы гульцом асноўнага складу, 7 лютага 2010 году забіў свой першы гол за «Генк», забясьпечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога зь лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[7].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім ягоны клюб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бэльгіі[8]. 31 студзеня 2012 году «Генк» абвесьціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», зь якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[9]. Паводле ўмовы ўгоды гулец дайграў рэшту сэзону 2011—2012 гадоў у «Генку» ўжо на правах арэнды. 2 жніўня 2012 году на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне, што сэзон 2012—2013 гадоў Кевін правядзе ў нямецкім «Вэрдэры»[10]. Клюбы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёну эўра[11].

18 студзеня 2014 году «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[12]. Дэ Бройнэ завяршыў сэзон 2014—2015 гадоў з 10 галамі і 21 галявой перадачай, што стала новым рэкордам Бундэсьлігі. «Вольфсбург» заняў другое месца ў лізе і кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў[13]. Дзякуючы няблагому выступу быў названы футбалістам году Нямеччыны 2015 году[14]. Яшчэ ў жніўні таго году зьявіліся чуткі аб цікавасьці да бэльгійца з боку «Манчэстэр Сіці». 30 жніўня ангельскі клюб абвесьціў аб пераходзе паўабаронцы паводле шасьцігадовага кантракту за рэкордную для клюбу суму ў 55 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[15][16].

Футбаліст на перадсэзонным трэнаваньні ў 2017 годзе.

Дэ Бройнэ дэбютаваў у кашулі манчэстэрцаў 12 верасьня ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Крыстал Пэлас», замяніўшы траўмаванага Сэрхіё Агуэра на 25-й хвіліне[17]. 19 верасьня ён правёў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд»[18]. У сэзоне 2017—2018 гадоў ён адыграў значную ролю ў тым, што «Сіці» стаў адзінай камандай Прэм’ер-лігі, якая назьбірала 100 пунктаў за адзін сэзон. У сэзоне 2019—2020 гадоў дэ Бройнэ паўтарыў рэкорд у колькасьці галявых перадачаў у сэзоне Прэм’ер-лігі і быў названы гульцом сэзону, узнагароду, якую ён атрымаў у другі раз у сэзоне 2021—2022 гадоў. Ён зноў быў адным зь лідэраў клюбу ў сэзоне 2022—2023 гадоў, калі «Манчэстэр Сіці» замацаваў кантынэнтальны трэбл у сваім самым пасьпяховым сэзоне на той час. 4 красавіка 2025 году бэльгіец абвесьціў, што пакіне «Манчэстэр Сіці» па заканчэньні тэрміну дзеі свайго кантракту ў канцы сэзону 2024—2025 гадоў[19].

12 чэрвеня 2025 году клюб Сэрыі А «Напалі» абвесьціў аб складаньні ўгоду з дэ Бройнэ на правах вольнага агента[20][21]. 23 жніўня ён адзначыўся першым голам у дэбютным матчы лігі ў выязным матчы супраць «Сасуолё», які скончыўся зь лікам 2:0[22].

Вэнсан Кампані, Сымон Міньяле і дэ Бройнэ ў 2013 годзе.

Кевін выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 году дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бэльгіі ў рамках таварыскага матчу супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе ягоная зборная атрымала паразу зь лікам 1:0[23]. Дэ Бройнэ стаў гульцом асноўнага складу зборнай падчас адборачнага этапу чэмпіянату сьвету 2014 году, дзе ён адзначыўся чатырма галамі, што дапамагло «чырвоным д’яблам» упершыню за 12 гадоў кваліфікавацца на буйны турнір.

Кевін дэ Бройнэ (у чырвонай кашулі) ў матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Канады.

13 траўня 2014 году футбаліст быў улучаны ў склад бэльгійцаў на сам чэмпіянат сьвету. У першай гульні турніру супраць зборнай Альжыру дэ Бройнэ аддаў галявую перадачу Маруану Фэляйні, які ўраўнаў лік, і быў названы найлепшым гульцом матчу паводле вэрсіі ФІФА[24]. У 1/8 фіналу футбаліст улучыў важкі мяч у браму зборнай ЗША, але ў наступным раўндзе зборная зазнала паразу ад зборнай Аргентыны. У наступныя гады бэльгійцы сталі заўсёднымі ўдзельнікамі вялікіх турніраў, у тым ліку дзякуючы высілкам самога дэ Бройнэ.

На чэмпіянаце Эўропы 2016 году зборная Бэльгія спынілася ў чвэрцьфінале, а праз два гады на сусьветным першынстве была ўжо ў ліку чатырох наймацнейшых камандаў. У 2021 годзе, калі ладзіўся чэмпіянат Эўропы 2020 году, каманда зноў спынілася ў чвэрцьфінале, але на чэмпіянаце сьвету 2022 году Бэльгія ня здолела выйсьці з групы. 21 сакавіка 2023 году дэ Бройнэ быў абвешчаны новым капітанам каманды пасьля таго, як Эдэн Азар завяршыў кар’еру ў зборнай[25]. 28 траўня 2024 году ён быў зноў абраны ў склад зборнай на чарговы турнір, якім стаў чэмпіянат Эўропы 2024 году[26]. Празь некалькі дзён, то бок 5 чэрвеня, ён згуляў свой 100-ы матч у складзе галоўнай каманды краіны, у якім правёў гол у браму зборнай Чарнагорыі[27].

«Генк»:

«Вольфсбург»:

«Манчэстэр Сіці»:

  1. ^ а б в Kevin De Bruyne // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kevin De Bruyne // FBref (анг.)
  3. ^ а б в Kevin De Bruyne // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Walsh, Euan (20.06.2024). «10 Greatest Footballers of the 2020s so Far Ranked». GiveMeSport.
  5. ^ «European Team of the 2020s so far: Robert Lewandowski and Kylian Mbappe make the cut — but no room for Harry Kane, Erling Haaland, Vinicius Jr or Jude Bellingham». Goal.
  6. ^ 3–0 Genk(недаступная спасылка). Guardian
  7. ^ Genk 1–0 Standard Liege. Guardian
  8. ^ «Genk clinch third Belgian title with Liege draw». Reuters
  9. ^ «Blues medical for De Bruyne». Sky Sports
  10. ^ Ausleihe perfekt! Kevin de Bruyne wird Werderaner. Werder.de
  11. ^ «Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru
  12. ^ Chelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.
  13. ^ «De Bruyne entre dans l'histoire de la Bundesliga». RTBF Spor
  14. ^ «De Bruyne is Speler van het Jaar volgens Duitse Journalisten». Sporza.
  15. ^ «Kevin De Bruyne signs for Manchester City». Manchester City FC.
  16. ^ «Man City sign midfielder De Bruyne». BBC Sport.
  17. ^ «Premier League leaders Manchester City continued their 100% start to the season with an injury-time winner over Crystal Palace». BBC Sport.
  18. ^ Bull, JJ (20.09.2015). «Manchester City vs West Ham United: as it happened». The Daily Telegraph.
  19. ^ «De Bruyne to leave Manchester City at end of season». BBC Sport.
  20. ^ Lombardi, Giuseppe (12.06.2025). «Ufficiale l’ingaggio di De Bruyne». SSC Napoli.
  21. ^ Smith, Emma (12.06.2025). «De Bruyne completes Napoli move after Man City exit». BBC Sport.
  22. ^ Kearns, Sean (23.08.2025). «Sassuolo 0–2 Napoli». BBC Sport.
  23. ^ Finland 1–0 Belgium. Eurosport
  24. ^ Chowdhury, Saj (17.06.2014). «Belgium 2–1 Algeria». BBC Sport.
  25. ^ «Kevin De Bruyne is the new captain of the Belgian Red Devils». Royal Belgian Football Association.
  26. ^ «25 Devils go to EURO 2024». Royal Belgian Football Association.
  27. ^ Mukherjee, Soham (5.06.2024). «What a way to mark 100 caps! Kevin De Bruyne scores on landmark game as Belgium cruise past Montenegro in Euro 2024 warm-up friendly». Goal

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]