Пірэй
| Пірэй | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Грэцыя |
|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Кіраўнік адміністрацыі | Яніс Мораліс[d] |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 2 м |
| Каардынаты | 37°56′35″ пн. ш. 23°38′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 210 |
| Паштовы індэкс | 185 00–185 99 |
| Нумарны знак | BE, BZ, YI, YK, YM, YN, ZN і ZP |
| Сайт | destinationpiraeus.com |
| Пірэй на мапе Грэцыі Пірэй | |
Пірэ́й (па-грэцку: Πειραιάς) — горад у Грэцыі, на Эгейскім моры, адміністрацыйны цэнтар нома Атыка. Уваходзіць у склад Вялікіх Атэнаў, фактычна зьяўляючыся прадмесьцем грэцкае сталіцы і месьцячыся ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа Сараніцкай затокі. Галоўны зьнешнегандлёвы порт Грэцыі. Паводле перапісу насельніцтва 2011 году, насельніцтва Пірэяў складала 163 тысячы чалавек, што зрабіла горад пятым паводле велічыні муніцыпалітэтам у Грэцыі[2] і другім паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй краіны пасьля Атэнаў.
Горад быў заснаваны ў пачатку V стагодзьдзя да н. э., пабудаваны як новы порт для Старажытных Атэнаў, зьяляючыся іхняй галоўнай гананьню і канцэнтруючы ўвесь іхні імпартны і транзытны гандаль. Падчас залатога веку Атэнаў горад атрымаў гарадзкія сьцены, аднак пасьля III стагодзьдзя да н. э. значэньне места зьнізілася. Наступны росквіт Пірэй зьведаў у XIX стагодзьдзі, пасьля таго як Атэны былі абраныя сталіцай новага Грэцкага каралеўства. У 1869 годзе ў горад прыйшла першая ў Грэцыі чыгуначная лінія, якая злучыла яго з Атэнамі. На сёньня горад цесна зьвязаны з Атэнамі, зьяўляючыся іхняй неад’емнай часткай.
Пірэйскі ўнівэрсытэт зьяўляецца адным з найбуйнейшых грэцкіх унівэрсытэтаў і мае найстарэйшую акадэмічную катэдру ў галіне фінансаў[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ перапіс насельніцтва Грэцыі 2001 году
- ↑ «2011 Population and housing census». Hellenic Statistical Authority.
- ↑ «University of Piraeus Student Guide 2017». University of Piraeus.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пірэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду.
- Інфармацыя пра Пірэй. (анг.)