Люіс Фэрнанда Дыяс
Люіс Фэрнанда Дыяс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 студзеня 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | left winger | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2017 2017—2019 2019—2022 2022— |
Баранкільля Атлетыка Хуніёр Порту Лівэрпул |
34 (3) 67 (15) 77 (26) 79 (21) |
Зборныя | ||
2018— | Калюмбія | 61 (16) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Люіс Фэрнанда Дыяс Марулянда (па-гішпанску: Luis Fernando Díaz Marulanda; нар. 13 студзеня 1997 году) — калюмбійскі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Паходзіць з роду індзейскіх народаў, што робіць яго першым футбалістам з тубыльцаў у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў гуляць у футбол у веку шэсьці гадоў[3], пачаўшы наведваць невялікую футбольную школу, якой кіраваў ягоны бацька[3]. У 2014 годзе трапіў у акадэмію «Атлетыка Хуніяр», пасьля чаго быў пазьней пераведзены ў клюб «Баранкільля» другога дывізіёну з мэтай здабыцьця гульнявога досьведу. За два гады згуляў 34 гульні.
6 чэрвеня 2017 году накіраваўся назад у «Атлетыка Хуніяр». Дэбютаваў у Катэгорыі Прымэры А 27 жніўня ў матчы супраць клюбу «Онсэ Кальдас», калі зьявіўся на замену[4]. Свой першы гол у складзе клюбу ў матчы Паўднёваамэрыканскага кубка супраць парагвайскага клюбу «Сэра Партэньнё». Цягам сэзону 2018 году Дыяс стаў гульцом першай адзінаццатцы каманды, забіўшы свой першы гол у айчынным чэмпіянаце ў браму «Атлетыка Букараманга».
10 ліпеня 2019 году Дыяс склаў пяцігадовую працоўную дамову з партугальскім клюбам «Порту»[5]. Пры гэтым клюб выкупіў 80% ягоных правоў за 7 мільёнаў эўра[6]. Расейскі «Зэніт» таксама жадаць прыдбаць футбаліста, але на пераезд у Партугалію яго пераканалі суайчыньнікі, як то гульцы «Порту» Радамэль Фалькао і Хамэс Радрыгес, а таксама ягоны тагачасны трэнэр нацыянальнай каманды Карлуш Кейруш[6]. Дыяс дэбютаваў у складзе эўрапейскага клюбу 7 жніўня ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Краснадару»[7], а праз шэсьць дзён у гульні ў адказ забіў свой першы гол, але пры гэтым партугальцы зьведалі паразу зь лікам 3:2 на хатнім стадыёне. У Прымэйры гулец запачаткаваў выступы 10 жніўня ў матчы супраць «Жыл Вісэнці», выйшаўшы на замену. Праз тыдзень калюмбіец забіў першы гол у браму «Віторыі» з Гімарайншу. Дыяс тады выйшаў на пляцоўку ў стартавым складзе[8]. 11 верасьня 2021 году Дыяс забіў гол у браму «Спортынгу», а матч завяршыўся ўнічыю зь лікам 1:1[9]. 9 кастрычніка ён забіў адзіны гол у пераможным матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Міляну». Забіўшы два галы ў матчы супраць «Марэйрэнсі» (4:0), які ладзіўся 1 лістапада, гулец давёў колькасьць сваіх галоў у чэмпіянаце да пяці у сваіх першых шасьці турах, што было найлепшым паказьнікам у лізе[10]. 28 лістапада паўднёваамэрыканец забіў свой дзясяты гол, дапамогчы здабыць перамогу над «Віторыяй» зь лікам 2:1. У выніку футбаліст быў названы гульцом месяца і нападнікам месяца як у кастрычніку, гэтак і ў лістападзе[11]. 19 сьнежня Дыяс быў прызнаны нападнікам месяца другі раз запар, бо гулец улучыў чатыры галы і зарабіў тры галявыя перадачы[12].
Такія выступы былі заўважаныя іншымі клюбамі. 30 студзеня 2022 году калюмбіец склаў пяцігадовы кантракт з ангельскім «Лівэрпулам»[13]. Да пераходу былі чуткі аб цікавасьці да нападніка «Тотэнгэму Готспур». Гулец дэбютаваў 6 лютага, выйшаўшы на замену на 58-й хвіліне ў матчы чацьвертага раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Кардыф Сіці». Нападнік асыставаў Такумі Мінаміна, а лівэрпульцы здабылі перамогу зь лікам 3:1[14]. На пачатку сэзону 2022—2023 гадоў гулец за кароткі час забіў чатыры галы і аддаў тры галявыя перадачы, у тым ліку зрабіў галявы дубль у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся зь лікам 9:0[15]. З сэзону 2023—2024 гадоў Дыяс зьмяніў нумар з 23 на 7[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў на міжнародным узроўні 11 верасьня, замяніўшы Хуана Куадрада ў матчы супраць зборнай Аргентыны[17]. Свой першы гол у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі здабыў 26 сакавіка 2019 году, ураўнаўшы лік у таварыскім матчы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі, але азіяцкага каманда здабыла перамогу зь лікам 2:1[18]. На свой першы вялікі турнір трапіў дзякуючы трэнэру Карлушу Кейрушу, які ўлучыў гульца ў сьпіс 23 чалавек на Кубак Амэрыкі 2019 году ў Бразыліі[19].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Атлетыка Хуніяр»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2018(ф), 2019(а)
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Калюмбіі: 2019
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2020
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Luis Díaz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Luis Fernando Díaz // FBref (мн.)
- ^ а б «Luis Diaz: The remarkable rise of 'Luchito', Liverpool’s 'true miracle'». The Athletic.
- ^ «Junior cae 3–2 en Manizales ante Once Caldas». El Heraldo.
- ^ «Luis Díaz signed until 2024». FC Porto.
- ^ а б «Agora sim: Luis Díaz assinou pelo FC Porto». O Jogo.
- ^ «Luis Díaz debuta con el Porto en el triunfo de Champions League». AS.
- ^ «Luis Díaz anota en la goleada del Porto ante Vitoria [sic Setúbal»]. AS.
- ^ «Luis Díaz anota un golazo para el empate de Porto ante Sporting». AS.
- ^ «Luis Díaz vuela en Porto: doblete y goleador de la Liga de Portugal». Fútbol Red.
- ^ «Luis Díaz é o Jogador do Mês da Liga Bwin». Record.
- ^ «Luis Díaz recebe distinção de melhor avançado do mês de dezembro da Liga». Record.
- ^ «Liverpool complete Luis Diaz transfer from FC Porto». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool ease past Cardiff in FA Cup». BBC Sport.
- ^ «Liverpool 9–0 Bournemouth: Diaz, Elliott, Alexander-Arnold, Firmino, Van Dijk all score». BBC Sport.
- ^ «Luis Diaz to wear No.7 jersey for 2023–24». Liverpool F.C.
- ^ «Con el debut de Benedetti y Luis Díaz, Colombia empató con Argentina». Nuestros Deportes.
- ^ «S. Korea beat Colombia behind Son Heung-min’s long-awaited goal». Yonhap News Agency.
- ^ «James and Falcao head Colombia’s Copa America squad». Fox Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Лівэрпул — цяперашні склад
|
---|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 7 Дыяс · 8 Собаслаі · 9 Нуньес · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 14 К’еза · 17 Джонз · 18 Гакпа · 19 Эліёт · 20 Жота · 21 Цымікас · 26 Робэртсан · 38 Гравэнбэрх · 56 Яраш · 62 Келегэр · 66 Аляксандар-Арнальд · 78 Куанса · 84 Брэдлі · Трэнэр: Сьлёт |