Ідрыса Гуе
Ідрыса Гуе | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1989[1][2][3] (31 год) Дакар, Сэнэгал | |
Рост | 174 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2008 2008—2010 2010—2015 2015—2016 2016—2019 2019— |
Дыямбар Ліль 2 Ліль Астан Віла Эвэртан Пары Сэн-Жэрмэн |
0 (0) 55 (2) 134 (5) 35 (0) 99 (3) 20 (1) |
Зборныя | ||
2012— | Сэнэгал | 64 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ідрыса́ Гана́ Гуе́ (па-француску: Idrissa Gana Gueye; нарадзіўся 26 верасьня 1989 году, Дакар) — сэнэгальскі футбольны паўабаронца, гулец клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Звычайна гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, то бок ёсьць гульцом, які скіраваньне на разбурэньне нападаў супернікаў.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кар’еру пачынаў у моладзевым клюбе «Дыямбар» на радзіме ў Сэнэгале. У 2008 року трапіў у моладзевы склад францускага клюбу «Ліль». У 2010 року дэбютаваў за дарослы склад клюбу. 10 ліпеня 2015 року Гуе далучыўся да ангельскага клюбу элітнага дывізіёну «Астан Віла», а трансфэрны кошт склаў 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. 8 жніўня ён дэбютаваў у гасьцёх у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся перамогай новага клюбу сэнэгальца зь лікам 0:1. 19 студзеня 2016 року Гуе забіў свой першы і адзіны гол за «Вілу» ў пераможным матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Ўікам Ўандэрэрз», які стаўся паўторным празь нічыю ў першым матчы. У агульнай складанасьці Гуе 35 разоў зьяўлязся на пляцоўцы ў кашулі бірмінггэмскага клюбу, аднак клюб паводле вынікаў сэзону страціў месца ў Прэм’ер-лізе[5].
2 жніўня 2016 року калі «Астан Віла» выляцела з Прэм’ер-лігі, «Эвэртан» скарыстаўся гэтым і склаў дамову аб пераходзе Гуе ў свае шэрагі. Як паведамлялася, гэтая дамова абышлася лівэрпульскаму клюбу 7,1 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Кантракт быў складзены на чатыры рокі[6]. У новым клюбе Гуе адразу атрымаў месца ў асноўным складзе, а паводле вынікаў 2016 року сэнэгалец зарабіў найбольшую колькасьць пасьпяховых перахопаў за матч у пяці лепшых лігах Эўропы за каляндарны рок[7][8].
30 ліпеня 2019 року перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». Кошт трансфэру склаў каля 30 млн эўра. Дэбют гульца адбыўся 25 жніўня таго ж року ў пераможным матчы супраць «Тулюзы», які скончыўся буйной паразай гасьцей[9] [22].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2012 выступаў за алімпійскую зборную Сэнэгалу на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
29 лютага 2012 року дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы са зборнаю ПАР.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2020
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б FBref.com
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ «Breaking news: Villa sign Gueye». Aston Villa F.C.
- ^ а б «Idrissa Gueye: Aston Villa cannot keep midfielder after release clause triggered». BBC Sport.
- ^ «Idrissa Gueye: Everton sign midfielder from Aston Villa». BBC Sport.
- ^ «Chelsea's N'Golo Kante surprisingly only second in tackles made in 2016». Metro.
- ^ «Why Everton's Idrissa Gueye is the best ball-winning midfielder in Europe». Liverpool Echo.
- ^ Résultat et résumé Paris-SG — Toulouse». L'Équipe
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ідрыса Гуе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль(фр.) на LFP
- Профіль(анг.) на National Football Teams
- Профіль(анг.) на Soccerbase
- Профіль(анг.) на UEFA
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад
|
---|
1 Буфон · 2 Сылва · 3 Кімпэмбэ · 4 Керэр · 5 Маркіньнёс · 6 Вэрацьці · 7 Мбапэ · 9 Кавані · 10 Нэймар · 11 Дзі Марыя · 12 Мэнье · 13 Алвэс · 14 Бэрнат · 16 Арэаля · 17 Шупо-Матынг · 19 Дыяра · 20 Кюрзава · 21 Вэа · 22 Хэсэ · 23 Драксьлер · 24 Нкунку · 25 Раб’ё · 27 Дыябі · 30 Інасэн · 31 Дагба · 32 Рыман · 34 Н’Сакі · 35 Мбэ Со · 36 Сысако · 37 Туфікі · 38 Загрэ · 39 Жаржэн · 50 Сыбуа · Трэнэр: Тухэль |
- Нарадзіліся 26 верасьня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Дакары
- Сэнэгальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Сэнэгалу
- Сэнэгальскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Ліль»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж