Натан Аке
| Натан Аке | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 лютага 1995[1][2][3] (31 год) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фэнэрбахчэ | |
| Нумар | 15 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2017 | Чэлсі | 7 (0) |
| 2015—2016 | → Ўотфард | 24 (1) |
| 2015 | → Рэдынг | 5 (0) |
| 2016—2017 | → Борнмут | 10 (3) |
| 2017—2020 | Борнмут | 105 (8) |
| 2020—2026 | Манчэстэр Сіці | 107 (6) |
| 2026— | Фэнэрбахчэ | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 8 (3) |
| 2017— | Нідэрлянды | 62 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
На́тан А́ке (па-нідэрляндзку: Nathan Aké; нар. 18 лютага 1995 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Звычайна займае пазыцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флянзе[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клюбу «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Фэеноорду»[5]. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты ангельскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 сьнежня 2012 году ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Норыдж Сіці», калі замяніў на пляцоўцы Хуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца ня здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Ўотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён і чакаў падмацаваньня з мэтай захаваньня месца ў эліце. Гулец дэбютаваў за клюб у нацыянальным першынстве 19 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі зьявіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол загнаў у матчы супраць «Лівэрпулу» празь некалькі месяцаў пасьля таго. У гэты пэрыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флянзе абароны. 29 чэрвеня 2016 году Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды на сэзон 2016—2017 гадоў[6]. Гулец замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сэзону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Па сканчэньні сэзон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клюбу. 5 жніўня 2020 году нідэрляндзец стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Першыя сэзоны абаронца яшчэ быў гульцом ратацыі, але ў сэзоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.
10 чэрвеня 2023 году ён зьявіўся ў стартавым складзе «Манчэстэр Сіці» ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Інтэрнацыянале»[8], дзе ангельскі сьвяткавалі перамогу зь лікам 1:0[9]. Празь месяц, 29 ліпеня, ён падоўжыў свой кантракт да 2027 году[10]. 3 ліпеня 2026 году Аке далучыўся да турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ»[11]. Ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2026—2027 гадоў, які завяршыўся хатняй перамогай турэцкай дружыны над польскім «Гурнікам» зь лікам 1:0[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2021, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023, 2026
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2021, 2026
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nathan Aké // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ NATHAN AKE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Nathan Aké // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Smith, Adam (6.08.2020). «Nathan Ake: How would Bournemouth defender improve Manchester City?». Sky Sports.
- ↑ «Nathan Aké, oud Wilhelmus Jeugd speler, definitief naar Chelsea FC». V.V. Wilhelmus.
- ↑ «Ake loaned to the Cherries». Chelsea F.C.
- ↑ «Nathan Ake completes City switch». Manchester City F. C.
- ↑ Ake and Ederson return as City make two changes for Champions League final. Manchester City F.C. (10.06.2023). Архіўная копія ад 26.06.2023 г.
- ↑ Manchester City 1–0 Inter Milan. BBC Sport (10.06.2023). Архіўная копія ад 11.06.2023 г.
- ↑ Ake pens new City deal!. Manchester City F.C. (29.07.2023).
- ↑ Nathan Aké is at Fenerbahçe.. Fenerbahçe (03.07.2026).
- ↑ Fenerbahçemiz, sezona Gornik Zabrze galibiyetiyle başladı. Fenerbahçe (21.07.2026).