Перайсьці да зьместу

Пака Алькасэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пака Алькасэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 жніўня 1993(1993-08-30)[1][2][3] (33 гады)
Рост 174 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012 Валенсія Мэстальля[d] 64 (42)
2010—2016 Валенсія 93 (30)
2012—2013 → Хэтафэ 20 (3)
2016—2018 Барсэлёна 37 (10)
2018—2020 Барусія Дортмунд 32 (23)
2020—2022 Вільярэал 58 (11)
2022—2025 Шарджа[d] 34 (9)
2023—2024 → Эмірэйтс[d] 22 (8)
Зборныя
2011 Гішпанія (да 18)[d] 3 (5)
2011—2012 Гішпанія (да 19)[d] 16 (7)
2013 Гішпанія (да 20)[d] 7 (3)
2013 Гішпанія (да 21)[d] 1 (0)
2014—2019 Гішпанія 19 (12)

Франсіска «Пака» Алькасэр Гарсія (па-гішпанску: Francisco «Paco» Alcácer García; нар. 30 жніўня 1993 году, Тарэнт, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Пака зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Валенсія». Алькасэр выдатна праводзіў гульні за рэзэрвовую каманду клюбу, а 11 лістапада 2010 году зьявіўся ў асноўным складзе на матчы на кубак Гішпаніі супраць «Лягроньесу».

12 жніўня 2011 году пасьля таго як Пака забіў апошні гол у браму «Ромы» ў таварыскім матчы (3:0), ягоны бацька, які прысутнічаў на гульні ў якасьці гледача, зьведаў інфаркт міякарда. Незважаючы на дапамогу з боку мэдыкаў празь некаторы час бацька футбаліста памёр ва ўзросьце 44 гадоў[4].

14 студзеня 2012 году гулец дэбютаваў за клюб у Ля Лізе, выйшаўшы на замену Сафіяну Фэгулі на апошнія 20 хвілінаў матчу супраць «Рэал Сасьедаду»[5]. Сэзон 2012—2013 гадоў малады футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе «Хэтафэ».

29 жніўня 2014 году Алькасэр быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске на матчы супраць зборнай Францыі і Македоніі[6]. 4 верасьня гулец дэбютаваў за нацыянальную каманду пасьля таго як выйшаў на пляцоўку замест Дыегу Косты ў сярэдзіне другога тайму.

«Барсэлёна»:

«Барусія»:

«Вільярэал»:

«Шарджа»:

  1. ↑ Paco Alcácer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Paco Alcácer // FBref (анг.)
  3. ↑ Francisco Alcácer García // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ↑ Fallece el padre de Paco Alcácer a las puertas de Mestalla. Marca
  5. ↑ Griezmann guides Sociedad to victory. ESPN
  6. ↑ These are the players called up for the matches against France and Macedonia. Sefutbol

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]