Перайсьці да зьместу

Будэ-Глімт (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будэ-Глімт
Поўная назва Fotballklubben Bodø/Glimt
Заснаваны 19 верасьня 1916
Горад Будэ, Нарвэгія
Стадыён Аспміра
Умяшчальнасьць: 7354
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
glimt.no (нарв.)

«Будэ-Глімт» (па-нарвэску: Bodø/Glimt) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Будэ. Заснаваны ў 1916 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нарвэгіі (2020, 2021, 2023, 2024) і трохразовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі (1975, 1993, 2026). «Будэ-Глімт» быў першай камандай з Паўночнай Нарвэгіі, якая заваявала нацыянальны тытул, выйграўшы кубак краіны ў 1975 годзе, а таксама першай камандай з памянёнага рэгіёну, якая здабыла тытул чэмпіёнаў Нарвэгіі[2].

У той час як іншыя гарады ў фюльке Нурлян, як то Нарвік, Му-і-Рана ды Мушэн займелі свае футбольныя клубы раней, большы за іх горад Будэ ня меў буйнога клюбу ажно да сканчаэньня 1916 году. Новы клюб быў заснаваны з назвай «Глімт», што з нарвэскае мовы перакладаецца як ўспышка. Адным з заснавальнікаў клюбу быў Эрлінг Т’ерансэн, які таксама быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, а потым і ганаровым сябрам. Т’ерансэн быў вядомым футбалістам і лыжнікам. Першы свой матч каманда зладзіў супраць вучняў школы Будэ, бо на той час «Глімт» быў адзіным футбольным клюбам у горадзе.

У 1919 годзе каманда здабыла свой свой першы трафэй, то бок «Глімт» стаў чэмпіёнам фюльке Нурлян. 1920-я гады былі складанымі для дружыны празь нізкі маральны стан і дрэннае фінансаваньне. У нейкі час узьнікла пытаньне аб ліквідацыі клюбу, але пазьней дружына атрымала падтрымку з боку футбольных зорак і трэнэраў з Паўднёвай Нарвэгіі. Такім быў у 1929 годзе Ёрган Ювэ. У 1930-я гады «Глімт» пачаў трэнавацца ў памяшканьні, што значна зьнізіла негатыўны ўплыў суровага арктычнага клімату.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нарвэгіі Бр Юліян Фае Люн Edit this on Wikidata 1999
2 Сьцяг Даніі Аб Вілядс Нільсэн Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Нарвэгіі Аб Одын Б’ёртуфт Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Нарвэгіі Аб Гайтам Алеэсамі Edit this on Wikidata 1991
6 Сьцяг Нарвэгіі Аб Юстэйн Гундэрсэн Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Нарвэгіі ПА Патрык Бэрг Edit this on Wikidata (капітан) 1997
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сондрэ Аўклен Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Даніі Нап Каспэр Гёг Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Нарвэгіі Нап Енс Пэтэр Гаўге Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Нарвэгіі Нап Уле Блёмбэрг Edit this on Wikidata 2000
12 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Хайкін Edit this on Wikidata 1995
14 Сьцяг Нарвэгіі ПА Ульрык Сальтнэс Edit this on Wikidata (капітан) 1992
15 Сьцяг Нарвэгіі Аб Фрэдрык Андрэ Б’ёркан Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сондрэ Фэт Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Нарвэгіі Аб Фрэдрык Сьёвальд Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Нарвэгіі Нап Андрэас Гэльмэрсэн Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Даніі ПА Андэрс Клюнге Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Нарвэгіі ПА Магнус Рыйснэс Edit this on Wikidata 2004
24 Сьцяг Нарвэгіі Нап Даніель Басі Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Нарвэгіі Нап Ісак Дубвік Мяяця Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гокан Эўен Edit this on Wikidata 2000
45 Сьцяг Нарвэгіі Бр Ісак Шун 2007
77 Сьцяг Даніі Нап Мікель Бро Гансэн Edit this on Wikidata 2009
94 Сьцяг Нарвэгіі Нап Аўгуст Мікельсэн Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Нігерыі Нап Гіфт Сандэй 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]