Артура Відаль
| Артура Відаль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 траўня 1987[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
| Рост | 180 см[4] | |
| Вага | 75 кг[4] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Колё-Колё | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Колё-Колё | 36 (2) |
| 2007—2011 | Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] | 117 (15) |
| 2011—2015 | Ювэнтус | 124 (35) |
| 2015—2018 | Баварыя | 79 (14) |
| 2018—2020 | Барсэлёна | 66 (11) |
| 2020—2022 | Інтэрнацыянале | 51 (2) |
| 2022—2023 | Фламэнгу | 28 (2) |
| 2023—2024 | Атлетыку Паранаэнсі | 16 (2) |
| 2024— | Колё-Колё | 36 (7) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Чылі (да 20)[d] | 14 (8) |
| 2007— | Чылі | 147 (34) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (па-гішпанску: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нар. 22 траўня 1987 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Колё-Колё» і зборнай Чылі. Унівэрсальны гулец, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клюбаў «Дэпортэс Мэліпільля», пазьней апынуўся ў сыстэме чылійскага гранда «Колё-Колё».
«Колё-Колё»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2006 годзе дэбютаваў у прафэсійным футболе, згуляўшы ў матчы «Колё-Колё» й «Унівэрсыдад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілінаў да канца матчу замяніў Гансалё Фіера. У сваім першым сэзоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноўку апынуўся пераможным для «Колё-Колё», а роля Відаля ў клюбе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамэрыканскага кубка 2006 году. Тады ж на гульца зьвярнулі ўвагу скаўты эўрапейскіх клюбаў.
«Баер»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэзон Апэртуры 2007 году стаў апошнім для Відаля ў складзе «Колё-Колё», паколькі гулец падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Баер Левэркузэн». Спартовы дырэктар «асьпірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісаньня гульца[5]. Поўная сума пагадненьня склала 11 млн даляраў, немцы выплацілі 70% ягонага кантракту за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Колё-Колё», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмэна — трансфэр Матыяса Фэрнадэса ў «Вільярэал» (9 млн даляраў).
19 жніўня 2007 году Відаль дэбютаваў у новым клюбе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паразай. У палове гульняў сэзону чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.
«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]22 ліпеня 2011 году стаў гульцом турынскага «Ювэнтуса». З гульцом быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансфэру склала 10,5 мільёну эўра[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі й фінальнай частцы чэмпіянату сьвету 2010 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2006 (а), 2006 (к), 2007 (а), 2024
- Уладальнік Супэркубка Чылі: 2024
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2016
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2018
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021
«Фламэнгу»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2022
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Arturo Vidal // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Arturo Vidal // FBref (анг.)
- ↑ ARTURO ERASMO VIDAL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- 1 2 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/arturo-vidal
- ↑ Vidal eyes Bayer and Chile glory. Афіцыйны сайт FIFA
- ↑ «Ювентус» подтвердил трансфер Видаля. soccer.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 22 траўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Колё-Колё» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Фламэнгу» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Атлетыку Паранаэнсі» Курытыба
- Футбалісты зборнай Чылі
- Чылійскія футбалісты