Перайсьці да зьместу

Ліль (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліль
Поўная назва Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole
Заснаваны 23 верасьня 1944
Горад Ліль
Стадыён П’ер-Маруа
Умяшчальнасьць: 50 186
Прэзыдэнт Аліўе Летанг[d]
КіраўнікЖэрар Лёпэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
losc.fr (фр.)

«Ліль» (па-француску: Lille) — францускі футбольны клюб з гораду Лілю. Заснаваны ў 1944 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Алімпік Ліль» і «СК Фіў». Чатырохразовы чэмпіён Францыі (1946, 1954, 2011, 2021), шасьціразовы ўладальнік Кубка Францыі. Поўны назоў клюбу — Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole.

«Ліль» і «Рэд Стар» зьяўляюцца адзінымі францускімі клюбамі, якія запар тройчы перамагалі ў розыгрышы Кубка Францыі. У 2011 годзе клюб заваяваў Кубак Францыі й чэмпіёнам краіны[2]. Самым пасьпяховым пэрыядам «Лілю» былі дзесяцігодзьдзі з 1946—1956 гады, калі камандаў кіравалі Джордж Бэры й Андрэ Шаўва[3].

«Ліль» мае даўняе суперніцтва з суседзямі клюбам «Лянс», дэрбі паміж гэтымі двума клюбамі завецца Дэрбі-дзю-Нор. Ад 2016 году «Ліль» належыць Жерару Лопесу. У студзені 2002 году Мішэлю Сэйду, францускі бізнэсовец і кінапрадусар набытыў акцыі клюбу, а праз два гады набыў і кантрольны пакет.

«Ліль» быў створаны 23 верасьня 1944 году ў выніку зьліцьця прафэсійных клюбаў «Алімпік Ліль» і «Фіў». Працэс перамоваў пачаўся ў 1939 годзе, але пасьля няўдалай спробы дамовіцца аб зьліцьці, «Алімпік» аб’яднаўся зь мясцовым клюбам «Iris Club Lillois». Аднак, з-за Другой сусьветнай вайны й адмены прафэсійнага футболу падчас дзеяньня рэжыму Вішы ў Францыі, клюб правёў большую частку гэтага пэрыяду ў аматарскіх лігах. У 1944 годзе клюб «Фіў», нарэшце, пагадзіўся на зьліцьцё. Тым ня менш, частка чальцоў аб’яднаньня, які прадстаўлялі інтарэсы клюбу «Iris Club Lillois» адмовіліся ад зьліцьця, бо ў выніку аб’яднаньне азначала, што клюбу прыйдзецца стаць прафэсіянальным. Рознагалосьсі паміж «Алімпікам» і «Iris Club» прывялі да расколу клюбаў. У выніку, арыгінальны «Алімпік Ліль» аб’яднаўся з клюбам «Фіў». Клюб быў першапачаткова быў названы «Stade Lillois» і гуляў пад гэтай назвай у двух таварыскіх матчах перад сэзонам 1944—1945 гадоў. 10 лістапада 1944 году, пасьля пасяджэньня дырэктараў, клюб зьмяніў сваю назву на клюб «Алімпік Ліль Спортынг Клюб» (франц. Lille Olympique Sporting Club). Такім чынам клюб захаваў назву першапачатковага клюбу «Алімпік», а таксама абрэвіятуру SC, якая мелася ў клюбу «Фіў». Пасьля гэтага былі прыняты хатнія чырвона-белыя колеры, як колеры «Алімпіку», і гасьцявы камплект сіняга колеру, як колеры клюбу «Фіў». Былы прэзыдэнт Люі Эно быў прызначаны першым прэзыдэнтам клюбу.

Пасьля вайны вярнуўся ў «Ліль» і прафэсійны футбол, клюб быўў адразу ўключаны ў Дывізіён 1. Эно запрасіў у клюб ангельца Джорджа Бэры, які ўзначаліў каманду, а таксама былі запрошаны некаторыя былыя гульцы абедзьвюх клюбаў «Фіў» і «Алімпіку», як то Жазэф Жадрэжак, Марсо Самэрлінк, Жуль Біго, Франсуа Бурбот, Жан Барат і Жан Ляшантр. Гульня гэтых футбалістаў прывяла «Ліль» да выхаду каманды ў фінал Кубка Францыі ў 1945 годзе. У фінале «Лілю» супрацьстаяў больш дасьведчаны супраціўнік сталічны клюб «Расінг», у выніку «Ліль» саступіў зь лікам 0:3. У першым сэзоне чэмпіянату Францыі пасьля вайны «Ліль» зьдзівіў многіх, здолеўшы ня толькі перамагчы ў лізе, але й у Кубку Францыі.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Бэркэ Эзэр Edit this on Wikidata 2000
2 Сьцяг Альжыру Аб Айса Мандзі Edit this on Wikidata 1991
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Натан Нгой Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Бразыліі Аб Александру Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Альжыру ПА Набіль Бэнталеб Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Бэльгіі Нап Матыяс Фэрнандэс-Парда Edit this on Wikidata 2005
8 Сьцяг Францыі ПА Этан Мбапэ Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Францыі Нап Аліўе Жыру 1986
10 Сьцяг Ісьляндыі ПА Гакан Гаральдсан Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Марока Нап Асамэ Саграўі Edit this on Wikidata 2001
12 Сьцяг Бэльгіі Аб Тама Мэнье 1991
14 Сьцяг Нарвэгіі Нап Марыюс Брагольм Edit this on Wikidata 2004
15 Сьцяг Францыі Аб Рамэн Пэро Edit this on Wikidata 1997
16 Сьцяг Бэльгіі Бр Арно Бадар Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Нгаляель Мюкаю Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Шансэль Мбэмба Edit this on Wikidata 1988
21 Сьцяг Францыі ПА Бэнжамэн Андрэ Edit this on Wikidata (капітан) 1990
22 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Сантуш Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Інданэзіі Аб Кальвін Вэрдонк Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Гоміш 1993
27 Сьцяг Партугаліі Нап Фэлікс Карэя Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Францыі ПА Юго Рагубэр Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Марока Нап Гамза Ігаман Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Францыі Бр Марк-Арэль Каяр Edit this on Wikidata 1994
32 Сьцяг Францыі ПА Аюб Буадзі Edit this on Wikidata 2007
33 Сьцяг Францыі Нап Сарыба Даяюн 2007
36 Сьцяг Францыі Аб Усман Турэ Edit this on Wikidata 2005
Сьцяг Партугаліі Аб Рафаэл Фэрнандыш Edit this on Wikidata 2002
  • Джордж Бэры (1944-1946)
  • Андрэ Шаўва (1946-1958)
  • Жак Дэлапо (в.а., красавік 1959-1959)
  • Жуль Вэрдурэн (1959-1961)
  • Жан Барат (1961-1962)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1962)
  • Гі Пуйтэвін (1962-1963)
  • Жуль Біго (1963-1966)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1966)
  • Даніель Лянгран (1966-1969)
  • Жазэф Жадрэжак (1969-1970)
  • Рэнэ Гардзьен (1970-1973)
  • Жорж Пейрош (1973- лістапад 1976)
  • Шарль Самой (в.а., лістапад 1976-1977)
  • Жазэ Арыбас (1977-1982)
  • Арно Дос Сантас (1982-1984)
  • Жорж Гэлен (1984-1989)
  • Жак Сінтыні (1989-1991)
  • Мілан Дурычыч; Сінтыні (1991-1992)
  • Бруна Мэцу (1992 - люты 1993)
  • Генрык Касперчак (люты 1993 - чэрвень 1993)
  • П'ер Манкоўскі (1993-1994)
  • Жан Фэрнандэс (1994 - жнівень 1995)
  • Жан-Мішэль Кавальлі (жнівень 1995 - сакавік 1997)
  • Эрвэ Гат'е; Шарль Самой (сакавік 1997-1997)
  • Тэры Фражэ (1997 - верасень 1998)
  • Вахід Халілхаджыч (верасень 1998 - сьнежань 2001)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]