Перайсьці да зьместу

Спортынг Лісабон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спортынг
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
Прэзыдэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2024—2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting.pt (парт.)​ (анг.)

«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 21-разовы чэмпіён Партугаліі, 18-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 9-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[2]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[3]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[4].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Руй Сылва Edit this on Wikidata 1994
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Рэйс Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Японіі ПА Хідэмаса Марыта 1995
6 Сьцяг Бэльгіі Аб Зэно Дэбаст Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Партугаліі Нап Жэавані Кенда Edit this on Wikidata 2007
8 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Гансалвіш Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Мазамбіку Нап Жэні Катаму Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Сантуш Edit this on Wikidata 1995
12 Сьцяг Партугаліі Бр Жуан Віржынія Edit this on Wikidata 1999
13 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Баянідыс Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Грузіі ПА Гіоргі Качарашвілі Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Партугаліі Нап Франсішку Трынкан Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Уругваю ПА Максіміляна Арауха Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Фрэснэда Edit this on Wikidata 2004
23 Сьцяг Партугаліі ПА Даніел Браганса Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Партугаліі Аб Гансалу Інасію Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Усман Дыямандэ Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Бразыліі Нап Алісан Сантус Edit this on Wikidata 2002
28 Сьцяг Партугаліі Нап Радрыгу Рыбэйру Edit this on Wikidata 2005
42 Сьцяг Даніі ПА Мортэн Юльман Edit this on Wikidata (капітан) 1999
52 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Сымойнш Edit this on Wikidata 2007
72 Сьцяг Партугаліі Аб Эдуарду Куарэжма Edit this on Wikidata 2002
89 Сьцяг Грэцыі Нап Фотыс Яанідыс Edit this on Wikidata 2000
91 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Мангаш Edit this on Wikidata 1998
97 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Суарэс Edit this on Wikidata 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]