Мёнхэнглядбах
Выгляд
| Мёнхэнглядбах | |||||
| ням. Mönchengladbach | |||||
| |||||
| Краіна: | Нямеччына | ||||
| Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
| Обэрбургамістар: | Фэлікс Гайнрыхс[d][1] | ||||
| Плошча: | 170,45 км² | ||||
| Вышыня: | 70 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) | |||||
| колькасьць: | 257 993 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1513,6 чал./км² | ||||
| Тэлефонны код: | 02161, 02166 | ||||
| Паштовы індэкс: | 41061–41239 | ||||
| Нумарны знак: | MG | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°12′0″ пн. ш. 6°26′0″ у. д. / 51.2° пн. ш. 6.43333° у. д.Каардынаты: 51°12′0″ пн. ш. 6°26′0″ у. д. / 51.2° пн. ш. 6.43333° у. д. | ||||
Мёнхэнглядбах на мапе Нямеччыны Мёнхэнглядбах | |||||
| moenchengladbach.de | |||||
Мёнхэнглядбах (па-нямецку: Mönchengladbach) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва на 2010 год — 257 993 чалавекі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Чалавек зьявіўся на тэрыторыі сучаснага Мёнхэнглядбаху яшчэ 300 000 — 400 000 гадоў таму. У 974 годзе пачалося будаўніцтва сабору і абацтва. У XII стагодзьдзі манахі распачалі каля абацтва гандлёвую дзейнасьць. З 1364 да 1366 году Мёнхэнглядбах атрымаў гарадзкія прывелеі. У 1920-я гады да яго былі далучаныя шэраг суседніх гарадоў і камунаў, у тым ліку Райт.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Сабор Сьвятога Віта (XII—XIII стагодзьдзі)
- Ратуша–абацтва (былы кляштар бэнэдыктынаў, 1665—1703 гады)
- Замак Райт (1534—1572 гады)
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць]Горад вядомы сваім футбольным клюбам «Барусіяй».
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Ёзэф Гёбэльс — міністар прапаганды Трэцяга Райху (нарадзіўся ў Райце, цяпер у межах Мёнхэнглядбаху)