Перайсьці да зьместу

Істанбул Башакшэхір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Істанбул Башакшэхір
Заснаваны 2014
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Башакшэхір Фатых Тэрым
Умяшчальнасьць: 17 300
Прэзыдэнт Гэксэль Гюмюшдаг[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ibfk.com.tr (тур.)

«Істанбул Башакшэхір» (па-турэцку: İstanbul Başakşehir) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу, базуецца ў раёне Башакшэхір. Заснаваны ў 1990 годзе. Чэмпіён Турэччыны (2020). Упершыню клюб дамогся права выступу ў найвышэйшых турэцкім дывізіёне ў сэзоне 2007—2008 гадоў. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Фатых Тэрмім» у Стамбуле і знаходзяцца ў падпарадкаваньні Міністэрства моладзі і спорту Турэччыны. З другой паловы 2010-х гадоў клюб стала выступае ў эўрапейскіх турнірах, як то Ліга чэмпіёнаў і Ліга Эўропы.

Клюб быў заснаваны ў 1990 годзе. Ранейшай назвай клюбу была «ISKI SK», сам клюб належыў кампаніі па разьмеркаваньні вады. «ISKI SK» спаборнічаў у рэгіянальнай аматарскай футбольнай лізе ў сэзоне 1990—1991 гадоў і трапіў у Другую лігу Турэччыны. Пасьля прасоўваньня назва клюбу зьмянілася на «Істанбул Бююкшэхір Бэледыесі». Клюб выступаў у Другой лізе да 1996 году, але пасьля сэзону 2006—2007 гадоў яны прасунуліся ў Супэрлігу.

У дэбютным сэзоне 2007—2008 гадоў клюб заняў 12 радок у выніковай табліцы, што дазволіла яму застацца ў Супэрлізе на наступны сэзон. У сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў 6-е месца. У сезоне 2012—2013 гадоў клюб заняў 16-е месца і вылецеў у Першую лігу (гэтак стала называцца Другая ліга). Аднак, клюб неадкладна вярнуўся ў найвышэйшы турэцкі дывізіён, здабыўшы перамогу ў спаборніцтве Першае лігі наступным годам. У чэрвені 2014 году назва клюбу зьмянілася на сёньняшнюю[2], акрамя таго клюб быў перафарматаваны. То бок, за клюб пачаў адказваць раён Башакшэхір, бо ў мінулым кіраваньне клюбам ажыцьцяўлялася гарадзкім муніцыпалітэтам Стамбулу. Разам са зьменамі ў кіраўніцтве зьмяніліся эмблема і клюбныя колеры гульнявой формы футбалістаў каманды. Наступнымі сэзонамі клюб займаў 4-ы радок два гады запар.

Дзякуючы добрым вынікам клюб атрымаў магчымасьць выступіць і Лізе Эўропы ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Дэбют, аднак, не задаўся, бо ў трэцім кваліфікацыйным раундзе турніру турэцкі клюб двойчы трываў паразу ад нідэрляндзкага АЗ і, у выніку, адразу вылецеў з розыгрышу. Наступным сэзонам клюб здолеў пераадолець трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, зь цяжкасьцю прайшоўшы харвацкую «Рыеку», дзякуючы большай колькасьці галоў, забітых у гасьцёх. У наступным раўнд, клюб двойчы трымаў паразу украінскаму «Шахтару», саступіўшы ўкраінскаму клюбу права выступу ў групавым раўндзе.

У 2016—2017 гадох клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў срэбным прызэрам турэцкага першынства. У сэзоне 2018—2019 гадоў паўтарыў гэтае дасягненьне, а ў наступным сэзоне ўпершыню стаў чэмпіёнам Турэччыны.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Валкан Бабаджан Edit this on Wikidata 1988
2 Сьцяг Турэччыны ПА Бэрат Эздэмір Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Ганы Аб Джэром Апоку Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Турэччыны ПА Анур Эргюн Edit this on Wikidata 1992
5 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Дуартэ Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Турэччыны Аб Анур Булут Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Турэччыны Нап Юсуф Сары Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Камэруну ПА Аліўе Кемэн Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Даві Зэльке 1995
10 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Нуну Да Кошта Edit this on Wikidata 1991
11 Сьцяг Узбэкістану Нап Абасбэк Файзулаеў Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Партугаліі ПА Мігел Крэшпу Edit this on Wikidata 1996
14 Сьцяг Узбэкістану Нап Эльдор Шамуродаў Edit this on Wikidata (ар. Рома) 1995
15 Сьцяг Турэччыны Аб Хамза Гюрэлер Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Турэччыны Бр Мухамэд Шэнгезэр Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Калузінскі Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Турэччыны ПА Умут Гюнэш Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Крыстафэр Апэры Edit this on Wikidata 1997
25 Сьцяг Марока Нап Амін Гарыт Edit this on Wikidata (ар. Марсэль) 1997
27 Сьцяг Сэнэгалу Аб Усэйну Ба Edit this on Wikidata 1995
36 Сьцяг Ірляндыі Аб Фэсьці Эбасэле Edit this on Wikidata 2002
42 Сьцяг Турэччыны Аб Эмэр Алі Шахінэр Edit this on Wikidata (капітан) 1992
45 Сьцяг Турэччыны Нап Бэркай Аслан Edit this on Wikidata 2007
77 Сьцяг Харватыі Нап Іван Брніч Edit this on Wikidata 2001
78 Сьцяг Турэччыны Бр Лука Станчыч Edit this on Wikidata 2007
80 Сьцяг Турэччыны Бр Даган Алемдар Edit this on Wikidata 2002
88 Сьцяг Турэччыны Аб Казымджан Караташ Edit this on Wikidata (ар. Галат.) 2003
91 Сьцяг Турэччыны Нап Бэртуг Ілдырым Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]