Юсэф Эн-Нэсыры
| Юсэф Эн-Нэсыры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Ітыгад | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Атлетыка Малягеньнё[d] | 10 (9) |
| 2016—2018 | Маляга | 38 (5) |
| 2018—2020 | Леганэс | 49 (13) |
| 2020—2024 | Сэвільля | 143 (51) |
| 2024—2026 | Фэнэрбахчэ | 50 (27) |
| 2026— | Аль-Ітыгад | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2015—2016 | Марока (да 20)[d] | 7 (3) |
| 2016— | Марока | 92 (25) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юсэф Эн-Нэсыры (па-арабску: يوسف النصيري; нар. 1 чэрвеня 1997 году) — мараканскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Ітыгад» і нацыянальнай зборнай Марока. Амаль усю сваю кар’еру гулец правёў у Гішпаніі, выступаючы за «Малягу», куды патрапіў з акадэміі імя караля Магамэда VI, «Леганэс» і «Сэвільлю». Самым пасьпяховым лічыцца пэрыяд у «Сэвільлі», асабліва сэзон 2020—2021 гадоў, калі футбаліст заняў пяты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў з 18 галамі на рахунку. У тым жа сэзоне гулец быў абраны найлепшым футбалістам студзеня ў Ля-Лізе, бо 9 студзеня адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Рэал Сасьедаду» (3:2)[2], а 23 студзеня столькі ж галоў улучыў у браму «Кадысу» (3:0)[3].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Youssef En-Nesyri // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «La Liga: En-Nesyri hat-trick helps Sevilla beat Sociedad». The Hindu.
- ↑ «En-Nesyri nets hat trick as Sevilla rises to 3rd in Spain». Toronto Star.