Перайсьці да зьместу

Хуан Куадрада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуан Куадрада
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1988(1988-05-26)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Піза
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009 Індэпэнд’ентэ Мэдэін[d] 30 (2)
2009—2012 Удынэзэ 20 (0)
2011—2012 Леччэ 33 (3)
2012—2015 Фіярэнтына 85 (20)
2015—2017 Чэлсі 14 (0)
2015—2017 Ювэнтус 58 (6)
2017—2023 Ювэнтус 166 (14)
2023—2024 Інтэрнацыянале 10 (0)
2024—2025 Аталянта 23 (0)
2025—4 Піза 19 (1)
Зборныя
2010—4 Калюмбія 116 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2026.

Хуан Гільерма Куадрада (па-гішпанску: Juan Guillermo Cuadrado; нар. 26 траўня 1988 году, Нэкаклі, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Піза» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Выхаванец юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Атлетыка Ўраба» й «Індэпэнд’ентэ».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клюбу «Індэпэнд’ентэ», у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 30 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Ўдынэзэ», да складу якога далучыўся ў 2009 годзе. Правёў сэзон у складзе клюбу «Леччэ», пасьля чаго прыяднаўся да табару «Фіярэнтыны». 2 лютага 2015 году ангельскі клюб «Чэлсі» абвесьціў аб падпісаньні кантракту з паўабаронцам «Фіярэнтыны» на чатыры з паловай гады[4]. За калюмбійскага гульца ангельцы выклалі 23,3 мільёну фунтаў стэрлінгаў, акрамя таго ў адваротным кірунку паводле дамовы арэнды накіраваўся эгіпецкі футбаліст Магамэд Саляг[5].

30 чэрвеня 2023 году «Ювэнтус» разьвітаўся з Куадрада пасьля васьмі гадоў працы ў клюбе[6]. 19 ліпеня 2023 году калюмбіец склаў гадавую працоўную дамову зь мілянскім «Інтэрам»[7]. У сьнежні 2023 году Куадрада атрымаў траўму ахілава сухажыла, якая вымусіла апэрацыю, якая была зробленая ў Турку ў канцы сьнежня 2023 году[8]. 26 жніўня 2024 году Куадрада далучыўся да іншай каманды Сэрыі А «Аталянты», склаўшы як і з папярэднім клюбам дамову на адзін год[9].

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

«Чэлсі»:

«Ювэнтус»:

«Інтэрнацыянале»:

  1. Juan Cuadrado // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Juan Cuadrado // FBref (анг.)
  3. Juan Guillermo Cuadrado Bello // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Cuadrado signs. Chelsea FC
  5. Juan Cuadrado: Chelsea sign Fiorentina winger for £23.3m. BBC Sport
  6. «Thank You, Panita!». Juventus FC.
  7. «Juan Guillermo Cuadrado joins Inter». Inter Milan.
  8. «Suomalainen huippulääkäri leikkasi viikossa kolme maailmantähteä». Ilta-Sanomat.
  9. «Nono nuovo acquisto: Juan Cuadrado ha scelto l’Atalanta!». Atalanta BC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]