Перайсьці да зьместу

Рэн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэн
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Рут дэ Ляр’ен
Умяшчальнасьць: 31 127
КіраўнікGroupe Artémis[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2025—2026 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэн» (па-француску: Stade Rennais Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Рэну. Клюб быў заснаваны ў 1901 годзе. Трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на ​​стадыёне «Рут дэ Ляр’ен», які месьціцца ў межах гораду. Уладальнікам клюбу ёсьць бізнэсовец Франсўа Піно.

Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне Брэтань, разам зь іншым брэтонскім клюбам «Нант». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрбі й мае назоў дэрбі Брэтані. «Рэн» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у сэзоне 2022—2023 гадоў. У 2010 годзе Фэдэрацыя футболу Францыі вызнала акадэмію «Рэна» найлепшай у краіне[2].

Гульцы «Рэну» ў 1904 годзе.

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 году групай студэнтаў унівэрсытэту Рэну. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям зь іншага футбольнага клюбу Рэну зь лікам 0:6. У 1902 годзе клюб увайшоў у склад Зьвязу атлетычных спартовых клюбаў (франц. Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сэзоне каманда стала пераможцам турніру. 4 траўня 1904 году дзьве каманды з Рэну аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам валійца Грыфіта, які быў гуляючым трэнэрам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадох.

У пэрыяд з 1915 па 1922 гады клюб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клюб выйшаў у фінал кубка Францыі.

У 1932 годзе клюб увайшоў у лік дваццаці клюбаў, якія прынялі ўдзел у першым сэзоне францускай прафэсійнай футбольнай лігі. У першым сэзоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ягоны форвард Ўолтар Кайзэр стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых посьпехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сытуацыя ў клюбе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафэсійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны й таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца зь дзевяці ўдзельнікаў.

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клюбу. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сэзоне 1964—1965 гадоў. У тым жа сэзоне клюб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 году адбыўся дэбют клюбу ў эўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў праскай «Дукле». У 1970 годзе клюб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сэзоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале зь лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным гульцом клюбу, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Люі Кардэн. У 1975 годзе клюб выляцеў у другі дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клюб зноўку дабраўся да паўфіналу кубка краіны, дзе саступіў «Марсэлю».

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Францыі Аб Ліліян Бразье Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Фінляндыі ПА Глен Камара Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Францыі ПА Джаўі Сысэ Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Швайцарыі Нап Брээль Эмбалё Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Францыі Нап Эстэбан Ляполь Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Францыі ПА Людавік Бляс 1997
11 Сьцяг Ярданіі Нап Муса аль-Таамары 1997
17 Сьцяг Польшчы ПА Сэбастыян Шыманскі Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Камэруну Аб Маамаду Нагіда Edit this on Wikidata 2005
21 Сьцяг Францыі ПА Валентэн Ранж’е (капітан) 1994
24 Сьцяг Францыі Аб Антані Руо Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Францыі Аб Квэнтэн Мэрлен Edit this on Wikidata 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
30 Сьцяг Францыі Бр Брыс Самба Edit this on Wikidata 1994
36 Сьцяг Ганы Аб Аліду Сэйду Edit this on Wikidata 2000
45 Сьцяг Францыі ПА Мадзі Камара Edit this on Wikidata 1998
48 Сьцяг Марока Аб Абдэльгамід Аіт Будляль Edit this on Wikidata 2006
50 Сьцяг Францыі Бр Матым Сылістры Edit this on Wikidata 2005
65 Сьцяг Францыі Нап Нардан Мюк’ель Edit this on Wikidata 2006
70 Сьцяг Францыі Нап Арно Нардэн Edit this on Wikidata (ар. Майнц) 1998
75 Сьцяг Эквадору Нап Эліяс Лежандр Edit this on Wikidata 2008
77 Сьцяг Марока Нап Ясір Забіры Edit this on Wikidata 2005
95 Сьцяг Польшчы Аб Пшамыслаў Франкоўскі (ар. Галат.) 1995
97 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Жаке Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]